Энэргетык-БДУ Менск
«Энэргетык-БДУ» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Заснаваны ў 1996 годзе. У 2002—2005 гадах выступаў у найвышэйшай лізе. Клюб мае сярод сваіх выхаванцаў такіх футбалістаў, як Аляксандар Быліна, Аляксей Сквярнюк, Валеры Апанас і некаторых іншых. У 2018 годзе каманда заняла другое месца ў першай лізе чэмпіянату Беларусі і атрымала права на ўдзел у найвышэйшай лізе.
Энэргетык-БДУ | |
![]() | |
Заснаваны | 1996 |
---|---|
Горад | Менск, Беларусь |
Стадыён |
РЦАП-БДУ Умяшчальнасьць: 1500 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
· 2021 | 13 месца |
Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
Клюб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў другую лігу, адкуль празь некалькі гадоў падвысіўся спачатку да першай, а потым і да найвышэйшай лігі. У эліце беларускага футболу клюб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў першую, а потым і ў другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады.
У сэзоне 2013 году клюб вёў барацьбу за выхад у першую лігу, але ў канцы сэзону саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым ня менш, пасьля адмовы «Нёману» ад павышэньня ў лютым 2014 году менчукі ўсё ж такі атрымалі магчымасьць выступіць у першай лізе[1]. У сакавіку 2014 году «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па ранзе дывізіёне[2].
У сэзоне 2014 году склад каманды амаль не зьмяніўся ў параўнаньні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, дасьведчанага Валерыя Апанаса, то ўзрост гульцоў не пераўзыходзіў 27 гадоў, а пасьля зыходу ўлетку 2014 году з каманды лідэраў, Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча, якія адправіліся ў магілеўскі «Дняпро», увогуле 23 гадоў. Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя гульцы бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш пунктаў, і ў выніку каманда скончыла сэзон на 9 месцы. Пры гэтым, паводле колькасьці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасьля мазырскай «Славіі».
На сэзон 2015 году ў каманду зноўку вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Таксама, клюб дапоўнілі дасьведчаныя гульцы Аляксандар Быліна, які выступаў за клюб яшчэ ў часы знаходжаньня «Зоркі-БДУ» ў найвышэйшай лізе, і найлепшы бамбардзір у гісторыі першай лігі Юры Мархель, які таксама раней выступаў за менскі клюб. Дзякуючы такому ўзмацненьню «Зорка-БДУ» на старце сэзону разглядаецца спэцыялістамі як адзін з асноўных прэтэндэнтаў на падвышэньне ў клясе[3]. Новы сэзон каманда пачала зь перамогі на родным стадыёне РЦАП-БДУ над клюбам «Баранавічы» зь лікам 4:2.
Перад пачаткам сэзону 2017 году назва «Зорка»-БДУ была зьмененая на «Энэргетык»-БДУ[4].
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 26 жніўня 2022 году
|
|
СтатыстыкаРэдагаваць
ЧэмпіянатРэдагаваць
|
КубакРэдагаваць
|
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Уладзімер Бяляўскі (з 2019 году)[5]
- Анатоль Юрэвіч (2018)[6]
- Уладзімер Бяляўскі (2017)[7]
- Анатоль Шкляр (да 2016 году)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ «Звезда-БГУ» может выступить в первой лиге в сезоне-2014. By.Tribuna.com(рас.)
- ^ Всем 16 командам первой лиги сегодня были выданы лицензии для участия в чемпионате Беларуси. Football.by(рас.)
- ^ Второй вагон. Анонс старта Первой лиги. Offside.by(рас.)
- ^ «Звезда-БГУ» переименована в «Энергетик-БГУ»(рас.)
- ^ «Прессбол» №25 (4246), 29 сакавіка 2019
- ^ «Прессбол» №26 (4145), 6 красавіка 2018
- ^ Владимир Белявский сменил Анатолия Шкляра на посту наставника «Звезды-БГУ»(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт(рас.)
- Сайт РЦАП-БДУ(рас.)
- Інфармацыя пра каманду на football.by(рас.)