Віктар Жыбуль
Віктар Вячаслававіч Жы́буль (нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 году, Менск) — беларускі паэт і літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (2003).
Віктар Жыбуль | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Віктар Вячаслававіч Жыбуль |
Нарадзіўся | 3 кастрычніка 1978 (46 гадоў) Менск, БССР, СССР |
Сужэнец | Вера Бурлак |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, літаратуразнаўца |
Гады творчасьці | 1995 — цяпер |
Жанр | паэма, верш |
Мова | беларуская |
Значныя творы | Паэма «Рогі гор» (1997) |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьПрадзед Віктара Жыбуля нарадзіўся ў вёсцы Заямнае Стаўпецкага раёну. Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 году ў Менску. Скончыў філялягічны факультэт БДУ. Быў удзельнікам гурту «Засралі казарму». 4 красавіка 2001 году падчас сустрэчы студэнтаў філялягічнага факультэту БДУ з расейскім паэтам Дзьмітрыем Прыгавым пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Верай Бурлак. У чэрвені 2001 году запрасіў яе ў свой гурт у якасьці вакалісткі і інструмэнталісткі (гітара, клявішы). Працаваў у часопісе творчай моладзі «Першацвет» (1995—2002), цяпер — у часопісах «Роднае слова» і «ARCHE Пачатак». У 2003 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Ідэйна-мастацкія пошукі ў беларускай паэзіі 20-х-пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя» пад кіраўніцтвам прафэсара Сіньковай Людмілы Дзьмітрыеўны. З паловай удзельнікаў творчага руху Бум-Бам-Літ быў знаёмы яшчэ з 1994—1995 г. Пачаў браць удзел у многіх літаратурна-музычных праектах, мастацкіх акцыях, перфомансах гэтага руху зь вясны 1996 г. па запрашэньні Зьмітра Вішнёва і Міхася Башуры. У 1997 годзе апублікаваў паэму ў паліндромах «Рогі гор», якая атрымала высокую ацэнку Рыгора Барадуліна. Цікавіцца праблемай рэпрэсій ў БССР.
Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, летувіскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую і чэскую мовы.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖонка — паэтка, кандыдат філялягічных навук (2005) Вера Бурлак, аўтар кнігі «За здаровы лад жыцця» (2003) пад псэўданімам Джэці, манаграфіі «Детская поэзия Серебряного века: модернизм» (2004). Мае сына Кастуся (нарадзіўся ў 2005 годзе).
Бібліяграфія
рэдагавацьКнігі
рэдагаваць- Калі ў хаце дыверсант (1996), друкапіс
- Рогі гор (1997)
- Прыкры крык (2001)
- Дыяфрагма (2003)
- Стапеліі (2012)[1]
- Дзяцел i дупло (2016)
Калектыўныя зборнікі
рэдагаваць- Тазік беларускі (1998, творы сяброў руху Бум-Бам-Літ)
- Ён зваў сябе шатляндцам… (2005), прадмова да кнігі Дзяніса Хвастоўскага «Лугназад»
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Віктар Жыбуль. (8 жніўня 2024) Вершы як анальгетыкі. «Адкуль бяруцца кнігі». Літрадыё.
- Лекцыя Віктара Жыбуля «Паліндром у сусьветнай культуры»: частка 1, частка 2
- Прыватны дзёньнік: Віктар Жыбуль
- Віктар Жыбуль. (15 верасьня 2017) Юрка Лявонны (1908-1937). Адкрытая лекцыя Віктара Жыбуля. Менск, кнігарня «Логвінаў». TuzinFM.
- Сямейнае фота: Віктар Жыбуль, Вера Жыбуль (Джэці), Кастусь Жыбуль. (с) Андрэй Лянкевіч