Сабака

свойская жывёла

Саба́ка (па-лацінску: Canis lupus f. familiaris) — прыручаны падвід ваўка звычайнага (лац. Canis lupus) з атраду драпежных. Верагодна, быў прыручаны ўжо 15 000 год таму, што робіць гэтую жывёлу першай адамашненай чалавекам[1]. Першыя археалягічныя зьвесткі сустракаюцца ў Турэччыне (9500 да н. э.) і ў Шатляндыі (7500 да н. э.). Сабакі сустракаюцца на эгіпецкіх і мэсапатамскіх малюнках (3000—2000 да н. э.). Сабака і шэры воўк ёсьць зьвязанымі паміж сабой, то бок зьяўляюцца сястрынскімі групамі[2][3][1], аднак сучасныя воўкі ня цесна зьвязаныя з тымі ваўкамі, якія былі ўпершыню адамашнены чалавекам[1]. З гэтага вынікае, што непасрэдны продак сабакі зьяўляецца вымерлым[4].

Сабака свойскі
Wikilabrador jardin.JPG
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Сысуны
Сямейства Сабачыя
Род Ваўкі
Від Шэры воўк
Падвід Сабака свойскі
Бінамінальная намэнклятура
Canis lupus familiaris

Тэставаньне мітахандральнай ДНК паказвае, што эвалюцыйны раскол паміж сабакамі і ваўкамі адбыўся каля 100 тысяч гадоў таму. Сабака хутка стала незаменнай ва ўсіх сусьветных культурах і была вельмі каштоўнай у раньніх пасяленьнях чалавека. У прыватнасьці, яны лічыцца, што без сабакі пасьпяховая эміграцыя праз Бэрынгаў праліў ня магла быць магчымай. Сабакі робяць шмат відаў працы для людзей, як то паляваньне, ахова, служба паліцыі і войску, таксама сабакі могуць прыглядаць за статкам буйной рагатай жывёлы, дапамагаюць інвалідам. Гэтая шматграннасьць, большая, чым практычна у любой іншай жывёлы, вядомай чалавецтву, дала сабаку мянушку «лепшага сябра чалавека». Паводле ацэнак, у 2015 годзе на плянэце жыло каля 525 мільёнаў сабак[5].

Дзякуючы сэлекцыі былі выведзены сотні розных заводаў, і цяпер выяўляюцца больш паводніцкія і марфалягічныя адрозьненьні паміж сабакамі розных заводаў, чым у любых іншых наземных сысуноў. Напрыклад, вышыня ў карку можа вар’іравацца ад некалькіх сантымэтраў, як у чыхуахуа, да амаль мэтру, як у ірляндзкага ваўкару і нямецкага догу. Колер жывёлы вагаецца ад белага да чорнага, уключаючы сьветла-жоўты, шэры, карычневы з самымі рознымі адценьнямі.

Як і іхнія продкі ваўкі, сабакі ёсьць сацыяльнымі жывёламі, якія звыклі жыць зграямі зь яскрава выражанай герархіяй. Сабакі, якія жывуць зь людзямі, уважаюць свайго гаспадара як чальца сваёй зграі і свайго адзінага ўладара.

ЗаводыРэдагаваць

Асноўны артыкул: Заводы сабакаў

У працэсе супольнага жыцьця людзей і сабакаў былі выведзеныя розныя заводы сабакаў, прызначаныя для выкананьня пэўных патрэбаў чалавека, адрозныя паводле прызначэньня, афарбоўцы, памераў.

Паводле FCIРэдагаваць

Асноўны артыкул: Міжнародная кіналягічная фэдэрацыя

Міжнародная кіналягічная фэдэрацыя (FCI) ў цяперашні час вызначае болей за 500 сабачых заводаў розных памераў, прапорцыяў, якасьці поўсьці і вагі.

Паводле UCIРэдагаваць

Асноўны артыкул: Міжнароднае аб’яднаньне клюбаў сабакагадоўцаў
  • Ганчакі
  • Паляўнічыя заводы
  • Тэр’еры
  • Ужытковыя заводы
  • Службовыя заводы
  • Грамадзка-карысныя заводы

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Larson G, Bradley DG (2014). «How Much Is That in Dog Years? The Advent of Canine Population Genomics». PLOS Genetics. 10 (1): e1004093. DOI:10.1371/journal.pgen.1004093]. PMC 3894154. PMID 24453989.
  2. ^ Vila, C. (1997). «Multiple and ancient origins of the domestic dog». Science. 276 (5319). — С. 1687—1689. DOI:10.1126/science.276.5319.1687. PMID 9180076.
  3. ^ Freedman, Adam H.; Gronau, Ilan; Schweizer, Rena M.; Ortega-Del Vecchyo, Diego; Han, Eunjung; Silva, Pedro M.; Galaverni, Marco; Fan, Zhenxin; Marx, Peter; Lorente-Galdos, Belen; Beale, Holly; Ramirez, Oscar; Hormozdiari, Farhad; Alkan, Can; Vilà, Carles; Squire, Kevin; Geffen, Eli; Kusak, Josip; Boyko, Adam R.; Parker, Heidi G.; Lee, Clarence; Tadigotla, Vasisht; Siepel, Adam; Bustamante, Carlos D.; Harkins, Timothy T.; Nelson, Stanley F.; Ostrander, Elaine A.; Marques-Bonet, Tomas; Wayne, Robert K.; Novembre, John (16 January 2014). «Genome Sequencing Highlights Genes Under Selection and the Dynamic Early History of Dogs». PLOS Genetics. 10 (1): e1004016. — DOI:10.1371/journal.pgen.1004016]. PMC 3894170. PMID 24453982.
  4. ^ vonHoldt, Bridgett M.; Driscoll, Carlos A. (2016). «3-Origins of the dog:Genetic insights into dog domestication». In James Serpell (ed.). The Domestic Dog: Its Evolution, Behavior and Interactions with People (2 ed.). Cambridge University Press. — С. 22—41. — ISBN 978-1-107-02414-4.
  5. ^ «How Many Dogs Are There in the World?» Psychology Today.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць