Бэлуджыстан (Пакістан)

пакістанская правінцыя

Бэлуджыста́н (урду: بلوچِستان, па-ангельску: Balochistan) — правінцыя ў паўднёва-заходняй частцы Пакістану.

Бэлуджыстан
урду: بلوچِستان , анг. Balochistan
Агульныя зьвесткі
Краіна Пакістан
Статус правінцыя
Уваходзіць у Пакістан
Адміністрацыйны цэнтар Квэта
Улучае раёны (дыстрыкты)
Дата ўтварэньня 1 ліпеня 1970
Губэрнатар Зульфікар Алі Магсі
Насельніцтва (2011) 7 914 000 чал.
Плошча 347 190 км²
Месцазнаходжаньне правінцыі Бэлуджыстан
Бэлуджыстан на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5
Код ISO 3166-2 PK-BA
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Правінцыя знаходзіцца на паўднёвым захадзе краіны. На паўднёвым усходзе мяжуе з правінцыяй Сынд, на паўночным усходзе — з правінцыяй Панджаб, правінцыяй Хайбэр-Пахтунхва і Фэдэральна кіраванымі пляменнымі тэрыторыямі, на поўначы праходзіць мяжа з Аўганістанам, на захадзе — з Іранам. На поўдні праходзіць узьбярэжжа Арабскага мора.

Плошча правінцыі складае 347 190 км².

Адміністрацыйнае ўладкаваньне

рэдагаваць
 
Дыстрыкты правінцыі Бэлуджыстан

У склад правінцыі ўваходзяць раёны (дыстрыкты).

Дэмаграфія

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва складае прыкладна 7 914 000 чалавек.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць