Генрых Далідовіч
Ге́нрых Ва́цлававіч Далідо́віч (1 чэрвеня 1946, хутар Амшарок[1] Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР (1974)[2].
Генрых Далідовіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1946 (77 гадоў) ля в. Янкавічы (Менская вобласьць) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1966, стаўпецкая раённая газэта «Прамень» |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Далідовіч (неадназначнасьць).
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
Нарадзіўся на хутары Амшарок (не захаваўся)[3] побач са спаленай у 1943 року вёскай Янкавічы. У сям’і Вацлава і Яніны Далідовічаў было шасьцёра дзяцей, зь якіх Генік — найстарэйшы. Чытаць ён навучыўся па-польску яшчэ да школы. Калі Генрыху споўнілася 15 гадоў, сям’я пераехала ў адроджаныя Янкавічы, скончыў Дзераўнянскую школу (1963). Зь 10 клясы быў пазаштатным карэспандэнтам «Сельской газеты».
У 1963 року паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ (скончыў у 1968). Служыў у войску. Выкладаў беларускую мову і літаратура ў Шабыньскай васьмігодцы на Барысаўшчыне, пасьля завуч (1971—1973); працаваў у аддзеле прозы часопісу «Полымя» (1973—1979), намесьнікам галоўнага рэдактара (1979—1991), галоўным рэдактарам часопісу «Маладосць» (1991—2002). З 2003 року намесьнік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».
Творчасьць Рэдагаваць
Друкуецца з 1966 року. Першы зборнік апавяданьняў «Дажджы над вёскай» (1974). Творы Г. Далідовіча адметныя лірызмам, увагай да побытавых дэталяў, дакладным псыхалягізмам.
У рамане «Гаспадар-камень» (1984), прысьвечаным пярэдадню І сусьветнай вайны, шматбакова паказаў жыцьцё тагачасных вёскі і гораду, няпростыя шляхі нацыянальнай інтэлігенцыі, у якой расло ўсьведамленьне ўласнага абавязку. У раманах «Пабуджаныя» (1988) і «Свой дом» (1989) побач з героямі, вядомымі з «Гаспадара-каменя», шмат новых пэрсанажаў — удзельнікаў і кіраўнікоў палітычнага руху розных кірункаў на Беларусі ў 1917—18 гг.
У рамане «Заходнікі» (1992) створаная панарамная карціна жыцьця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г., іхняе «перавыхаваньне», рэпрэсіі, міграцыі.
Выступае зь літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.
На беларускую мову пераклаў раман Дж. Ф. Купэра «Апошні з магікан».
Прэміі і ўзнагароды Рэдагаваць
Бібліяграфія Рэдагаваць
- Цяпло на першацвет. Мн., 1976.
- Маладыя гады. Мн., 1979.
- Міланькі. Мн., 1980.
- На новы парог. Мн., 1983.
- Станаўленне. Мн., 1985.
- Міг маладосці. Мн., 1987.
- Жывы покліч. Мн., 1995.
- Жар кахання. Мн., 1996.
- Кліч роднага эвона. Мн., 1997.
- БНР і БССР: Роздум аб пакут. шляху бел. дзяржаўнасці ў XX ст. / Генрых Далідовіч. — Мн.: Пейто, 2002.
- Сярод лесу, сярод поля: апавяданне-імправізацыя, лісткі запісных кніжак / Генрых Далідовіч. — Мн.: Кнігазбор, 2007.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Дзьмітры Гурневіч. (22 студзеня 2016) Генрых Далідовіч: Я быў першым дзіцём нашай спаленай вёскі Блог Налібацкага краю. Blogger. Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
- ^ Далідовіч Генрых Вацлававіч Асабістыя старонкі сяброў СБП. Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
- ^ Генрых Далідовіч Камунікат Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
Літаратура Рэдагаваць
- Савік Л. За бягучым днём // Адчуванне часу. Тэма вёскі ў сучаснай беларускай прозе. — Мн.: Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы, 1981.
- Андраюк С. Жыць чалавекам: літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мн.: 1983.
- Тычына М. Змена квадры. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1983. — 204 с.
- Рагуля А. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Жыцьцяпіс на бачыне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Генрых Далідовіч у Facebook
- Творы Генрыха Далідовіча(недаступная спасылка) на Букстары