Канстанцін Лукашоў

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лукашоў.

Канстанці́н Ігна́тавіч Лукашо́ў (7 студзеня 1907, вёска Гарадзец, Быхаўскі павет, Магілёўская губэрня — 23 мая 1987) — беларускі навуковец, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Доктар геоляга-мінэралягічных навук[2]. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1953). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1967). Бацька навукоўца-географа Валянціна Лукашова.

Канстанцін Лукашоў
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1906 (7 студзеня 1907)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 траўня 1987(1987-05-23) (80 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак хімік, палітык, геоляг, геахімік, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра геалёгія[1], геахімія[1], геаграфія і фізычная геаграфія[1]
Месца працы
Сябра ў Беларускае геаграфічнае таварыства
Навуковая ступень доктар геоляга-мінэралягічных навук[d] (1937)
Дзеці Валянцін Лукашоў
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
залаты мэдаль ВДНГ Заслужаны дзяяч навукі БССР Дзяржаўная прэмія БССР

Паходзіць з заможнай сялянскай сям’і. У 1922 годзе скончыў Быхаўскую працоўную сямігадовую школу і пэўны час працаваў у гаспадарцы бацькі.

У 1931 годзе пасьля сканчэньня Ленінградзкага ўнівэрсытэту Лукашоў вучыўся ў асьпірантуры і ў 1934 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Грунтазнаўства». Зьяўляецца аўтарам колькіх навуковых працаў. З 14 жніўня 1952 году Канстанцін Лукашоў быў прызначаны на пасаду рэктара БДУ. Заставаўся на пасадзе да кастычніка 1957 году[3]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951-1967 гг.), член Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (1963-1967 гг.).

На працягу 1957—1960 зьяўляўся старшынём Навуковай рады Беларускага геаграфічнага таварыства. Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г. за адкрыцьцё і разведку буйных нафтавых радовішчаў Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласьці БССР.

Памёр у 1987 годзе[4]. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

  1. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Акадэмік ЛУКАШОЎ Канстанцін Ігнатавіч (1907-1987) Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  3. ^ Рэктары БДУ(недаступная спасылка) Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
  4. ^ [1]
Папярэднік
Іван Чымбург
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
1952—1957
Наступнік
Антон Сеўчанка