Партызан-2002 Менск
«Партызан-2002» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2005, 2008).
Партызан-2002 Менск | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб Партызан-2002 Менск | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 2001 | ||||
Горад | Менск, Беларусь | ||||
Чэмпіянат | Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе | ||||
· 2014 | Другая ліга, 22 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб заснаваны ў 2001 годзе[1]. Да студзеня 2010 году быў вядомы пад назвай МТЗ-РІПА[2]. У сьнежні 2011 году перамог у стыкавых гульнях «Віцебск» і атрымаў права гуляць у вышэйшай лізе ў сэзоне 2012 году[3], але ў студзені 2012 году праз адсутнасьць фінансаваньня клюб адмовіўся ад удзелу ў вышэйшай лізе[4]. Сэзон 2012 году каманда правяла ў чэмпіянаце Менску, дзе заняла 5 месца. Сэзон 2013 году каманда распачала ў другой лізе чэмпіянату Беларусі пад назвай «Партызан»-МТЗ[5]. З 2014 году мае назву «Партызан-2002»[6]. Пасьля 14 гульняў чэмпіянату Беларусі 2014 году клюб адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў другой лізе празь фінансавыя цяжкасьці, у астатніх 8 матчах клюбу былі залічаныя тэхнічныя паразы[7].
Стадыён
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Трактар (стадыён)
Хатнім стадыёнам «Партызану» падчас выступленьняў у вышэйшай лізе зьяўляўся стадыён «Трактар». «Трактар» — стадыён у Менску, раней вядомы як стадыён ДСО «Чырвоны сьцяг». Другі па зьмяшчальнасьці стадыён у Менску пасьля стадыёну «Дынама» — 17 600 чалавек. Пабудаваны ў 50-я гады ХХ стагодзьдзя. У 1976 годзе Абласны савет «Чырвоны Сьцяг» перадаў стадыён на балянс МТЗ. У тым жа годзе пачалася першая рэканструкцыя стадыёну. Яна пачалася з будаўніцтва верхняга ярусу з адначасовым узьвядзеньнем насыпных земляных трыбун, устаноўкай электраасьвятленьня і дрэнажу футбольнага поля. Было закладзена запасное поле.
У 1978 пасьля закрыцьця стадыёну «Дынама» на капітальны рамонт першынство СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Алімпіяды 1980 году «Трактар» стаў алімпійскай рэзэрвовай арэнай.
У такім выглядзе стадыён праіснаваў да другой рэканструкцыі, якая пачалася ў 1997 годзе й скончылася ў траўні 2000 году. Стадыён набыў сучасны выгляд. Былі ўстаноўлены плястыкавыя сядзеньні, замест земляных трыбун зьявіліся жалезабэтонныя, падтрыбунным памяшканьні сталі адпавядаць эўрапейскім стандартам.
З 2012 каманда праводзіць матчы на стадыёне спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі».
Фан-сэктар
рэдагавацьФанаты клюбу — першая на тэрыторыі краін СНД арганізаваная фанацкая групоўка, якая адкрыта заявіла аб непрыманьні любых формаў дыскрымінацыі, расізму, нацызму і ўльтраправых ідэяў. У траўні 2014 году фанаты «Партызану» сарвалі мерапрыемства расейскіх нацыяналістаў у Менску[8].
Папярэднія назвы
рэдагаваць- 2002—2009: МТЗ-РІПА
- 2010—2012: «Партызан»
- 2013: «Партызан-МТЗ»
- з 2014: «Партызан-2002»
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіянат Беларусі
- Трэцяе месца (2): 2005, 2008
- Кубак Беларусі
- Пераможца (2): 2005, 2008
Турніры
рэдагавацьЧэмпіянат Беларусі (2002—2014)
- Вышэйшая ліга (2004—2010)
- Першая ліга (2003, 2011)
- Другая ліга (2002, 2013—2014)
- Чэмпіянат Менску (2012)
Кубак Беларусі (2002—2014)
- Кубак УЭФА (2005/06, 2008/09)
Статыстыка выступленьняў
рэдагавацьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
рэдагавацьСэзон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2002 | Другая (Д3) | 1 | 24 | 22 | 2 | 0 | 102–21 | 68 | 1/16 фінала | Выхад у першую лігу |
2003 | Першая (Д2) | 2 | 311 | 22 | 4 | 5 | 64–17 | 70 | 1/8 фінала | Выхад у вышэйшую лігу |
2004 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 312 | 7 | 9 | 15 | 36–57 | 30 | Пераможца | |
2005 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 26 | 16 | 1 | 9 | 43–30 | 49 | 1/8 фіналу | |
2006 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 26 | 16 | 3 | 7 | 54–24 | 51 | Чвэрцьфінал | |
2007 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 26 | 11 | 9 | 6 | 32–25 | 42 | Пераможца | |
2008 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 30 | 17 | 6 | 7 | 65–37 | 57 | Чвэрцьфінал | |
2009 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 26 | 8 | 6 | 12 | 34–38 | 30 | Чвэрцьфінал | |
2010 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 33 | 5 | 8 | 20 | 24–70 | 23 | Чвэрцьфінал | Вылет у першую лігу |
2011 | Першая (Д2) | 2 | 30 | 20 | 5 | 5 | 59–26 | 65 | 1/8 фіналу | |
Пераходныя матчы3 | 2 | 1 | 0 | 1 | 3–2 | 3 | Выхад у вышэйшую лігу | |||
2012 | Чэмпіянат Менску (Д4) | 5 | 14 | 6 | 4 | 4 | 17–17 | 22 | ||
2013 | Другая (Д3) | 11 | 24 | 5 | 7 | 12 | 26–46 | 22 | 1/32 фіналу | |
2014 | Другая (Д3) | 22 | 22 | 5 | 3 | 14 | 21–44 | 18[a] | 1/16 фіналу |
- 1 З улікам дадатковай гульні за 1 месца (паражэньне 1–2) супраць віцебскага «Лякаматыву».
- 2 З улікам дадатковай гульні за 14 месца (перамога 4–1) супраць віцебскага «Лякаматыву».
- 3 Пераходныя матчы за месца ў вышэйшай лізе супраць ФК «Віцебск», перадапошняй каманды вышэйшай лігі 2011 году.
Міжнародныя кубкі
рэдагавацьСэзон | Спаборніцтва | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях |
---|---|---|---|---|---|
2005—2006 | Кубак УЭФА | 1 к/р | Фэрэнцвараш Будапэшт | 1-2 | 2-0 |
2 к/р | Тэпліцы | 1-1 | 1-2 | ||
2006 | Кубак УЭФА Інтэртота | 1 раўнд | Шахтар Караганда | 1-3 | 5-1 |
2 раўнд | Масква | 0-1 | 0-2 | ||
2008—2009 | Кубак УЭФА | 1КР | Жыліна | 2-2 | 0-1 |
2009—2010 | Ліга Эўропы | 1 к/р | Сут’еска Нікшыч | 2-1 (д.ч.) | 1-1 |
2 к/р | Мэталюрг Данецк | 1-2 | 0-3 |
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць- Валеры Кеўра, Анатоль Шкляр (2002)
- Вячаслаў Акшаеў (2003)
- Віктар Зярноў (2004)
- Аляксандр Піскароў (2004)
- Юры Пунтус (2004—2006)
- Эдуард Малафееў (2006—2007)
- Андрэй Зыгмантовіч (2007)
- Юры Пунтус (2007—2009)
- Людас Румбуціс (2009—2010)
- Уладзімер Геваркян (2010)
- Уладзімер Курнеў (2011)
- Пётар Зінькевіч (2012—2013)
- Карл Альвін Штрайгель (кастрычнік 2013 — люты 2014)
- Андрэй Лаўрык[9] (зь лютага 2014)
Вядомыя гульцы
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Каманда зьнялася з чэмпіянату пасьля 14 тураў, ва ўсіх астатніх гульнях клюбу былі залічаныя паразы зь лікам 0:3
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Партизан» Минск: История (рас.)
- ^ Футбол. МТЗ-РИПО переименован в «Партизан» (рас.) «Прессбол», 26 студзеня 2010
- ^ Футбол. Чемпионат Беларуси. «Партизан», обыграв по сумме двух матчей «Витебск», завоевал путевку в сильнейший дивизион (рас.) «Прессбол», 4 сьнежня 2011
- ^ Чемпионат Беларуси. «Партизан» не выйдет на старт высшей лиги (рас.) «Прессбол», 31 студзеня 2012
- ^ В новом сэзоне «Партизан» выступит под названием «Партизан-МТЗ»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ 2-я лига. Анонс. «Красный партизан» Гуренко и «белый крумкач» Грабовский (рас.)
- ^ Минский «Партизан» официально отказался от дальнейшего участия в чемпионате Беларуси (рас.)
- ^ Фанаты «Партызана» сарвалі мерапрыемства рускіх нацыяналістаў у Мінску
- ^ Лаврик возглавил «Партизан» (рас.)