Герб Суражу — геральдычны сымбаль Суражу, нададзены месту вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам 20 сьнежня 1569: «у срэбным полі чырвоны крэпасны мур з трыма вежамі»[1].

Герб Суражу

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 20 студзеня 2006[2].

Афіцыйнае апісаньне:

Герб мястэчка Сураж (Віцебскага раёну) уяўляе сабою выяву ў срэбным полі барокавай тарчы замкавага мура з трыма вежамі чырвонага колеру. У замкавым муры і ў вежах — байніцы, ля асновы трох вежаў — уваходныя праёмы.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Герб городского поселка Сураж (Витебского района) представляет собой изображение в серебряном поле барочного щита крепостной стены замка с тремя башнями красного цвета. В крепостной стене и в башнях — бойницы, у основания трёх башен — входные проемы.
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. №36 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».

Літаратура

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  73БЛ000047
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.