Грэгар Мэндэль

аўстрыйскі навуковец

Грэгар Ёган Мэндэль (па-нямецку: Gregor Johann Mendel; 20 ліпеня[3] 1822, Гінчыцы, Сылезія, Аўстрыйская імпэрыя (у сучаснай Чэхіі) – 6 студзеня 1884, Брно, Аўстра-Вугоршчына) — аўстрыйскі біёляг і батанік, вядомы па сваім унёску ў разьвіцьцё ўяўленьня аб спадчыннасьці. Адкрыцьцё ім заканамернасьцяў спадчынасьці манагенных прыкметаў (гэтыя заканамернасьці вядомыя ў сучаснай біялёгіі як законы Мэндэля) стала першым крокам на шляху да сучаснай генэтыкі.

Грэгар Мэндэль
Gregor Mendel
200
Імя пры нараджэньні Грэгар Ёган Мэндэль
Gregor Johann Mendel
Род дзейнасьці біёляг, батанік
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1822
Месца нараджэньня Гінчыцы, Сылезія, Аўстрыйская імпэрыя
Дата сьмерці 6 студзеня 1884
Месца сьмерці Брно, Аўстра-Вугоршчына
Прычына сьмерці ныркавая недастатковасьць[d] і нэфрыт[1]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак біёляг, генэтык, пчаляр, матэматык, батанік, каталіцкі сьвятар, натураліст
Навуковая сфэра генэтыка[1]
Месца працы
Узнагароды
Commander's Cross of the Order of Franz Joseph
Сайт mendelweb.org (анг.)

Біяграфія

рэдагаваць

Грэгар Ёган Мэндэль нарадзіўся й быў ахрышчаны 20 ліпеня 1822 году. Дата 22 ліпеня, якую часта прыводзяць як дзень нараджэньня Мэндэля, зьяўляецца памылковай.