Дынама-93 Менск

беларускі футбольны клюб зь Менску

«Дына́ма-93» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Быў заснаваны ў 1946 годзе як «Дынама-д». Расфармаваны ў 1998 годзе.

Дынама-93
Заснаваны 1946
Горад Менск, Беларусь
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 1997 5 месца

Гісторыя

рэдагаваць

У першым незалежным чэмпіянаце краіны 1992 году, які праводзіўся ў адно кола, «Дынама-93» гуляла ў другой лізе чэмпіяната Беларусі (на той час другім па ранзе дывізіёне), дзе сталася пераможцам і атрымала права гуляць у вышэйшай лізе. «Дынама-93» набрала роўную колькасьць пунктаў з бабруйскім «Шыньнікам», а таму чэмпіёнства прыйшлося здабываць у дадатковай гульні, якая адбылася 25 чэрвеня 1992 г. на стадыёне «Трактар» у Менску, дзе сталічная каманда ўпэўнена перамагла зь лікам 3:0. Пры гэтым цікава, што ў асабістай сустрэчы рэгулярнага першынства «Дынама-93» свайму суперніку прайграла (1:2).

У сэзоне 1998 году «Дынама-93» здолела згуляць усяго 14 гульняў, дадаткова атрымаўшы адну тэхнічную паразу ад віцебскага «Лякаматыва-96» (0:3), не зьявіўшыся на матч празь фінансавыя цяжкасьці. Улетку 1998 г. каманда была вымушана зьняцца з чэмпіянату і неўзабаве была афіцыйна распушчана.

Паказьнікі выступленьня «Дынама-93» у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі:

  • Праведзеных гульняў: 181, зь іх
    • выйграных: 99
    • нічыйных: 43
    • прайграных: 39
  • Колькасьць мячоў
    • забітых: 296
    • прапушчаных: 157
  • Набраных пунктаў: 340

Дасягненьні

рэдагаваць

Папярэднія назвы

рэдагаваць
  • «Дынама-д» (1946—1947, 1949, 1950, 1952, 1963—1976, 1978—1991)
  • «Дынама-2» (да лета 1992)
  • «Беларусь» (зь лета 1992 — да лета 1993)

Вядомыя гульцы

рэдагаваць

Удзел у эўракубках

рэдагаваць
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
1995—1996 Кубак уладальнікаў кубкаў к/р   Мольдэ 1:1 1:2
1996—1997 Кубак УЭФА 1 к/р   Тылігул Тыраспаль 3:1 1:1
2 к/р   Гэльсынгборг 0:3 1:1
1997 Кубак Інтэртота Група 1   Гээрэнвээн 1:0
  Палёнія Варшава 4:1
  Дуйсбург 0:1
  Ольбарг 1:2