Санкт-Пецярбурскі трамвай
Санкт-Пецярбурскі трамвай — сыстэма сухапутнага трамвайнага руху ў Санкт-Пецярбургу. Быў адкрыты 29 верасьня 1907 году. Да канца 1980-х гадоў дасягнуў найбольшых маштабаў, стаў самай вялікай трамвайнай сыстэмай у сьвеце, за што быў ўключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Пачынаючы з 1990-х гадоў аб’ёмы перавозак пачалі скарачацца, на многіх магістралях трамвайныя шляхі былі дэмантаваныя, аднак яшчэ ў 2002 годзе працягласьць трамвайных лініяў у Санкт-Пецярбургу дасягала 690 км. Пасьля гэтага рэкорд перайшоў да Мэльбурнскага трамвая.
Санкт-Пецярбурскі трамвай | |
Трамвайная сыстэма | |
---|---|
Краіна | |
Горад | Санкт-Пецярбург |
Дата адкрыцьця | 1907 і 27 жніўня 1863 |
Кампанія-перавозчык | Gorelectrotrans[d] |
Вартасьць праезду | 44 ₽[1] і 65 ₽[1] |
Інфраструктура | |
Шырыня каляіны | каляіна 1520 мм[d] |
Статыстыка | |
Па стане на сакавік 2009 году дзейнічае 39 трамвайных маршрутаў, эксплуатуецца 826 вагонаў, яны абслугоўваюцца ў 6 трамвайных парках. З 500 км трамвайных лініяў Санкт-Пецярбургу займае 4-е месца ў сьвеце па працягласьці.
Трамвайны гаспадарка гораду знаходзіцца пад кіраўніцтвам ДУП «Горэлектратранс».