Імпэрыя Гупта
Імпэрыя Гупта (санскрыт: गुप्त, gupta, гіндзі: गुप्त राजवंश) — дзяржава ў Індыі пад кіраўніцтвам дынастыі Гупта, якая існавала ў пэрыяд прыблізна з 320 па 550 гады.
Імпэрыя Гупта गुप्त साम्राज्य | ||||
| ||||
Імпэрыя Гупта ў канцы V стагодзьдзя | ||||
Афіцыйная мова | санскрыт | |||
Сталіца | Паталіпутра | |||
Форма кіраваньня | манархія | |||
Цяпер зьяўляецца часткай | Індыя, Пакістан, Банглядэш, Нэпал |
Дынастыя Гупта аб’яднала пад сваім уладараньнем амаль такую жа вялікую частку Індыі, якой валодаў Чандрагупта. Пачатак дынастыі паклаў у 319 годзе Гупта ці Шры-Гупта, які паходзіў з варны вайш’я. Кіраваньне Гупта, якое знаходзілася ў кантакце з Сасанідамі, было пэрыядам росквіту літаратуры, навукі і брагаманізму, хоць і да будызму яны ня ставіліся варожа. Яно бессумнёўна насіла нацыянальны характар. Сярод пераемнікаў Шры-Гупты асабліва выдаецца Самудрагупта, ад якога засталася вельмі важны ў гістарычным дачыненьні надпіс, які пералічаў усе індыйскія краіны, якія належалі яму, і сьведчыў таксама, што ён быў паэтам і музыкай. Яму належалі лепшыя часткі даліны Ганга, частка Бэнгала, краіна Малава, а таксама некаторыя народы ў Пэнджабу і на Індзе плацілі яму даніну. Пазьней адзін зь яго пераемнікаў, Скандагупта (449—465), пашырыў яшчэ больш межы свайго царства і далучыў паўвостраў Гуджарат з прымежным мацерыком.
У канцы VI стагодзьдзя дзяржава Гупта спыніла сваё існаваньне[1].
Гісторыя
рэдагавацьПра заснавальніка дынастыі Гупта, Шры-Гупту, практычна нічога не вядома. Таму гэтае пытаньне выклікае спрэчкі. Верагодна, Шры-Гупта ня мог пахваліцца паходжаньнем з вышэйшых варнаў, бо пра ягоных продкаў не паведамляецца анічога. Няма зьвестак пра статус Гупты і памеры ягоных уладаньняў. Першым магараджам з гэтага роду лічыцца сын Гупты Ггатоткача. Аднак і ягонае панаваньне анічым асаблівым не адзначылася.
Сапраўдным заснавальнікам дзяржавы стаў сын Ггатоткача Чандрагупта I, каранацыя якога ў 319 годзе стала датай заснаваньня эры Гуптаў. Галоўнай жонкай Чандрагупты была прадстаўніца старадаўняга роду лічгавы — Кумарадэві, што надавала шлюбу важнасьці і давала магчымасьць Гупту гуляць пэўную ролю ў Індыі ў цэлым. Пазьней гэта знайшло адлюстраваньне ў тым, што іхны сын Самудрагупта ганарыўся радаводам па матчынай лініі і паказваў гэта ў царскіх надпісах.
Самудрагупта яшчэ больш ўмацаваў уладу дынастыі і пашырыў тэрыторыю дзяржавы, пра што распавядае знакаміты панэгірык, высечаны на Алабагадзкай калёне. Ягоныя войскі пасьпяхова прасунуліся да дзяржавы Ката, у вобласьці сучаснага Дэлі. Ваяўнічыя кланы Малаві і арджунаянаў, Мадрэ і абхіраў, а таксама кланы на тэрыторыі сучаснага Нэпалу гуптаўскі кіраўнік называў гэтых правадыроў сваімі слугамі, якія абавязваліся выконваць ягоную волю, прыносіць яму ўсялякую даніну. Пасьпяхова былі ўключаныя ўладаньні кушанаў у Індыі, якія на той час зазналі практычна поўны распад уласнай дзяржавы.
Да 380 году за часам свайго панаваньня ён уключыў у склад свайго каралеўства больш за дваццаці каралеўстваў. Гісторык Артур Вінсэнт Сьміт называў Самудрагупту «індыйскім Напалеонам»[2][3]. Падчас панаваньня Самудрагупты афіцыйнай рэлігіяй у ягонай дзяржаве заставаўся будызм.
Эканоміка
рэдагавацьСельская гаспадарка
рэдагавацьУ вільготных дастаткова багатых на ападкі раёнах галоўнай сельскагаспадарчай культурай быў рыс. У большасьці выпадкаў для вырошчваньня рысу ўмовы забясьпечваліся праз рэгуляваньне сьцёку вады з палёў падчас сэзону дажджоў, але ў некаторых месцах узводзілі ірыгацыйныя збудаваньні. У гэты час арашальныя сыстэмы былі пабудаваныя ў прыбярэжным вучастку ад вусьця Гадавары і Крышны да дэльты ракі Кавэры. У раёнах зь сярэдняй вільготнанасьцю асноўнай культурай была пшаніца, а таксама ячмень, проса і бабовыя.
Рамяство
рэдагавацьМескае рамяство ў гэты час дасягнула высокага ўзроўню, пра што сьведчыла велізарная бронзавая статуя Буды з Султанганджу, а таксама знакамітая жалезная калёна Чандрагупты II у Дэлі ды іншыя археалягічныя знаходкі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973–1982
- ^ Who is known as the Napoleon of India?. The Times of India
- ^ K. K. Bhardwaj .Hemu-Napoleon of Medieval India. Mittal Publications, 2000
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІмпэрыя Гупта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гупты (рас.)
- Манэты пэрыяду імпэрыі Гупта (анг.)