Вірус

нявузавая форма жывых арганізмаў

Ві́рус (ад лац. virus — атрута) — мікраскапічная часьціна, здольная інфіцыраваць вузы жывых арганізмаў. Вірусы зьяўляюцца аблігатнымі паразытамі, яны ня здольныя размнажацца па-за вузай. На сёньня вядомыя вірусы, якія размнажаюцца ў вузах жывёл, грыбоў і бактэрыяў. Выяўлены таксама вірус, які паражае іншыя вірусы.

Вірус
Ротавірус
Клясыфікацыя
НадцарстваВірусы
Бінамінальная намэнклятура
Viruses

Вірусы прадстаўляюць сабой малекулы нуклеінавых кісьляў (прычым толькі аднаго віду: ДНК альбо РНК), заключаных у ахоўную бялковую абалонку (капсід). Наяўнасьць капсіду адрозьнівае вірусы ад іншых інфэкцыйных агентаў, віройдаў.

Прыклады вірусаў: ВІЧ, вірус грыпу, вірус гепатыту.

Вірусы маюць вялікае занчэньне, бо шырока распаўсюджаныя ў расьлін і іншых арганізмаў, і часта пры гэтым выклікаюць хваробы. У чалавека вірусы выклікаюць мноства захворваньняў, у тым ліку воспу, ветраную воспу, адзёр, сьвінку, грып, рэсьпіраторныя захворваньні, інфэкцыйны гепатыт, жоўтую ліхаманку, поліяміэліт, шаленства, герпэс і СНІД. Часам вірусы адной групы могуць паражаць і расьліны, і жывёл. Да хваробы прыводзіць рэзкае парушэньне працэсаў жыцьцядзейнасьці заражанай вузы. Шматлікія вірусныя захворваньні ў жывёл можна папярэдзіць, правёўшы імунізацыю, эфэктыўнасьць якой супраць воспы была ўпершыню прадэманстраваная ў 1790-я гады ангельскім урачом Эдуардам Джэнэрам[1].

  1. ^ Рейвн П., Эверт Р., Айкхорн С. Современная ботаника: В 2-х т. — М.: Мир, 1990. — Т. 1. — С. 174.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Віруссховішча мультымэдыйных матэрыялаў