Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка (Кажан-Гарадок)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Краіна Беларусь
Вёска Кажан-Гарадок
Каардынаты 52°12′30.77″ пн. ш. 27°00′58.17″ у. д. / 52.2085472° пн. ш. 27.0161583° у. д. / 52.2085472; 27.0161583Каардынаты: 52°12′30.77″ пн. ш. 27°00′58.17″ у. д. / 52.2085472° пн. ш. 27.0161583° у. д. / 52.2085472; 27.0161583
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Пінская япархія 
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка

Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Кажан-Гарадку. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на могілках. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Гісторыя

рэдагаваць

Драўляную могілкавую царкву ў Кажан-Гарадку збудавалі ў XIX ст.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Першапачаткова 4-сьценны зруб накрываўся чаротавым вальмавым дахам з драўляным крыжам на вільчыку. Фасады падзяляліся лапаткамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі.

У інтэр’еры захоўваецца драўляны разны ківоры, выкананы Ёсіфам Астапчыкам па 1818 годзе, абразы XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя Казанская», «Маці Божая з Эмануілам і Сьвяты Мікалай», «Сьвяты Пётар», «Сьвяты Павал», «Мікалай Цудатворца»[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць