Гольф
Гольф (па-ангельску: golf) — спартовая гульня, у якой асобныя ўдзельнікі альбо каманды спаборнічаюць, заганяючы маленькі мячык у спэцыяльныя лункі ўдарамі клюшак, імкнучыся прайсьці адведзеную дыстанцыю за мінімальную колькасьць удараў.
Паходжаньне гульні
рэдагавацьЛічыцца, што гульня ў гольф зарадзілася ў Шатляндыі й была вынайдзеная пастухамі, якія з дапамогай посахаў (будучых клюшак) заганялі камяні ў трусіныя норы.
Паводле меркаваньняў, гульня існавала ўжо ў XIV стагодзьдзі, а ў XV стагодзьдзі ў Шатляндыі выйшлі некалькі законаў, якія забаранялі гуляць у «гоўф». У XVII стагодзьдзі клюшкамі ў мяч гулялі ўжо ў Нідэрляндах. Гульня ў сучасным выглядзе аформілася ў XIX стагодзьдзі ў Шатляндыі.
Правілы гульні
рэдагавацьДля гульні ў гольф гулец можа выкарыстоўваць ня менш за дзьве, але ня больш за 14 відаў клюшак. У кожнай гульні ўдзельнік павінен прайсьці пэўную колькасьць лунак (як правіла, 18) у пэўнай пасьлядоўнасьці. Лункай у гэтым выпадку завецца й сама адтуліна ў зямлі, і ўся пляцоўка для гульні (як правіла, якая складаецца з стартавай зоны — пляцоўкі «ці» («мішэнь»), асноўнай пляцоўкі (fairway, «прамы кірунак») і спэцыяльнай пляцоўкі з выразанай у ёй лункай — «лужкі» (green). На пляцоўцы для гульні могуць прысутнічаць розныя перашкоды — водныя перашкоды, бункеры зь пяском, кусты, дрэвы, высокая трава. Для пачатку мяч з ідэнтыфікацыйнай меткай гульца ўсталёўваецца на стартавую пляцоўку (пляцоўка «ці»). У ідэале гальфіст, як правіла, павінен першым ударам патрапіць на асноўную пляцоўку, правесьці мяч па ім некалькімі ўдарамі (у залежнасьці ад выгляду пляцоўкі) і патрапіць на грын — пляцоўку з ідэальнай травой, па якой мяч каціцца бяз перашкод. Для таго, каб забіць мяч у лунку з грына выкарыстоўваецца адмысловы від клюшкі — патэр.
Клюшкі для гольфу
рэдагаваць- Вуд (па-ангельску: Wood) — клюшка зь масіўнай галоўкай і вуглом плоскасьці ўдару ад 7° да 15°. Вудам мяч уводзіцца ў гульню. Дазваляе пасылаць мяч на адлегласьць да 300 мэтраў («Драйвэр»).
- Айран (па-ангельску: Iron) — лягчэйшая клюшка з рыдлёвападобнай галоўкай для прыцэльнага ўдару мяча на карацейшыя дыстанцыі. Вугал нахілу плоскасьці ўдару ад 15° да 45°. Клюшкі адрозьніваюцца па нумарах. Большы нумар дазваляе паслаць мяч пад вялікім вуглом да гарызонту на меншую дыстанцыю. Дыстанцыя ўдару ад 70 да 150 мэтраў.
- Уэдж (па-ангельску: Wedge) — адрозьніваюцца ад айрана яшчэ большым вуглом біцьцёвай паверхні (45°-64°) і патрэбныя для выбіваньня мяча падстрэшкам, напрыклад зь пяску (Sand Wedge) або травы (Chipping Wedge) на малую дыстанцыю.
- Патэр (па-ангельску: Putter) — клюшка зь лёгкай галоўкай Г-вобразнай формы для гульні на грыне і нанясеньня патаў — кацячых удараў, якімі мяч закочваецца ў лунку.
Тэрміны
рэдагаваць- Пат — удар, выкананы на грын, калі мяч коціцца.
- Сўінг — асноўны рух удару ўсімі клюшкамі, акрамя патэру. Свінг складаецца з адвядзеньня клюшкі (замаху), руху ўніз, непасрэдна ўдару і завяршэньня.
- Пар — та колькасьць удараў, за якую гулец павінен праходзіць лунку. Ёсьць тры разнавіднасьці «ПАРаў» — гэта пар-3, пар-4 і пар-5, асноўнае адрозьненьне якіх у адлегласьці ад ці (месца старту) да лункі. Вельмі рэдка, але ўсё жа сустракаецца і пар-6. У сярэднім адлегласьць вагаецца ад 100 да 550 мэтраў. Напрыклад пар-3 (110 мэтраў), пар-4 (320 мэтраў) і пар-5 (480 мэтраў).
- Бёрдзі — колькасьць удараў на адной лунцы на адзін менш, чым пар.
- Ігал — колькасьць удараў на адной лунцы на 2 ўдары менш, чым пар гэтай лункі.
- Альбатрос — колькасьць удараў на адной лунцы на тры ўдары менш, чым пар гэтай лункі (на лунках пар-5 і 4).
- Боўгі — колькасьць удараў на адной лунцы на адзін больш, чым пар.
- Кэдзі — памагаты гульца, які носіць яго клюшкі й мае права даваць яму парады па ходзе гульні.
Літаратура
рэдагаваць- Кевин Макгимпси, Дэвид Нич. «Гольф: раритеты и реликвии. История гольфа в восемнадцати лунках», Перевод с английского Михаила Гребнева под общей редакцией Алексея Николова. ИД «Анатолия», 176 с. Москва 2006
- Кевин Макгимпси «Гольф: история мяча», Перевод с английского Михаила Гребнева под общей редакцией Алексея Николова, ИД «Анатолия». 526 с. Москва 2006
- Б.Галлахер, М.Уилсон. Гольф для начинающих. Перевод Т.Новиковой. Фаир-Пресс, М. 2005, 192 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГольф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў