Біялёгія

навука пра жыцьцё

Біялёгія (састар. біёлёгія[1], ад грэцкага βίος — «жыцьцё» і λόγος — «вучэньне») — сукупнасьць навук пра жывое. Біялёгія зьяўляецца адной з прыродазнаўчых навук, прадметам якой ёсьць жывыя істоты й іхнае ўзаемадзеяньне з навакольным асяродзьдзем. Біялёгія вывучае ўсё аспэкты жыцьця, у прыватнасьці, структуру, функцыянаваньне, рост, паходжаньне, эвалюцыю й разьмеркаванне жывых арганізмаў на Зямлі. Гэтая навука клясыфікуе й апісвае жывыя істоты, паходжаньне іхных тыпаў, узаемадзеяньне паміж сабою й з навакольным асяродзьдзем. Прадметам біялёгіі зьяўляюцца ўсе праявы жыцьця, як то будова й функцыі жывых істотаў ды іхных прыродных супольнасьцяў, распаўсюджаньне, вытокі й разьвіцьцё, сувязі паміж сабой і нежывой прыродай. Мэтамі біялёгіі ёсьць вывучэньне заканамернасьцяў гэтых праяўленьняў, раскрыцьцё сутнасьці жыцьця, сыстэматызацыя жывых істотаў.

Біялёгія
Навука
састар. біёлёгія
Зьвесткі
Падкляса ад прыродазнаўчыя навукі
Тэма 1541
Прадмет вывучэньня жывая матэрыя
Пэрыяд заснаваньня XIX стагодзьдзе
Гісторыя гісторыя біялёгіі[d]
Асноўныя кірункі біялягічныя навукі
Цэнтры дасьледаваньняў ва ўсім сьвеце
Біялёгія ў Вікісховішчы

Як асобная навука біялёгія вылучылася з прыродазнаўчых навук у XIX стагодзьдзі, калі навукоўцы выявілі, што жывыя арганізмы валодаюць некаторымі агульнымі для ўсіх характарыстыкамі. У падмурку сучаснае біялёгіі ляжаць пяць фундамэнтальных прынцыпаў: вузавая тэорыя, эвалюцыя, генэтыка, гомэастаз і энэргія[2][3]. У наш час біялёгія ёсьць стандартным прадметам у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах усяго сьвету. Штогод публікуецца больш за мільён артыкулаў і кнігаў па біялёгіі й мэдыцыне[4].

Большасьць біялягічных навукаў зьяўляюцца дысцыплінамі з вузейшай спэцыялізацыяй. Традыцыйна яны групуюцца па тыпах дасьледных арганізмаў: батаніка вывучае расьліны, заалёгіяжывёл, мікрабіялёгія — аднавузавыя мікраарганізмы. Далей галіны ў біялёгіі падзяляюцца альбо па маштабах дасьледаваньня, альбо па ўжываных мэтадах: біяхімія вывучае хімічны падмурак жыцьця, малекулярная біялёгія — складаныя ўзаемадзеяньні паміж біялягічнымі малекуламі, вузавая біялёгія й цыталёгія — асноўныя будаўнічыя блокі шматвузавых арганізмаў, вузы, гісталёгія й анатомія — будову тканак і арганізма з асобных органаў і тканак, фізыялёгія — фізычныя й хімічныя функцыі органаў і тканак, эталёгія — паводзіны жывых істотаў, экалёгія — узаемазалежнасьць розных арганізмаў і іхнага асяродзьдзя. Перадачу спадчыннай інфармацыі вывучае генэтыка. Разьвіцьцё арганізма ў антагенэзе вывучаецца біялёгіяй разьвіцьця. Зараджэньне й гістарычнае разьвіцьцё жывой прыроды — палеабіялёгія й эвалюцыйная біялёгія.

На межах з сумежнымі навукамі ўзьнікаюць новыя спэцыялізаваныя вобласьці навукі, такія як біяфізыка (вывучэньне жывых аб’ектаў фізычнымі мэтадамі), біямэтрыя й іншыя. У сувязі з практычнымі запатрабаваньнямі чалавека ўзьнікаюць такія кірункі як касьмічная біялёгія, сацыябіялёгія, фізыялёгія працы, біёніка.

