Сталічная тэрыторыя Ісламабаду
(Перанакіравана з «Сталічная Тэрыторыя Ісламабаду»)
Сталі́чная тэрыторыя Ісламаба́ду (урду: وفاقی دارالحکومت, па-ангельску: Islamabad Capital Territory) — фэдэральная тэрыторыя Пакістану, якая ўлучае сталіцу дзяржавы горад Ісламабад. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны.
Сталічная тэрыторыя Ісламабаду | |
На ўрду: وفاقی دارالحکومت , анг. Islamabad Capital Territory | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Пакістан |
Статус | фэдэральная тэрыторыя |
Адміністрацыйны цэнтар | Ісламабад |
Улучае | зоны |
Дата ўтварэньня | 1960 |
Насельніцтва (2012) | 1 151 868 чал. |
Плошча | 1165,5 км² |
Месцазнаходжаньне Сталічнай тэрыторыі Ісламабаду | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +5 |
Код ISO 3166-2 | PK-IS |
Паштовыя індэксы | 44000 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьЗнаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Пакістану. На ўсходзе ды поўдні мяжуе з правінцыяй Панджаб, на паўночным захадзе — з правінцыяй Хайбэр-Пахтунхва.
Плошча складае 1165,5 км².
Адміністрацыйнае ўладкаваньне
рэдагавацьУ склад Сталічнае тэрыторыі Ісламабаду ўваходзяць зоны, агульная колькасьць якіх налічвае пяць.
Дэмаграфія
рэдагавацьКолькасьць насельніцтва складае 1 151 868 чалавек.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСталічная тэрыторыя Ісламабаду — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў