Бе́днасьць — дэфіцыт або адсутнасьць пэўнай сумы матэрыяльнай маёмасьці або грошай. Беднасьць уяўляе сабой шматгранны панятак, які можа ўключаць у сябе сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя элемэнты. Абсалютная беднасьць, ускрайняя беднасьць або галеча ставяцца да поўнай адсутнасьці сродкаў, неабходных для задавальненьня асноўных асабістых патрэбаў, як то прадукты харчаваньня, адзеньне і жыльлё[1].

Хлочык зь беднай сям’і апрануты ў рызьзё.
Бясхатні мужчына ў Таронта, Канада

Парог, пры якім вызначаецца абсалютная беднасьць лічыцца прыкладна такі жа, незалежна ад месца пражываньня або часу існаваньня чалавека. Зь іншага боку, адносная беднасьць мае месца ў той ці іншай краіне, калі чалавек ня здольны дасягнуць мінімальнага ўзроўня жыцьця, у параўнаньні з астатняй часткай насельніцтва гэтай краіны. Такім чынам, парог, пры якім вызначаецца адносная беднасьць вар’іруецца ад адной краіны да іншай або ад аднаго грамадзтва да іншага[2].

Забесьпячэньне асноўных патрэбаў можа быць абмежавана няздольнасьцю ўрада прадастаўляць паслугі праз карупцыю, ухіленьне ад выплаты падаткаў, запазычанасьці і крэдытных умоваў, і ад уцечкі мазгоў у сфэры аховы здароўя і спэцыялістаў у галіне адукацыі. Стратэгіі павелічэньня даходаў, каб зрабіць асноўныя патрэбы больш даступнымі, як правіла, уключаюць у сябе сацыяльнае забесьпячэньне, прадастаўленьне эканамічнай свабоды і фінансавых паслуг[3]. Скарачэньне беднасьці па-ранейшаму зьяўляецца сур’ёзнай праблемай і мэтай для шматлікіх міжнародных арганізацыяў, як то Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў і Сусьветны банк.

Вымярэньне беднасьці

рэдагаваць

Ускрайняя беднасьць

рэдагаваць

Абсалютная беднасьць альбо галеча ёсьць стандартызаваным унівэрсальным паказчыкам. Упершыню ён быў уведзены ў 1990 годзе як лінія, якая вызначала абсалютную беднасьць у вымярэньні да даляру ЗША па стандартах найбяднейшых краінаў сьвету. Адразу паказчык быў роўны 1 даляру на дзень. У 2008 годзе Сусьветны банк вызначыў новую міжнародную мяжу галечы як 1,25 даляру на дзень, што было эквівалентна 1 даляру на дзень у коштах у ЗША ў 1996 годзе[4]. У кастрычніку 2015 году паказчык зноўку быў зьменены ў раўняецца з таго часу роўным 1,90 даляру на дзень[5].

Ускрайняя ці абсалютная беднасьць альбо галеча ёсьць станам, які характарызуецца сур’ёзным пазбаўленьнем асноўных патрэбаў чалавека, уключаючы ежу, бясьпечную пітную воду, санітарныя паслугі, жыльлё, адукацыю і інфармацыю. Галеча залежыць ня толькі ад паказчыку прыбытку, але і ад доступу да паслугаў, які забясьпечваюць базавыя патрэбы. Тэрмін абсалютная беднасьць, які выкарыстоўваецца такім чынам, звычайна зьяўляецца сынонімам ускрайняй беднасьці. Робэрт Макнамара, былы прэзыдэнт Сусьветнага банку, ахарактарызаваў абсалютную альбо ускрайнюю беднасьць як настолькі абмежаваны стан, выкліканы недаяданьнем, непісьменнасьцю, хваробамі, благім асяродзьдзем, высокай дзіцячай сьмяротнасцю і нізкай працягласьцю жыцьця, што ён знаходзіцца па-за любым разумным вызначэньнем прыстойнасьці чалавека[6][7].

Адносная беднасьць

рэдагаваць

Адносная беднасьць разглядае беднасьць як сацыяльна вызначаную і залежную ад сацыяльнага кантэксту, таму адносная беднасьць ёсьць паказчыкам няроўнасьці прыбытку. Звычайна адносная беднасьць вымяраецца як доля насельніцтва з прыбыткамі, меншымі за пэўную долю сярэдняга прыбытку. Існуе некалькі іншых паказчыкаў няроўнасьці ў прыбытку, як то каэфіцыент Джыні ці індэкс Тэйля.

Адносная беднасьць зьяўляецца найбольш карыснай мерай для вызначэньня ўзроўню беднасьці ў заможных разьвітых краінах[8][9][10][11]. Яна выкарыстоўваецца Праграмай разьвіцьця ААН, Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) і Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця[8][9][10][11]. У Эўрапейскім Зьвязе паказчыкі меры адноснай беднасьці часьцяком цытуюцца палітыкамі і дасьледчыкамі, калі гаворка ідзе пра сацыяльную палітыку і стан грамадзтва ЭЗ.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ «Poverty». UNESCO.
  2. ^ Sabates, Ricardo (2008). «The Impact of Lifelong Learning on Poverty Reduction». IFLL Public Value Paper 1. Latimer Trend, Plymouth, UK: 5–6. ISBN 978 1 86201 3797.
  3. ^ «Causes of Poverty». Global Issues
  4. ^ Ravallion, Martin; Chen, Shaohua; Sangraula, Prem (May 2008). «Dollar a Day Revisited» (Report). Washington DC: The World Bank.
  5. ^ «The Bank uses an updated international poverty line of US $1.90 a day, which incorporates new information on differences in the cost of living across countries (the PPP exchange rates)». The World Bank.
  6. ^ «Poverty». World Bank.
  7. ^ Sachs, Jeffrey D. (30 December 2005). «The End of Poverty». Penguin Press. — С. 20. — ISBN 978-1-59420-045-8.
  8. ^ а б Raphael, Dennis (June 2009). «Poverty, Human Development, and Health in Canada: Research, Practice, and Advocacy Dilemmas». Canadian Journal of Nursing Research. 41 (2): 7—18. PMID 19650510.
  9. ^ а б «Child poverty in rich nations: Report card no. 6» (Report). Innocenti Research Centre. 2005.
  10. ^ а б «Growing unequal? Income distribution and poverty in OECD countries». Paris, France. Organisation for Economic Co-operation and Development (OECD).
  11. ^ а б «Child Poverty». Ottawa, ON. Conference Board of Canada.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць