Касьмічная біялёгія
разьдзел біялёгіі
Касьмі́чная біялё́гія — комплекс біялягічных навук, які вывучае жыцьцядзейнасьць зямных арганізмаў ва ўмовах касьмічнай прасторы й на касьмічных лятальных апаратах; біялягічныя сыстэмы жыцьцезабесьпячэньня на касьмічных караблях і станцыях; наяўнасьць, распаўсюджаньне, асаблівасьці й эвалюцыю жывой матэрыі ў Сусьвеце (экзабіялёгія). Выкарыстоўвае дасягненьні розных разьдзелаў біялёгіі, астраноміі, геафізыкі, радыёэлектронікі й інш[1].
У касьмічнай біялёгіі вылучаюцца: гравітацыйная біялёгія, касьмічная мікрабіялёгія, фізыялёгія, генэтыка, біятэхналёгія. У экспэрымэнтах касьмічнай біялёгіі выкарыстоўваюць больш за 60 відаў біялягічных аб’ектаў (ад вірусаў да сысуноў)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 С. 148