Беларусь 5
«Беларусь 5» — спэцыялізаваны спартовы тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў 2013 годзе. Вядзе паказ беларускіх, эўрапейскіх і сусьветных першынстваў у розных відах спорту: гандбол (чэмпіянаты Беларусі па футболе, хакеі і гандболе), тэніс (турніры «Вялікага шлема»), футбол (Ліга Чэмпіёнаў, чэмпіянат Беларусі па футболе) і хакей (Кантынэнтальная хакейная ліга, чэмпіянат Беларусі па хакеі)[2]. Канал трансьлюе Прэм’ер-Лігу Ангельшчыны[3]. У 2019 годзе таксама быў паказаны Чэмпіянат Эўропы па фігурным катаньні[4]. Падчас буйных спартовых мерапрыемстваў (Алімпійскіх[5] і Эўрапейскіх гульняў) канал працуе 24 гадзіны штодня. Першапачаткова трансьляцыя вялася толькі ў Менску[6]. Потым канал стаў адным з агульнанацыянальных[7]. 1 сьнежня 2013 году канал быў дададзены да аналягавага пакета вяшчаньня МТІС[8]. Канал забясьпечвае асьвятленьне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне спартыўнага жыцьця Рэспублікі Беларусь і фарміраваньне здаровага ладу жыцьця беларускага грамадзтва[9]. Спартовыя камэнтатары ды вядоўцы: Аляксандар Цьвячкоўскі (футбол, хакей, гандбол, валейбол), Сяргей Мацкевіч (футбол, валейбол, тэніс, лёгкая атлетыка), Дарына Запольская (тэніс, мастацкая гімнастыка, фігурнае катаньне, фрыстайл ды іншыя віды спорту), Павал Баранаў (футбол, бокс)[10][6], Андрэй Казлоў (валейбол), Крысьціна Захарава (ад 2015)[11], Ганна Куракіна (ад 2015)[12], Ганна Кузьміч (ад 2017)[13], Юрый Вайцянкоў (ад красавіка 2019)[14], Алег Завадзкі (тэніс, футбол, сучаснае пяціборства)[15], Ільля Бакай (футбол, футзал, тэніс, гандбол ды іншыя віды спорту)[16], Міхаіл Летуноў (футбол)[17], Генадзій Салавей (футбол)[18], Фёдар Прошкін (футбол, хакей, біятлон, лёгкая атлетыка, плаваньне, лыжныя гонкі ды інш.)[19], Майя Лыкава (ад 2014)[20]. У 2017 годзе прэзыдэнт Беларусі выступіў з крытыкай якасьці канала[21]. 1 кастрычніка 2018 году распачалася трансьляцыя асобнага канала «Беларусь 5. Інтэрнэт»[22]. У 2022 годзе тэлеканал пачаў трансьляцыі Ля Лігі[23]. У 2023 годзе распачала працу інтэрнэт-старонка sport5.by[24]
Беларусь 5 | |
![]() | |
Краіна | |
---|---|
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Дата стварэньня | 21 кастрычніка 2013 |
Заснавальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўніцтва | Павал Булацкі[1] |
Слоган | Любіце спорт, а мы яго пакажам |
sport5.by |
Перадачы
рэдагаваць- Авэртайм (аўтар Леанід Лекарэвіч, Майя Лыкава, Сяргей Мацкевіч);
- Фактар сілы (аўтар і вядоўца Павал Баранаў);
- ток-шоў На мяжы фолу (Алена Куракіна, Ільля Бакай, Фёдар Прошкін, Генадзій Салавей);
- Хакей для ўсіх (Марыя Багатыр);
- Як гэта было?
- Пра спорт. Вынікі тыдню[25] (вядоўца Ганна Кузьміч);
- Спорт-цэнтар (Кацярына Грэчная, Майя Лыкава, Кацярына Раманоўская);
- Спартыўныя навіны (Крысьціна Захарава);
- Дзень спорту (вядоўца Андрэй Казлоў, Станіслаў Ліпскі, Ганна Эйсмант);
- Арэна (Андрэй Казлоў, Ганна Эйсмант);
- Спорт-кадр (аўтар і вядоўца Андрэй Казлоў, Мікалай Стула);
- Дай пяць (аўтар і вядоўца Андрэй Казлоў);
- Піт-стоп (Паліна Маліноўская);
- Слэм-данк (Антон Мелешаў);
- Паміж іншым (Ганна Эйсмант);
- На спорце (Ільля Бакай)[16].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Булацкі Павел Вячаслававіч. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 2 лютага 2025 г.
- ^ Беларусь 5 HD // Белтэлекам Праверана 30 сакавіка 2014 г.
- ^ Англійская футбольная прэм’ер-ліга вяртаецца на "Беларусь 5". БелТА (10 жніўня 2017).
- ^ Чэмпіянат Еўропы па фігурным катаньні ў поўным аб'ёме пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Белтэлерадыёкампанія (22 студзеня 2019).
- ^ На час алімпіяды канал "Беларусь 5" стаў кругласутачным. Белтэлерадыёкампанія (6 жніўня 2016).
- ^ а б «Беларусь-5»: Тэлеканал ёсць, але ніхто яго не бачыць
- ^ СМІ ў Беларусі. Belarus.by. Праверана 2 жніўня 2019 г.
- ^ Тэлеканал "Беларусь-5" пачне вяшчанне ў аналагавым пакеце МТІС з 1 снежня. Эўрарадыё (22 лістапада 2013).
- ^ Пра кампанію. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 2 лютага 2025 г.
- ^ Беларусь 5 > Спартыўныя каментатары. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 2 жніўня 2019 г.
- ^ Кристина Захарова (рас.). Белтелерадиокомпания.
- ^ Алена Куракина (рас.). Белтелерадиокомпания.
- ^ Анна Кузьмич (рас.). Белтелерадиокомпания.
- ^ Юрий Войтенков (рас.). Белтелерадиокомпания.
- ^ Олег Завадский (рас.). Белтелерадиокомпания.
- ^ а б Илья Бакай (рас.). Белтелерадиокомпания.
- ^ Михаил Летунов (рас.). Белтелерадиокомпания.
- ^ Геннадий Соловей (рас.). Белтелерадиокомпания.
- ^ Федор Прошкин (рас.). Белтелерадиокомпания.
- ^ Майя Лыкова (рас.). Белтелерадиокомпания.
- ^ Лукашэнка раскрытыкаваў спартыўны тэлеканал "Беларусь 5". БелТА (30 мая 2017).
- ^ Спартыўны канал "Беларусь 5. Інтэрнэт" пачаў працу. Белтэлерадыёкампанія (1 кастрычніка 2018).
- ^ Футбол. "Беларусь 5" будет транслировать матчи чемпионата Испании (рас.) Селдон Новости
- ^ Сцяцко В. (08.12.2023) Главный директор Дирекции телеканала «Беларусь 5» рассказал «Звяздзе», чем живет «спортивный холдинг» (рас.). Звязда.
- ^ Беларусь 5. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 2 лютага 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- https://sport5.by/ — афіцыйны сайт Беларусь 5
- Беларусь 5 у Інстаграме
- Седунова Т. (4 лістапада 2017) Телеканал «Беларусь 5» отпраздновал день рождения на баскетбольной площадке (рас.). Сельская газета.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |