Батаніка
Бата́ніка (ад грэцкага βότανο — трава, расьліна) — навука аб расьлінах, адзін з асноўных падзелаў біялёгіі. Тэрмін батаніка быў упершыню выкарыстаны Дыяскурыдам. Традыцыйна да батаніка раней уключала ў сябе вывучэньне грыбоў і водарасьцяў. Гэтыя тры групы арганізмаў засталіся ў сфэры інтарэсаў Міжнароднага батанічнага кангрэсу. У цяперашні час, батаніка, у строгім сэнсе, займаецца дасьледаваньнем каля 410 тысяч відаў наземных расьлінаў[1].
Батаніка зарадзілася ў дагістарычныя часы як травалячэньне, калі старажытныя людзі вызначалі расьліны паводле прынцыпу ядомасьці, лекавых ўласьцівасьцяў і ядавітасьці. Гэта робіць батаніку адной з самых старэйшых галінаў навукі. Сярэднявечныя сады, якія часьцяком высаджваліся ля кляштароў, утрымлівалі расьліны мэдычнага значэньня. Яны былі папярэднікамі першых батанічных садоў, прымацаваных да ўнівэрсытэтаў, заснаваныя з 1540-х гадох. Адным зь першых падобных стаўся батанічны сад у Падуі. Гэтыя сады палегчылі навуковае дасьледаваньне расьлінаў і спрыялі намаганьням у галіне біялягічнай сыстэматыцы, што, у выніку, прывяло да стварэньня ў 1753 годзе бінарнай сыстэмы Карла Лінэя, якая выкарыстоўваецца і па сёньня.
У XIX і XX стагодзьдзях былі распрацаваны новыя мэтады вывучэньня расьлінаў, у тым ліку мэтады аптычнай мікраскапіі, электроннай мікраскапіі, аналіз колькасьці храмасомаў, хімічны аналіз і вывучэньне структуры і функцыяў фэрмэнтаў і іншых бялкоў. У апошнія два дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя батанікі шырока выкарыстоўвалі мэтады малекулярна-генэтычнага аналізу, у тым ліку геномікі, пратэёмікі і ДНК-пасьлядоўнасьцяў, каб клясыфікаваць расьліны больш дакладна.
Сучасная батаніка ўяўляе сабой шырокі, міждысцыплінарны прадмет з пранікненьнем у іншыя галін навукі і тэхнікі. Тэмы дасьледаваньняў уключаюць у сябе вывучэньне структуры расьлінаў, росту і дыфэрэнцыяваньня, узнаўленьня, біяхіміі і першаснага абмену рэчываў, хімічных прадуктаў, разьвіцьця, хваробаў, эвалюцыйных адносінаў, сыстэматыкі і сыстэматызацыі расьлінаў. Дамінуючымі тэмамі ў галіне ў XXI стагодзьдзі зьяўляюцца малекулярная генэтыка і эпігенэтыка. Батанічныя дасьледаваньні маюць разнастайныя прыкладаньні ў вырошчваньні асноўных прадуктаў харчаваньня і матэрыялаў, як то драўніна, масла, гума, валакно і лекі, у сучасным садаводзтве, сельскай і лясной гаспадарках, сэлекцыі і генэтычнай мадыфікацыі, сынтэзе хімічных рэчываў і сыравіны для будаўніцтва і вытворчасьці энэргіі, у захаваньні навакольнага асяродзьдзя і падтрыманьні біяразнастайнасьці.
Падзел
рэдагавацьАдносна прадмету вывучэньня, а таксама мэтадаў вызначаюцца чатыры асноўныя напрамкі батанікі:
- Марфалёгія расьлін — дасьледаваньне структуры й формы расьлін
- Марфалёгія ў вузкім сэнсе — зьнешняя структура расьлін
- Анатомія — унутраная структура расьлін
- Гісталёгія — вучэньне жывой тканкі
- Цыталёгія — вузавая структура
- Фізыялёгія расьлін — дасьледаваньне агульных функцыянальных працэсаў расьлін
- Фізыялёгія абмену сродкаў
- Фізыялёгія рэакцыі й руху
- Фізыялёгія разьвіцьця
- сыстэматыка — сыстэматыка й клясыфікацыя міру расьлін
- Таксаномія
- Палеабатаніка
- Геабатаніка — дасьледаваньне расьлін ў канкурэнтных умовах, а таксама ў залежнасьці ад геаграфічнага месца:
- Вэгетацыйная батаніка (сацыялёгія расьлін, фітакаэналёгія) — займаецца структурай і пабудовай расьліннага пакрыцьця.
- Батаніка арэалу альбо Харалёгія — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў
- Гістарычна-генэтычная геабатаніка — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў у мінулым
- Экалёгія расьлін — дасьледуе адносіны паміж расьлінамі й расьліннымі суполкамі да іх навакольля
Батанічнымі пытаньнямі займаюцца таксама такія дысцыпліны, як:
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «The Bryophytes». The Plant List.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБатаніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў