Беларускі работнік (1943)
"Беларускі работнік", штотыднёвая газэта для беларусаў-"остарбайтэраў". Выдавалася на беларускай мове ў Бэрліне (пач. 1943 — сяр. 1944) пад кантролем нямецкіх уладаў.
Беларускі работнік | |
Тып | газэта |
---|---|
Краіна | Нямеччына |
Рэгіён | м. Бэрлін |
Галоўны рэдактар | Вітаўт Тумаш, Станіслаў Грынкевіч[1] |
Заснаваная | 1943 |
Закрытая | 1944 |
Палітыка | агляды міжнароднага жыцьця, зьвесткі пра дзейнасьць беларускіх нацыянальных арганізацыяў, навукова-папулярныя матэрыялы, вершаваныя і празаічныя творы беларускіх аўтараў. |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | |
Пэрыядычнасьць | штотыдзень |
Выйшла ня менш за 41 нумар. Друкаваў агляды міжнароднага жыцьця, зьвесткі пра дзейнасьць беларускіх нацыянальных арганізацыяў у Нямеччыне, навукова-папулярныя матэрыялы, вершаваныя і празаічныя творы беларускіх аўтараў (сярод іх М. Сяднёў). Рэдактары Вітаўт Тумаш, Станіслаў Грынкевіч.[2]
У 1944 годзе М. Сяднёў разам з Х. Ільляшэвічам ад'язджае ў Варшаву (яго бацька і сястра засталіся ў Бацечках, дзе рабілі на зямлі ксяндза, а, затым вярнуліся дамоў у БССР), а, затым, у Бэрлін. Там М. Сяднёў робіць у газэце «Беларускі работнік». Савецкае войска наступае на Бэрлін. М. Сяднёў і Х. Ільляшэвіч едзе ў Прагу да Л. Геніюш[3]. Аднак, недзе, праз месяц, М. Сяднёў і Х. Ільляшэвіч едуць далей у Нямеччыну . У Баварыі яны засталіся ў амэрыканскае зоне акупацыі. М. Сяднёў асеў у месьце Рэгенсбуркг[4][5]. «Я заплюшчыў вочы на ўсё тое, што магло параніць маю душу. Я засланяўся прыгожым»[6]. і рабіў у пана на зямлі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ЭнГістБел, Т.1 с.452 Жумар С. У.
- ^ ЭнГістБел, Т.1 с.452 Жумар С. У.
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 97. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 94—95. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Сяднёў, Масей Масеева кніга. Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ. — Менск: 1994. — С. 280.
- ^ Сяднёў, Масей Масеева кніга. Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ. — Менск: 1994. — С. 281, 282.