Масей Сяднёў
Масей Сяднёў (сапр.: Майсей Ларывонавіч Сяднёў; 19 жніўня (1 верасьня) 1913, в. Мокрае Клімавіцкага павету, цяпер Касьцюковіцкага раёну — 5 лютага 2001, Глен-Коў, ЗША) — беларускі паэт, празаік.
Масей Сяднёў | |
Майсей Ларывонавіч Сяднёў | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Майсей Ларывонавіч Сяднёў |
Нарадзіўся | 1 верасьня 1913 Мокрае, Клімавіцкі павет |
Памёр | 5 лютага 2001 (87 гадоў) Глен-Коў, ЗША |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт |
Гады творчасьці | 1933—2001 |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Творы на сайце Knihi.com |
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
Навучаўся ў Амсьціслаўскім пэдтэхнікуме (1930—1931), Менскім пэдагагічным інстытуце (4 курсы ў 1933—1936, ня скончыў з-за арышту).
Арыштаваны 21 кастрычніка 1936 году за дэклямацыю верша Якуба Коласа падчас абмеркаваньня праекту сталінскай канстытуцыі[2]. Cасланы на Калыму; у чэрвені 1941 году прывезены ў Менск на перагляд справы, з набліжэньнем нямецкай арміі быў адпушчаны канвоем каля Ігумену. Рэабілітаваны 22 студзеня 1992 году.
У час нямецкай акупацыі жыў у бацькоў, працаваў на гаспадарцы. У кастрычніку 1943 году зьехаў у Беласток, супрацоўнічаў з газэтай «Новая Дарога», сябраваў з Хведарам Ільяшэвічам. У 1944 годзе выехаў у Бэрлін, жыў у амэрыканскай і ангельскай зонах акупацыі Нямеччыны. Выкладаў у беларускай гімназіі ў Міхэльсдорфе. З 1950 году жыў у ЗША. Каля 10 гадоў працаваў на мэталаапрацоўчай фабрыцы, выкладаў расейскую мову ў Індыянскім унівэрсытэце.
З 1968 году жыў і працаваў у Мюнхэне галоўным рэдактарам радыёстанцыі «Свабода». У 1983 годзе выйшаў на пэнсыю і вярнуўся ў ЗША.
З 1984 па 1988 год выкладаў у Норвіскім унівэрсытэце (штат Вэрмонт). Пасьля жыў у горадзе Глен Коў (штат Нью-Ёрк).
Творчасьць Рэдагаваць
Публікаваўся з 1933 году. Друкаваўся ў час. «Полымя», «Беларуская работніца і сялянка», газэтах «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена». У час нямецкай акупацыі ў Беластоку падрыхтаваў зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь» і кнігу «Ахвяры бальшавізма». Працаваў карэктарам у рэдакцыі газэты «Новая дарога» (Беласток, 1943—1944).
Перакладаў Гётэ, Рыльке, Гёльдэрліна[3].
Вялікі цыкль вершаў прысьвяціў перажытаму ў турмах і лягерах. Напісаў раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надыйшоў» (1987), зборнік вершаў «Патушаныя зоры» (1992), успаміны «Масеева кніга» (1994).
У 1988 годзе напісаў:
Я цэлае сваё жыцьцё аддаў слову. Дзеля яго пакутваў за кратамі. На алтар слова склаў ахвяры. І як жа балюча ўсьведамляць, што яно цяпер непатрэбнае. Яго зракліся браты-беларусы. О ты, маё неспазнанае слова, навошта я мучыўся з табою? | ||
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі наведаў Бацькаўшчыну, дачакаўся дзьвюх выдадзеных у Менску «Мастацкай літаратурай» кнігаў: «Патушаныя зоры» (1992) і «Масеева кніга» (1994).
Бібліяграфія Рэдагаваць
- Ахвяры бальшавізму: (Зборнік успамінаў і артыкулаў). — Беласток: 1944.
- Спадзяваньні: Вершы. — Рэгенсбург: 1946.
- На краю сьвятла: Паэма. — Міхельсдорф: 1947.
- У акіяне ночы: (Вершы, паэмы). — Мюнхен: 1947.
- Цень Янкі Купалы: Паэма. — Ватэнштэт: 1947.
- Некалькі заўваг аб нашай мове. (Друкуецца ў парадку дыскусыі). // Бацькаўшчына : орган беларускай нацыянальна-вызвольнай думкі. — 7 студзеня 1953. — № 132—133. — С. 5, 6.
- Ля ціхай брамы : Вершы. — Нью-Ёрк: Выдавецтва Уладзімера Пелясы, 1955.
- Патушаныя зоры. — Нью-Ёрк, Мюнхен: 1975.
- Раман Корзюк. — Нью-Ёрк, Мюнхен: 1985.
- Ачышчэньне агнём. — Нью-Ёрк: 1985.
- І той дзень надышоў : Раман з часоў другой сусьветнай вайны. — Нью-Ёрк: 1987.
- Ліст у рэдакцыю часопісу «Маладосць». Вершы: «Беларускім паэтам», «Помнік славы», «Восень», «Ты», «Мая Lorelei», «Леда». / Анатоль Грачанікаў // Маладосць : часопіс. — Менск: Выдавецтва ЦК КП Беларусі, 1990. — № 2 (444). — С. 170 — 173. — ISBN ISSN: 0131-2308.
- Сьвятлана Сачанка. «Я толькі кропля ў акіяне...» (Гутарка Барыса Сачанкі з Масеем Сяднёвым). / Анатоль Грачанікаў // Маладосць : часопіс. — Менск: Беларускі дом друку, 1990. — № 09 (451). — С. 151 ― 168. — ISBN ISSN: 0131-2308.
- Грэшныя думкі на тэму беларускай мовы. 1989 г. / Гал. рэд. Эрнэст Ялугін, публікацыя Леаніда Пранчака // Наша слова : газэта. — Менск: ТБМ імя Францішка Скарыны, 27 лістапада ― 03 сьнежня 1991. — № 41 (51). — С. 3.
- Патушаныя зоры. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992.
- Пісьменьнік і мова. Творчы пошук Масея Сяднёва. Гутарка Сьвятланы Сачанка з Масеем Сяднёвым. / Гал. рэд. Мікола Гіль // Літаратура і мастацтва : газэта. — Менск: Беларускі дом друку, 10 траўня 1992. — № 15 (3633). — С. 6, 7.
- «У турме я стаўся паэтам». 6 лютага 1990 г. / Гал. рэд. Мікола Гіль, публікацыя Леаніда Пранчака // Літаратура і мастацтва : газэта. — Менск: Беларускі дом друку, 21 жніўня 1992. — № 34 (3652). — С. 15.
- Вершы. / Укладаньне, прадмова, біяграфічны даведнік: Барыса Сачанкі // Туга па радзіме. Паэзія беларускай эміграцыі : анталёгія. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 294—453. — ISBN 5-340-02086-6.
- «Сум па духоўным пантэоне». Новыя старонкі Масеевай кнігі. / Гал. рэд. Мікола Гіль // Літаратура і мастацтва : газэта. — Менск: Беларускі дом друку, 09 красавіка 1993. — № 14 (3684). — С. 8, 9.
- «Беларускі аўтар ва ўмовах не беларускасьці». / Гал. рэд. Мікола Гіль // Літаратура і мастацтва : газэта. — Менск: Беларускі дом друку, 10 ― 16 ліпеня 1993. — № 28 (3698). — С. 9.
- З новых вершаў: «Старое не ўмірае», «Пад Баварскім небам», «Вову, майму сыну», «Алесю Звонаку». / Гал. рэд. Мікола Гіль // Літаратура і мастацтва : газэта. — Менск: Беларускі дом друку, 27 жніўня 1993. — № 34 (3704). — С. 6.
- «Масеева кніга»: Успаміны, старонкі дзёніка, эсэ / мастак П. І. Іонаў.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — 318 с. — 5200 ас. — ISBN 5-340-01314-6
- Юбілейныя сустрэчы (Зблізку ад Коласа і Купалы); «Я толькі кропля ў акіяне...» (Гутарка Барыса Сачанкі з Масеем Сяднёвым) / Рэдактар: Сачанка Барыс // На суд гісторыі: успаміны, дыялогі. Юбілейныя сустрэчы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 95 — 98, 174 — 202. — ISBN 5-340-01158-5.
- Масей Сяднёў. 100. Вершы: «Зь вячэрніх блуканьняў», «Сьмерць малітваў», «Вайна цішыні», «Сінія вочы», «Боль», «Цяжкі адказ», «Сустрэча ў парку»… // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2013. — № 9 (309). — С. 16, 17.
- Віктар Жыбуль. Колькі слоў пра Масея Сяднёва і яго архіўны фонд. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2013. — № 9 (309). — С. 15.
- Выбраныя творы. — Беларускі кнігазбор. — Менск: Кнігазбор, 2014. — ISBN 978-985-7089-32-1
- «Масей Сяднёў: Pro et Contra» / ўкладальнік Лявон Юрэвіч. — Менск: Кнігазбор, 2018. — Т. Кніга 36. — 144 с. — (Бібліятэка «Бацькаўшчыны»). — 100 ас. — ISBN 978-985-7180-91-2
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Васіль Дэ Эм (02.09.2019) Першы беларускі пісьменьнік, якога намінавалі на Нобэлеўскую прэмію ЗБС "Бацькаўшчына"
- ^ Імёны Свабоды // Радыё Свабода, 8 верасьня 2006
Літаратура Рэдагаваць
- Багданава, Галіна. Тры вечары з Масеем Сяднёвым. Эсэ-роздум / Генрых Далідовіч // Маладосць : часопіс. — Менск: Беларускі дом друку, 1994. — № 11. — ISBN ISSN: 0131-2308.
- Бахарэвіч, Альгерд. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. Пахвала зайздрасьці (Масей Сяднёў). / Рэдактар Сяргей Шупа, мастак Генадзь Мацур. — Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе. — Прага: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012. — С. 287—293. — 428 с. — ISBN 978-985-562-012-0
- Гардзіцкі, Аляксей. Сяднёў Масей // Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. : Даведнік. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 523 — 524. — ISBN ISBN 5-340-00709-X.
- Макмілін, Арнольд. Беларуская літаратура дыяспары. = Arnold McMillin. Birmingham Slavonic Monographs.(анг.) 2002/ / Пер. з англ. В. Бурлак, В. Жыбуль. — Менск: «Тэхнапрынт», 2004. — С. 4,27,34,50, 62,67,68,71, 78, 79, 88, 130-154,155, 172,174,180,198-203. — 440 с. — 700 ас. — ISBN 985-464-568-1
- Мятліцкі, Мікола. «Сповядзь вяртаньня.» (Да 70-годзьдзя з дня нараджэньня Масея Сяднёва). / Гал. рэд. Мікола Гіль // Літаратура і мастацтва : газэта. — Менск: Беларускі дом друку, 27 жніўня 1993. — № 34 (3704). — С. 6, 7.
- Петрушкевіч, Ала Мікалаеўна. Масей Сяднёў і Нямеччына. / пад рэд. С.Ф. Мусіенка // Славянскія мовы, літаратуры і культуры: этнас у святле гісторыі і сучаснасці : Зборнік навуковых прац. — Горадня: Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы , 2003. — С. 108-112.
- Савік, Лідзія. «Мне песьня дадзена для мукі...» (Штрыхі да творчага партрэта Масея Сяднёва) / Ататоль Сабалеўскі // Культура Беларускага замежжа. Кніга 1 : зборнік артыкулаў. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 30—44. — ISBN 5-343-01337-6.
- Савік, Лідзія. «Я прыйду з далёкае чужыны...» Масей Сяднёў 1913 — 2001. Бібліяграфія. // Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. — Менск: Тэхналогія, 2001. — С. 363 — 414, 414 — 420. — ISBN 985-458-037-7.
- Саламевіч, І. У. Сяднёў Масей (Майсей) Ларывонавіч. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 — С. 335.
- Сачанка, Барыс Іванавіч. Махнач, Таццяна Мікалаеўна Сяднёў Масей / пад рэд. А. В. Мальдзіса ; рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. ; гал. рэд. Б. І. Сачанка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — Т. 5: Пестрак - Сяўрук. — С. 467 — 469. — ISBN 5-85700-168-4.
- Сачанка, Сьвятлана. «Паэтычны сінтаксіс.» Паводле твораў Масея Сяднёва. / Гал. рэд. Мікола Гіль // Літаратура і мастацтва : газэта. — Менск: Беларускі дом друку, 13 жніўня 1993. — № 32 (3702). — С. 6, 7.
- Сяднёў Масей (Майсей) Ларывонавіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі: У 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кніга 1: Пузыны — Усая. — С. 462. — ISBN 985-11-0276-8.
- Тварановіч, Галіна. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва. // Беларусазнаўчыя даследаванні : часопіс. — 2016. — № 10. — С. 153—168.
- Чыквін, Ян. Далёкія і блізкія: Узыходжаньне на вышыню (Лірыка Масея Сяднёва) / Галіна Тварановіч. — Бібліятэчка «Белавежа». — Беласток: Offset-Print, Białystok, 1997. — С. 8 — 38, 55, 66, 77, 90-92. — 178 с. — ISBN 83–85918–08–6
- Юрэвіч, Лявон. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / прадмова, рэдакцыя Натальля Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 657 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны). — 200 ас. — ISBN 978-985-7007-43-1