Касьцюковіцкі раён
Касьцюко́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Касьцюковіцкі раён мяжуе з Краснапольскім, Клімавіцкім, Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Расеяй на ўсходзе.
Касьцюковіцкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Касьцюковічы |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Старшыня райвыканкаму | Дзьмтіры Малашэнка |
Насельніцтва (2018) | 22 894[1] |
Шчыльнасьць | 15,3 чал./км² |
Нацыянальны склад | беларусы (89,4%), расейцы (8,3%), украінцы (1,6%)[2] |
Плошча | 1493,84[3] км² (7-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 183 м[4] |
Месцазнаходжаньне Касьцюковіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць17 ліпеня 1924 году ўтвораны Касьцюковіцкі раён у Калінінскай акрузе. 20 жніўня 1924 году падзелены на 16 сельсаветаў: Беладубраўскі, Брацькавіцкі, Ветухноўскі, Дзямідавіцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Тупічынскі), Забычанскі, Касьцюковіцкі (скасаваны ў 1926 годзе), Красьніцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Дзяражненскі), Негінскі, Нізькаўскі, Прусінскі, Пячарскі, Саматэвіцкі, Сілічоўскі, Студзянецкі, Царковішчанскі (у 1936 годзе перайменаваны ў Пралетарскі), Хоцімскі.
4 жніўня 1927 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны Баронькаўскі, Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Вялікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі, Смолькаўскі, Сялецкі сельскія саветы скасаванага Бялынкавіцкага раёну.
8 ліпеня 1931 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны 11 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага раёну. 12 сьнежня 1935 году ўсе яны і Батаеўскі сельскі савет вернуты ў адноўлены Хоцімскі раён.
Да 26 ліпеня 1930 Касьцюковіцкі раён у Магілёўскай акрузе. З 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці.
На 1 студзеня 1941 году ў раёне было 24 сельскія саветы.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьНа 1 студзеня 1995 году ў раёне 156 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Баронькаўскі, Беладубраўскі, Бялынкавіцкі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Пралетарскі, Сялецкі.
Насельніцтва
рэдагавацьГаспадаркі
рэдагавацьНа 1 студзеня 2002 году — 15 калгасаў (імя Калініна, Кранштат, Радзіма, Праўда, імя Карла Маркса, Парыская Камуна, Расея, Смолькі, Новае жыцьцё, Прагрэс, Баронькі, Новы быт, Дуброва, Забычаньне, Ленінскі шлях).
Адукацыя
рэдагавацьУ раёне маецца 18 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 9 сумесна зь дзіцячымі садкамі, 1 раённая гімназія, 10 дашкольных установаў, цэнтры пазашколнай работы, карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня ды рэабілітацыі, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар, цэнтар турызму.[8]
Транспарт
рэдагавацьТранспарт у раёне прадстаўлены маршрутнымі аўтобусамі, якія злучаюць раён зь Менскам, Магілёвам, Гомелем ды Хоцімскам. Шэраг унутрыраённых маршрутаў.[9] Праз раён праходзіць чыгунка Ворша — Унеча.
Спорт
рэдагавацьУ раёне ёсьць 65 адкрытых пляцовак для заняткаў спортам, 21 спартовая заля, 8 спартовых скрыняў, 2 трэнажорныя залі, 2 залі барацьбы, 1 зала боксу, 1 гарадзкі стадыён, 3 шматфункцыянальныя спартовыя пляцоўкі.[10]
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй
- Філія літаратуразнаўчага музэю Аркадзя Куляшова (аг. Новыя Саматэвічы)
- Сьвятая крыніца (в. Студзянец)
- Помнік — скульптура воіна (в. Белая Дуброва)
- Гасьцініцы «Ясень» ды «Касьцюковічы», рэстарацыя «Дубрава», кавярні «Моладзевая», «Юбілейная»
Асобы
рэдагаваць- Александар Агееў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму
- Антон Бархаткоў (нар. у в. Шчаглоўка), мастак
- Уладзімер Адашкевіч (нар. у 1949), старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (пачатак 1990-х)[11]
- Міхаіл Барысаў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму
- Віктар Бурскі (нар. у в. Бялынкавічы), амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы ад 1996 да 2000 году
- Тацьцяна Дзьмітрусёва (нар. у в. Студзянец), беларуская пісьменьніца.
- Уладзімер Кісялёў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (у 2013-2014)
- Аркадзь Куляшоў (нар. у в. Саматэвічы, што ўваходзіла ў склад Касьцюковіцкага раёну)
- Леанід Левановіч (нар. у в. Клеявічы), беларускі пісьменьнік-раманіст і драматург
- Дзьмітры Малашэнка, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (ад сакавіка 2014)[12]
- Канстантын Палікарповіч (беларускі археоляг, нарадзіўся ў в. Белая Дуброва)
- Іван Саверчанка (беларускі літаратуразнавец, нарадзіўся ў в. Маліноўка)
- Уладзімер Саўчанка (Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту ад 2001 да 2010 году, нар. у в. Фралоўка)
- Масей Сяднёў (нар. у в. Мокрае) беларускі паэт-эмігрант
- Іван Чыгрынаў (нарадзіўся ў в. Вялікі Бор)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Геаграфія / Рэгіён /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г. Архіўная копія
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Адукацыя / Сацыяльная сфэра /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г. Архіўная копія
- ^ Графік руху аўтобусаў / Расклад руху транспарту /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г.
- ^ Спорт / Сацыяльная сфэра /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г.
- ^ Наталья Ковалева (28 кастрычніка 2014) Бывший председатель Костюковичского райисполкома через 20 лет посетил район (+ фото) (рас.). Голас Касцюкоўшчыны.
- ^ Исполнительная власть (рас.). Костюковичский райисполком. Праверана 21 ліпеня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКасьцюковіцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў