Царква Сьвятога Мікалая (Кажан-Гарадок)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Кажан-Гарадок |
Каардынаты | 52°12′18.40″ пн. ш. 27°00′34.61″ у. д. / 52.2051111° пн. ш. 27.0096139° у. д.Каардынаты: 52°12′18.40″ пн. ш. 27°00′34.61″ у. д. / 52.2051111° пн. ш. 27.0096139° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | усходнепалеская школа дойлідзтва |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | kazhan-haradok.cerkov.ru |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Кажан-Гарадку. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьНовую драўляную царкву ў Кажан-Гарадку збудавалі ў 1818 годзе. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу і прытвор з купаламі-цыбулінамі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, які вылучаецца вытанчанасьцю прапорцыяў і плястычнасьцю малюнка. Мае пірамідальна-цэнтрычную кампазыцыю, якая складаецца зь пяці зрубаў, пастаўленых па крыжы, і з званіцай над уваходам. Будынак падкрэсьліваецца сярэднім зрубам, які вылучаецца сваім аб’ёмам, вышынёй і памерамі. Чатыры невялікія вежы з купаламі-банямі на астатніх зрубах групуюцца сымэтрычна вакол сярэдняга. Пяцікупальле стварае ў прасторы пірамідальную кампазыцыю. Вонкавая архітэктура традыцыйна простая зь мінімальным выкарыстаньнем дэкаратыўных сродкаў. Гонтавы шацёр званіцы і вальмавыя дахі бабінца завяршаюцца купаламі-цыбулінамі на глухіх гранёных шыйках. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены апярэзваюцца аркатурным фрызам і зубчастым карнізам, падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход празь нізкі прытвор пад пакатым 2-схільным дахам.
Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца пірамідальным скляпеньнем на ветразях. Бабінец падзяляецца на два ярусы, на верхнім зь якіх разьмяшчаюцца хоры, раскрытыя ў залю фігурнай аркай. Мае багатую ўнутраную аздобу. У інтэр’еры захоўваюцца абразы: «Зьвеставаньне» (XVІІІ ст.), «Нараджэньне Хрыстова» (мяжа XVІІІ—XІX ст.), «Маці Божая зь дзіцем», «Сьвятыя Кузьма, Аляксей і Дзям’ян» (абодва XІX ст.).
На плянавальнай восі царквы адасоблена стаіць званіца. Гэта 2-ярусная цэнтрычная пабудова. Ніжні 4-гранны ярус зрубны, другі — адкрыты каркасны пад шатровым гонтавым пакрыцьцём. Ярусы падзяляюцца разьвітым гонтавым адлівам-карнізам[1].
Галерэя
рэдагаваць-
З боку Рынку
-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Варашылаўская, 1
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000458 |