Вэтэрынарыя
лекаваньне жывёлаў
Вэтэрына́рыя (саст. канава́льства;ад лац. veterinarius[1]; вэтэрынарная мэдыцына) — навука, якая вывучае хваробы жывёлаў. Спэцыяліст, які займаецца вэтэрынарыяй — вэтэрынар.
На 2012 год агульнымі для жывёлаў і чалавека прызнаваліся звыш 180 хваробаў, у тым ліку каровіна шаленства, птушыны грып і яшчур[2].
Сувязь з навукаміРэдагаваць
Вэтэрынарыя зьвязаная з наступнымі навукамі:
- анатомія (нармальная і паталягічная);
- гісталёгія;
- мікрабіялёгія;
- паразыталёгія;
- вірусалёгія;
- клінічная дыягностыка;
- прыватная паталёгія і тэрапія;
- вэтэрынарная санітарыя;
- фармакалёгія;
- таксыкалёгія;
- хірургія;
- вэтэрынарная артапэдыя;
- акушэрства і гінэкалёгія (з штучным абнасеньваньнем);
- зоагігіена;
- вэтэрынарная псыханэўралёгія;
- імуналёгія.
БеларусьРэдагаваць
У 1990-я гады ў Беларусі выраблялі звыш 10% вэтэрынарных прэпаратаў, якія выкарыстоўвалі ў краіне. На 2012 г. ужо выраблялі 75% вэтэрынарных лекаў[2].
ПостаціРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.285
- ^ а б Алена Дзядзюля, Алена Даўжанок. «Навука — гэта фундамэнт для росту вытворчасьці» // Зьвязда : газэта. — 28 красавіка 2012. — № 82 (27197). — С. 3. — ISSN 1990-763x.