Гісторыя біялёгіі

рэдагаваць

Хоць канцэпцыя біялёгіі як асобнай прыродазнаўчай навукі ўзьнікла толькі ў XIX стагодзьдзі, біялягічныя дысцыпліны зарадзіліся раней у мэдыцыне й прыродазнаўчай гісторыі. Звычайна іхнюю традыцыю вядуць ад такіх антычных навукоўцаў як то Арыстотэль і Гален, а таксама цераз арабскіх мэдыкаў аль-Джахіза[5] ібн-Сіну[6], ібн-Зухры[7] й ібн-аль-Нафізу[8]. У эпоху Адраджэннья біялягічная думка ў Эўропе была рэвалюцыянізавана дзякуючы вынаходзтву кнігадрукаваньня й распаўсюджваньню друкаваных працаў, цікавасьці да экспэрымэнтальных дасьледваньняў і адкрыцьцю мноства новых тыпаў жывёл і расьлін у эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыцьцёў. У той час працавалі выбітныя розумы Андрэас ван Вэзэль і Ўільям Гарвэй, якія заклалі падмурак сучаснай анатоміі й фізыялёгіі. Крыху пазьней Карл Лінэй і Бюфон зьдзейсьнілі велізарную працу па клясыфікацыі формаў жывых і выкапнёвых істот. Мікраскапія адкрыла для назіраньня раней невядомы сьвет мікраарганізмаў, заклаўшы падмурак для разьвіцьця вузавай тэорыі. Разьвіцьцё прыродазнаўства адбылося збольшага дзякуючы зьяўленьню мэханістычнай філязофіі, што спрыяла разьвіцьцю прыродазнаўчай гісторыі [9][10].

Да пачатку XIX стагодзьдзя некаторыя сучасныя біялягічныя дысцыпліны, як то батаніка й заалёгія, дасягнулі прафэсійнага ўзроўню. Лявуазье й іншыя хімікі й фізыкі пачалі збліжэньне ўяўленьняў пра жывую й нежывую прыроду. Натуралісты, як то Аляксандар Гумбальт, дасьледавалі ўзаемадзеяньне арганізмаў з навакольным асяродзьдзем і ягоную залежнасьць ад геаграфіі, закладваючы падмурак біягеаграфіі, экалёгіі й эталёгіі. У XIX стагодзьдзі разьвіцьцё вучэньня пра эвалюцыю паступова пацягнула разуменьне ролі выміраньня й зьменлівасьці тыпаў, а вузавая тэорыя паказала ў новым сьвятле будову жывога рэчыва. У спалучэньні з дадзенымі эмбрыялёгіі й палеанталёгіі гэтыя дасягненьні дазволілі Чарлзу Дарвіну стварыць цэласную тэорыю эвалюцыі шляхам натуральнага адбору. Да канца XIX стагодзьдзя ідэі самазараджэньня канчаткова саступілі месца тэорыі інфэкцыйнага агента як узбуджальніка захворваньняў. Але мэханізм успадкоўваньня бацькоўскіх прыкметаў усё яшчэ заставаўся таямніцай[11][12][9].

Напачатку XX стагодзьдзя Томас Морган і ягоныя вучні зноўку адкрылі законы, дасьледаваныя яшчэ ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя Грэгарам Мэндэлем, пасьля чаго пачала хутка разьвівацца генэтыка. Да 1930-х гадоў спалучэньне папуляцыйнай генэтыкі й тэорыі натуральнага адбору спарадзіла сучасную эвалюцыйную тэорыю ці нэадарвінізм. Дзякуючы разьвіцьцю біяхіміі былі адкрыты фэрмэнты й пачалася грандыёзная праца па апісаньні ўсіх працэсаў мэтабалізму. Раскрыцьцё структуры ДНК Ўатсанам і Крыкам дало магутны штуршок для разьвіцьця малекулярнай біялёгіі. За ёй рушыла ўсьлед пастуляваньне цэнтральнай догмы, расшыфраваньне генэтычнага коду, а напрыканцы XX стагодзьдзя — і поўная расшыфроўка генэтычнага коду чалавека й яшчэ некалькіх арганізмаў, найболей важных для мэдыцыны й сельскай гаспадаркі. Дзякуючы гэтаму зьявіліся новыя дысцыпліны геноміка й пратэёміка. Хоць павелічэньне колькасьці дысцыплінаў і надзвычайная складанасьць прадмета біялёгіі спарадзілі й працягваюць спараджаць сярод біёлягаў усё вузейшую спэцыялізацыю, біялёгія працягвае заставацца адзінай навукай, і дадзеныя з кожнай біялягічнай дысцыпліны, асабліва з геномікі, ужываюцца ўва ўсіх астатніх[13][14][15][16].

Біялягічны сьвет

рэдагаваць

Існуе пяць прынцыпаў, што аб’ядноўваюць усе біялягічныя дысцыпліны ў адзіную навуку пра жывую матэрыю[2]:

Вузавая тэорыя

рэдагаваць

Вуза — базавая адзінка жыцьця. Паводле вузавай тэорыі, усё жывое рэчыва складаецца з адной ці больш вузай, або з прадуктаў сакрэцыі гэтых вузаў. Напрыклад, ракавіны, косьці, скура, сьліна, страўнікавы сок, ДНК, вірусы. Усе вузы паходзяць зь іншых шляхам вузавага падзелу, і ўсе вузы шматвузавага арганізма паходзяць з адной аплодненай яйкаклеткі. Нават праходжаньне паталягічных працэсаў, як то бактэрыяльная ці вірусная інфэкцыя, залежыць ад вузаў, якія зьяўляюцца іхняй фундамэнтальнай часткай[17].

Эвалюцыя

рэдагаваць

Цэнтральная падмуркавая канцэпцыя ў біялёгіі складаецца з таго, што жыцьцё з часам зьмяняецца й разьвіваецца пасродкам эвалюцыі, і што ўсе вядомыя формы жыцьця на Зямлі маюць агульнае паходжаньне. Гэта абумовіла падабенства асноўных адзінак і працэсаў жыцьцядзейнасьці, якія згадваліся вышэй. Тэрмін «эвалюцыя» быў уведзены ў навуковы лексыкон Жанам-Батыстам Лямаркам у 1809 годзе. Чарлз Дарвін праз пяцьдзесят гадоў выявіў, што ейнай рухальнай сілай зьяўляецца натуральны адбор, гэтак жа як штучны адбор сьвядома ўжываецца чалавекам для стварэньня новых пародаў жывёл і гатункаў расьлін[18]. Пазьней у сынтэтычнай тэорыі эвалюцыі дадатковым мэханізмам эвалюцыйных зьменаў быў пастуляваны генэтычны дрэйф.

Эвалюцыйная гісторыя тыпаў, якая апісвае іхныя зьмены й генеалягічныя стасункі паміж сабою, завецца філягенэз. Інфармацыя пра філягенэз назапашваецца з розных крыніц, у прыватнасьці, шляхам параўнаньня пасьлядоўнасьцяў ДНК ці выкапнёвых рэштак і сьлядоў старажытных арганізмаў. Да XIX стагодзьдзя лічылася, што ўва вызначаных умовах жыцьцё можа самазараджацца. Гэтай канцэпцыі процістаялі пасьлядоўнікі прынцыпу, сфармуляванага Уільямам Гарвэем: «усё зь яйка» (па-лацінску: Omne vivum ex ovo), асноватворнага ў сучаснай біялёгіі. У прыватнасьці, гэта азначае, што існуе бесперапынная лінія жыцьця, якая злучае момант першапачатковага ейнага ўзьнікненьня зь цяперашнім часам. Любая група арганізмаў мае агульнае паходжаньне, калі ў яе ёсьць агульны продак. Усе жывыя істоты на Зямлі, якія жывуць сёньня, і вымерлыя, паходзяць ад агульнага продка ці агульнай сукупнасьці генаў. Агульны продак усіх жывых істотаў зьявіўся на Зямлі каля 3,5 млрд гадоў назад. Галоўным доказам тэорыі агульнага продка лічыцца ўнівэрсальнасьць генэтычнага коду.

Тэорыя гена

рэдагаваць
 
Схематычны выгляд ДНК, першаснага генэтычнага матэрыялу

Форма й функцыі біялягічных аб'ектаў узнаўляюцца з пакаленьня ў пакаленьне генамі, якія зьяўляюцца элемэнтарнымі адзінкамі спадчыннасьці. Фізіялягічная адаптацыя да навакольнага асяродзьдзя ня можа быць закадавана ў генах і быць успадкаванай у нашчадхтве. Характэрна, што ўсе існыя формы зямнога жыцьця, у тым ліку, бактэрыі, расьліны, жывёлы й грыбы, маюць адны й тыя ж асноўныя мэханізмы, прызначаныя да капіяваньня ДНК і сынтэзу бялку. Напрыклад, бактэрыі, у якія ўводзяць ДНК чалавека, здольныя сынтэзаваць чалавечыя бялкі.

Сукупнасць генаў арганізму ці вузы завецца геном. Ён захоўваецца ў адной ці некалькіх храмасомах. Храмасома — доўгі ланцужок ДНК, на якой можа быць мноства генаў. Калі ген актыўны, то пасьлядоўнасьць ягонага ДНК капіюецца ў пасьлядоўнасьці РНК пасродкам транскрыпцыі. Затым рыбасома можа выкарыстоўваць РНК, каб сынтэзаваць пасьлядоўнасьць бялку, адпаведную коду РНК, у працэсе, названым трансляцыя. Бялкі могуць выконваць як структурныя, гэтак і каталітычныя функцыі.

Гомэастаз

рэдагаваць

Гомэастаз — здольнасьць адкрытых сыстэм рэгуляваць сваё ўнутранае асяродзьдзе так, каб падтрымліваць ягоную сталасьць пасродкам мностваў карэктавальных уздзеяньняў, якія кіруюцца рэгулятарнымі мэханізмамі. Усе жывыя істоты, як шматвузавыя, гэтак і аднавузавыя, здольныя падтрымліваць гомэастаз. На вузавым узроўні, напрыклад, падтрымліваецца сталая кіслотнасьць унутранага асяродзьдзя (pH). На ўзроўні арганізма ў цеплакроўных жывёлаў падтрымліваецца сталая тэмпэратура цела. У асацыяцыі з тэрмінам экасыстэма пад гомэастазам разумеюць, у прыватнасьці, падтрыманьне расьлінамі сталай канцэнтрацыі атмасфэрнага двухвокісу вуглярода на Зямлі.

Выжываньне любога арганізму залежыць ад няспыннага прытоку энэргіі. Энэргія чэрпаецца з рэчываў, якія служаць ежай, і пасродкам адмысловых хімічных рэакцыяў выкарыстоўваецца для пабудовы й падтрыманьня структуры й функцыяў вузаў. У гэтым працэсе малекулы ежы выкарыстоўваюцца як для выманьня энэргіі, гэтак і для сынтэзу біялягічных малекул уласнага арганізма.

Першаснай крыніцай энэргіі для ўсіх зямных істотаў зьяўляецца Сонца. Светлавая энэргія ператвараецца расьлінамі ў хімічную ў прысутнасьці вады й некаторых мінэралаў. Частка атрыманай энэргіі выдаткоўваецца на нарошчваньне біямасы й падтрыманьне жыцьця, іншая частка — губляецца ў выглядзе цеплыні й адыходаў жыцьцядзейнасьці. Агульныя мэханізмы ператварэньня хімічнай энэргіі ў карысную для падтрыманьня жыцьця завуцца дыханьне й мэтабалізм.

Дасьледваньне

рэдагаваць

Структурнае

рэдагаваць
 
Схема тыповай вузы жывёлаў, дзе маюцца розныя арганэлы й структуры.

Малекулярная біялёгія зьяўляецца навукай вывучэньня прадметаў біялёгіі на малекулярным узроўні[19]. Гэтае поле дасьлядваньняў перасякаецца з іншымі абласцямі біялёгіі, асабліва генэтыкай і біяхіміяй. Малекулярная біялёгія галоўным чынам дасьледуе ўзаемадзеяньні паміж рознымі сыстэмамі вузы, у тым ліку ўзаемасувязь ДНК, РНК і сынтэзу бялку й вывучае, як гэтыя ўзаемадзеяньні рэгулююцца.

Вузавая біялёгія вывучае структурныя й фізыялягічныя ўласьцівасьці вузаў, у тым ліку іхныя паводзіны, узаемадзеяньні паміж сабой і навакольным асяродзьдзем. Гэта робіцца як на мікраскапічным і малекулярным узроўнях, для аднавузавых арганізмаў, як то бактэрыі, гэтак і на ўзроўні спэцыялізаваных вузаў шматвузавых арганізмаў, як то людзей і жывёлаў. Разуменьне структуры й функцыяў вузаў ляжыць у аснове ўсіх біялягічных навук. Падабенства й адрозьненьні паміж тыпамі вузаў маюць непасрэднае дачыненьне да малекулярнай біялёгіі.

Анатомія разглядае формы макраскапічных структураў, як то органы й сыстэмы органаў[20].

Генэтыка — гэта навука аб генах, спадчыннасьці й зьменлівасьці арганізмаў[21]. Гены кадуюць інфармацыю, неабходную для сынтэзу бялкоў, якія, у сваю чаргу, гуляюць вялікую ролю ў аказаньні ўплыву (хоць, у многіх выпадках, не цалкам вызначэнага) канчатковага фэнатыпу арганізма. У сучасных дасьледаваньнях, генэтыка ёсьць важным інструмэнтам у дасьледаваньні функцыяў пэўнага гена або генэтычнага аналізу хімічных і фізычных узаемадзеяньняў. У арганізмах генэтычная інфармацыя, як правіла, захоўваецца ў храмасомах, дзе яна прадстаўлена хімічнай структурай малекулаў ДНК.

Фізыялягічнае

рэдагаваць

Фізіялёгія вывучае мэханічныя, фізычныя й біяхімічныя працэсы жывых арганізмаў, спрабуючы зразумець, як усе структуры працуюць у цэлым. Тэма «структуры да функцыі» займае цэнтральнае месца ў біялёгіі. Фізыялягічныя дасьледаваньні былі традыцыйна падзелены на фізыялёгію расьлін і жывёлаў, але некаторыя прынцыпы фізыялёгіі зьяўляюцца ўнівэрсальнымі, незалежна ад таго, якія асаблівасьці арганізма вывучаюцца. Напрыклад, тое, што вядома пра фізыялёгію вузаў дрожджаў можа таксама прымяняцца да вузаў чалавека. Вобласьці фізыялёгіі жывёлаў пашыраюць інструмэнты й мэтады вывучэньня фізыялёгіі чалавека ды нечалавечых відаў. Фізіялёгія расьлінаў запазычвае мэтады з абедзьвюх абласьцёў дасьледаваньняў.

Фізіялёгія вывучае нэрвовую, імунную, эндакрынную, дыхальную й крывяносную сыстэмы, іхныя функцыі й узаемадзеяньні. Дасьледаваньне гэтых сыстэмаў сумесна зьвязана з мэдычна арыентаванымі дысцыплінамі, як то нэўралёгія й імуналёгія.

Эвалюцыйнае

рэдагаваць

Эвалюцыйныя дасьледаваньні накіраваны на дасьледваньне паходжаньня відаў, а таксама іхнае зьмяненьне зь цягам часу, і ўключае ў сябе навукоўцаў з многіх таксанамічных арыентаваных дысцыплінаў, то бок дасьледчыкаў, якія маюць адмысловую падрыхтоўку, у прыватнасьці такіх дысцыплінаў, як то тэрыялёгія, арніталёгія, батаніка й герпэталёгія, але якія выкарыстоўваць гэтыя арганізмы як сыстэмы, каб адказаць на агульныя пытаньні аб эвалюцыі.

Эвалюцыйная біялёгія часткова заснавана на палеанталёгіі, якая выкарыстоўвае закамянеласьці, каб адказаць на пытаньні аб тэмпе й шляху эвалюцыі[22], і часткова на дасягненьнях у такіх галінах, як то генэтыка папуляцыяў[23] і эвалюцыйная тэорыя. У 1980-х гадох, біялёгія разьвіцьця ізноў увайшла да эвалюцыйнай біялёгіі ад свайго першапачатковага выключэньня з сынтэтычнай тэорыі эвалюцыі на аснове вывучэньня эвалюцыйнай біялёгіі разьвіцьця[24]. Філягенэтыка, сыстэматыка й таксаномія часьцяком разглядаюцца як частка эвалюцыйнай біялёгіі.

Экалягічнае

рэдагаваць
 
Узаемны сымбіёз паміж рыбай-клоўнам роду Amphiprion і трапічнай актыныяй. Рыба-клоўн абараняе актынію ад рыбаў, якія сілкуюцца актыніяй, а актынія ў сваю чаргу мае пякучыя шчупальцы, якія абараняюць рыбу-клоўна ад драпежнікаў.

Экалёгія дасьледуе разьмеркаваньня й колькасьць жывых арганізмаў, а таксама ўзаемадзеяньні паміж арганізмамі й навакольным асяродзьдзем[25]. Арэал арганізма можа быць апісаны як мясцовымі абіятычнымі фактарамі, гэтак кліматычнымі й экалягічнымі фактарамі, у дадатак да фактараў узьдзеяньня іншых арганізмаў і біятычнымі фактарамі[26]. Адна з прычынаў таго, што біялягічныя сыстэмы могуць быць цяжкім для вывучэньня зьяўляецца тое, што існуе шмат розных узаемадзеяньняў з іншымі арганізмамі й навакольным асяродзьдзем, нават на малых маштабах. Мікраскапічныя бактэрыі рэагуюць на навакольнае асяродзьдзе, гэтак жа разнастайна, як і леў у пошуках ежы ў афрыканскай саванне. Для любога віду паводзіны могуць быць каапэратыўнымі, агрэсіўнымі, паразытычнымі або сымбіёзнымі. Вывучэньне робіцца ўсё больш складаным, калі два або больш відаў маюць узаемадзеяньне ў экасыстэме.

Экалягічныя сыстэмы вывучаюцца на розных узроўнях, ад асобных арганізмаў і групаў да экасыстэмаў і біясфэры. Тэрмін біялёгія папуляцыяў часьцяком выкарыстоўваецца нароўні з папуляцыйнай экалёгіяй, не зважаючы на тое, што папуляцыйная біялёгія часьцей выкарыстоўваецца пры вывучэньні хваробаў, вірусаў і мікробаў, у той час як папуляцыйнай экалёгія часьцей выкарыстоўваецца пры вывучэньні расьлінаў і жывёл. Экалёгія абапіраецца на шматлікія субдысцыпліны.

Эталёгія дасьледуе паводзіны жывёлаў, у прыватнасьці, грамадзкіх жывёлаў, як то прыматы й сабакі, і часам разглядаецца як галіна заалёгіі. Эталёгія былі асабліва зьвязана з эвалюцыяй паводзінаў і разуменьнем паводзінаў з пункту гледжаньня тэорыі натуральнага адбору. З аднаго боку, першым сучасным этолягам быў Чарлз Дарвін, чыя кніга «Выраз эмоцыяў у чалавека і жывёл», зрабіла велізарны ўплыў на эталёгію ў будучыні[27].

Біягеаграфія вывучае прасторавае разьмеркаваньне арганізмаў на Зямлі, упорам на такія тэмы, як то тэктоніка пліт, зьмены клімату, распаўсюджваньне й міграцыя, а таксама клядыстыка.

Біялягічныя дысцыпліны

рэдагаваць

Дысцыпліны, зьвязаныя зь біялёгіяй

рэдагаваць
  1. ^ Слоўнік пэдагогічных дысцыплін (праект). Менск: Інбелкульт, 1930, БНТ
  2. ^ а б Avila, Vernon L. "Biology: investigating life on earth", 1995, ISBN 0-86720-942-9
  3. ^ Campbell, Neil A.; Brad Williamson; Robin J. Heyden (2006). Biology: Exploring Life. Boston, Massachusetts: Pearson Prentice Hall. ISBN 0-13-250882-6.
  4. ^ King, TJ & Roberts, MBV (1986). Biology: A Functional Approach. Thomas Nelson and Sons. ISBN 978-0174480358.
  5. ^ Conway Zirkle (1941), Natural Selection before the «Origin of Species», Proceedings of the American Philosophical Society 84 (1): 71-123.
  6. ^ D. Craig Brater and Walter J. Daly (2000), «Clinical pharmacology in the Middle Ages: Principles that presage the 21st century», Clinical Pharmacology & Therapeutics 67 (5), p. 447—450 [449].
  7. ^ Islamic medicine, Hutchinson Encyclopedia.
  8. ^ S. A. Al-Dabbagh (1978). «Ibn Al-Nafis and the pulmonary circulation», The Lancet 1, p. 1148.
  9. ^ а б Ernst Mayr, «The Growth of Biological Thought», 1985, ISBN 978-0-674-36446-2
  10. ^ Magner, LN «A History of the Life Sciences», ISBN 978-0-8247-0824-5
  11. ^ Futuyma, DJ «Evolution», 2005, ISBN 978-0-87893-187-3
  12. ^ Coleman, W «Biology in the Nineteenth Century: Problems of Form, Function and Transformation», 1978, ISBN 978-0-521-29293-1
  13. ^ Allen, GE «Life Science in the Twentieth Century», 1978, ISBN 978-0-521-29296-2
  14. ^ Fruton, JS «Proteins, Enzymes, Genes: The Interplay of Chemistry and Biology», 1999, ISBN 978-0-300-07608-0
  15. ^ Morange, M & Cobb, M «A History of Molecular Biology», 2000, ISBN 978-0-674-00169-5
  16. ^ Smocovitis, VB «Unifying Biology», 1996, ISBN 978-0-691-03343-3
  17. ^ Mazzarello, P «A unifying concept: the history of cell theory», 1999
  18. ^ Darwin, Charles (1859). On the Origin of Species, 1st, John Murray
  19. ^ Molecular Biology. Апісаньне на сайце biology-online.org
  20. ^ «Anatomy of the Human Body». 20th edition. 1918. Henry Gray.
  21. ^ Anthony J. F. Griffiths .... (2000). «Genetics and the Organism: Introduction». In Griffiths, William M.; Miller, Jeffrey H.; Suzuki, David T. et al.. An Introduction to Genetic Analysis (7th ed.). New York: W. H. Freeman. ISBN 0-7167-3520-2.
  22. ^ Jablonski D (1999). «The future of the fossil record». Science 284 (5423): 2114–16.
  23. ^ John H. Gillespie. «Population Genetics: A Concise Guide», Johns Hopkins Press, 1998. ISBN 0-8018-5755-4.
  24. ^ Smocovitis, VB. «Unifiying Biology: the evolutionary synthesis and evolutionary biology» ISBN 0-691-03343-9.
  25. ^ Begon, M.; Townsend, C. R., Harper, J. L. (2006). «Ecology: From individuals to ecosystems». (4th ed.). Blackwell. ISBN 1405111178.
  26. ^ «Habitats of the world». New York: Marshall Cavendish. 2004. p. 238. ISBN 978-0-7614-7523-1.
  27. ^ Black, J (Jun 2002). «Darwin in the world of emotions» (Free full text). Journal of the Royal Society of Medicine 95 (6): 311–313.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць