Рачная дэльта
(Перанакіравана з «Дэльта»)
Дэ́льта — нізіна ў ніжнім цячэньні буйных рэк, якія ўпадаюць у мелкаводныя ўчасткі мора ці возера, утвораная рачнымі адкладаньнямі. Прарэзаная сеткаю рукавоў і пратокаў. Назва дэльты паходзіць ад пачатковай літары грэцкага альфабэту Δ (дэльта), па падабенству зь якой яна была дадзена ў старажытнасьці трохкутнай дэльце Ніла.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРачная дэльта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |