Дабрамысьлі
Дабрамы́сьлі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Чарніцы. Цэнтар сельсавету Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Лёзна, за 55 км ад Віцебску; на аўтамабільнай дарозе Лёзна — Арэхаўск.
Дабрамысьлі лац. Dabramyśli | |
Першыя згадкі: | 1749 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Лёзьненскі |
Сельсавет: | Дабрамысьлінскі |
Насельніцтва: | 1110 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2138 |
СААТА: | 2230825021 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°55′51.4″ пн. ш. 30°40′16.1″ у. д. / 54.930944° пн. ш. 30.671139° у. д.Каардынаты: 54°55′51.4″ пн. ш. 30°40′16.1″ у. д. / 54.930944° пн. ш. 30.671139° у. д. |
± Дабрамысьлі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дабрамысьлі — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся мураваны касьцёл у стылі барока і драўляная Пятніцкай царква, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра мястэчка Дабрамысьлі датуецца 1749 годам. Паселішча ўвайходзіла ў склад Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва.
У 1754[a] годзе ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дабрамысьлі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1850 годзе ў мястэчку збудавалі новую драўляную царкву Сьвятой Параскевы Пятніцы. Па здушэньні паўстаньняў расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў у мястэчку дзеялі 2 царквы і юдэйская малітоўная школа, працавала расейская народная вучэльня[3] (з 1875 году). На 1910 год — 215 двароў, дзеялі царква і юдэйскі малітоўны дом, працавалі народная вучэльня, 5 хлебных крамаў, млын.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дабрамысьлі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Дабрамысьлі вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну савецкія войскі ўзарвалі касьцёл, помнік архітэктуры XVIII ст.
На 1971 год у Дабрамысьлях было 146 двароў, на 1997 год — 466. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 350 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 459 чал. у мястэчку Дабрамысьлі і 68 чалавек у вёсцы Лагунах або Дабрамысьлі[5]; 20 жніўня 1919 году — 603 чал.[6]; 1971 год — 425 чал.; 1997 год — 1236 чал.[7]; 1999 год — 1242 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1110 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Дабрамысьлях працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, лякарня, амбуляторыя, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл (1754)
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1850)
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Спісак царквей, касьцёлаў і іншых малітвенных дамоў, існуючых па Лёзьненскаму раёну Віцебскай вакругі, 08.01.1926 // Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласьці. Т. 2356. Воп. 1. Спр.31.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 296.
- ^ Путевые заметки при обозрении церквей Могилёвской епархии Преосвященнейшим Мисаилом, Епископом Могилёвским и Мстиславским. Оршанский уезд // Могилёвские епархиальные ведомости. 11 ноября 1899. С. 472.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 75.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 114.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 558.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Грачышнікава А. Мая Лёзненшчына: нарысы па гісторыі і культуры краю. — Лёзна, 2018. — 342 с. — (Лёзназнаўства).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992. — 591, [1] c.: іл. ISBN 5-85700-063-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.