Кажановічы
Кажано́вічы[2] — колішняя вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Гніліцы, каля Жыткавічаў. Кажановічы ўваходзілі ў склад Жыткавіцкага гарадзкога савету.
Кажановічы | |
трансьліт. Kažanovičy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Гарадзкі савет: | Жыткавіцкі |
Вышыня: | 134 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 268 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247953 |
СААТА: | 3216700046 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′0″ пн. ш. 27°53′0″ у. д. / 52.21667° пн. ш. 27.88333° у. д.Каардынаты: 52°13′0″ пн. ш. 27°53′0″ у. д. / 52.21667° пн. ш. 27.88333° у. д. |
± Кажановічы |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Жыткавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
З 20 жніўня 1924 году да 16 ліпеня 1954 году вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Жыткавіцкага сельсавету[3]. Пасьля скасаваньня сельсавету вёска ўвайшла ў склад Жыткавіцкага пасялковага савету, з 19 лістапада 1971 году — Жыткавіцкага гарадзкога савету[4].
Зь ліпеня 1941 году па 6 ліпеня 1944 году вёска была акупаваная нямецкімі захопнікамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дзейнічала патрыятычнае падпольле.
14 траўня 2014 году тэрыторыя вёскі ўвайшла ў склад горада Жыткавічы[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1924 год — вёска: 109 двароў, 595 жыхароў; 1994 год — вёска: 134 двары, 308 жыхароў; 1999 год — вёска: 454 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 268 жыхароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Перапіс 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 174
- ^ Житковичский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет(недаступная спасылка) (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Житковичский городской Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области»(недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 496