Беларуская фэдэрацыя футболу

(Перанакіравана з «БФФ»)

«Беларуская фэдэрацыя футболу» — асацыяцыя Беларусі, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне футболам у Рэспубліцы Беларусь.

Беларуская фэдэрацыя футболу
Заснаваная 1989
У ФІФА з 1992
У УЭФА з 1993
Старшыня
Мікалай Шарстнёў
Трэнэры зборных
Георгі Кандрацьеў (мужчыны)
Юры Малееў (жанчыны)

Заснаваная 22 сьнежня 1989 году[1]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Менску. Займаецца арганізацыяй нацыянальнага чэмпіянату, кубка, зборных краіны, падтрымкай, разьвіцьцём і папулярызацыяй усяго футболу ў цэлым.

Мінуўшчына

рэдагаваць

На верасень 2021 году ў Беларусі налічвалася 23 000 прафэсійных футбалістаў[2].

11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Шахцёр» залатых мэдалёў, а «Энэргетык-БДУ» — срэбраных. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году на падставе подкупу каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[3].

Старшыні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць