Садружнасьць нацыяў

Садружнасьць нацыяў (па-анґельску: The Commonwealth) — садружнасьць заснаваная ў 1931 годзе Вялікабрытаніяй і ейнымі дамініёнаміКанадай, Аўстраліяй, Паўднёва-Афрыканскім Зьвязам, Ньюфаўндлэндам і Ірляндыяй. Першапачаткова арганізацыя называлася як Брытанская Садружнасьць нацыяў, але з 1947 году назва зьмянілася на сучасную.

Садружнасьць нацыяў
анг. Commonwealth of Nations
Дата ўтварэньня 19 лістапада 1926 (96 гадоў таму)
Тып міжурадавая
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Штаб-кватэра Мальбара-гаўс, Лёндан, Вялікабрытанія
Сяброўства 53 дзяржавы (2018 г.)
Афіцыйныя мовы ангельская
Старшыня Лізавета II
Сайт thecommonwealth.org

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў складзе Садружнасьці засталася большасьць колішніх калёніяў Вялікабрытаніі — каля 50 краінаў з агульнай тэрыторыяй больш за 30 млн км² і насельніцтвам звыш 1,2 млрд чалавек ва ўсіх частках сьвету.

Садружнасьць ня мае ўстаноўчых пагадненьняў, канстытуцыяў, афіцыйных атрыбутаў. Дзяржавы валодаюць поўным сувэрнітэтам ва ўнутраных і зьнешніх справах. Агульныя праблемы вырашаюцца на канфэрэнцыях, рашэньні канфэрэнцыяў несапраўдныя для краінаў, якія прагаласавалі «супраць». Краіны Садружнасьці могуць быць рэспублікамі (Індыя, Гана, Замбія і інш.) ці манархіямі (Вялікабрытанія, Малайзія, Брунэй, Сўазілэнд і інш.).

Паводле канстытуцыяў 16 краінаў юрыдычна зьяўляюцца манархіямі, якія фармальна ўзначальвае каралева Вялікабрытаніі, якая прадстаўленая ў краінах сваімі генэрал-губэрнатарамі. Гэтыя краіны называюцца дзяржавамі ў складзе Садружнасьці (11 краінаў у АмэрыцыКанада, Бэліз, Ямайка, Барбадас, Багамы й 6 краінаў разьмешчаных на Малых Антыльскіх выспах, 5 краінаў у АкіянііАўстралія, Новая Зэляндыя, Папуа-Новая Гвінэя, Саламонавы астравы й Тувалу). Дзяржавы ў складзе Садружнасьці арыентуюцца на палітыку, прававую сыстэму й традыцыі Вялікабрытаніі.

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць