Хайбэр-Пахтунхва
Хайбэ́р-Пахтунхва́ (урду: خیبر پختونخوا, па-ангельску: Khyber Pakhtunkhwa) — правінцыя ў паўночна-заходняй частцы Пакістану, раней таксама вядомая як Паўночна-Заходняя Памежная.
Хайбэр-Пахтунхва | |
На ўрду: خیبر پختونخوا , анг. Khyber Pakhtunkhwa | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Пакістан |
Статус | правінцыя |
Адміністрацыйны цэнтар | Пэшавар(be) |
Улучае | раёны (дыстрыкты) |
Дата ўтварэньня | 25 кастрычніка 1901[1] |
Губэрнатар | Шаўкатула Хан |
Насельніцтва (2008) | 20 215 000 чал. |
Плошча | 74 521 км² |
Месцазнаходжаньне правінцыі Хайбэр-Пахтунхва | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +5 |
Код ISO 3166-2 | PK-KP |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПравінцыя знаходзіцца на паўночным захадзе краіны. На поўдні мяжуе з правінцыяй Бэлуджыстан, на паўднёвым усходзе — з правінцыяй Панджаб і Сталічнай тэрыторыяй Ісламабаду, на ўсходзе — з Азад Кашмірам, на паўночным усходзе — з Гілгіт-Балтыстанам, на захадзе ды паўднёвым захадзе — з Фэдэральна кіраванымі пляменнымі тэрыторыямі, на поўначы й паўночным захадзе праходзіць мяжа з Аўганістанам.
На тэрыторыі правінцыі працякаюць рэкі Бара, Гамал, Гару, Дор, Жоб, Кабул, Кунар, Курам, Панджгора, Сіран, Сўат, Чытрал.
Плошча правінцыі складае 74 521 км².
Адміністрацыйнае ўладкаваньне
рэдагавацьУ склад правінцыі ўваходзяць раёны (дыстрыкты).
Дэмаграфія
рэдагавацьКолькасьць насельніцтва складае прыкладна 20 215 000 чалавек.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьХайбэр-Пахтунхва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ NORTH-WEST FRONTIER PROVINCE // Encyclopædia Britannica (анг.): a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.