Дыхальная сыстэма

сыстэма чалавечага арганізму, якая абменьваецца газамі з вакольным асяродзьдзем

Дыхальная сыстэма — сукупнасьць органаў, якія забясьпечваюць вонкавае дыханьне (газаабмен паміж удыханым атмасфэрным паветрам і крывёю). Газаабмен выконваецца лёгкімі, і ў норме накіраваны на паглынаньне з удыханага паветра тлену і выдзяленьня ў навакольле ўтворанага ў арганізьме вуглякіслага газу. Акрамя таго, дыхальная сыстэма ўдзельнічае ў такіх важных функцыях чалавечага арганізма, як тэрмарэгуляваньне, голасаўтварэньне, абаняньне і ўвільгатненьне ўдыханага паветра. Дыхальная сыстэма таксама забясьпечвае мэханічную і імунную ахову ад фактараў навакольля.

Дыхальная сыстэма чалавека

Дарослы чалавек, знаходзячыся ў стане спакою, зьдзяйсьняе ў сярэднім 14 дыхальных рухаў у хвіліну, аднак часьцяком дыханьне можа перажываць значныя ваганьні (ад 10 да 18 за хвіліну)[1]. Вэнтыляцыя альвеолаў ажыцьцяўляецца чаргаваньнем удыху (інсьпірацыя) і выдыху (эксьпірацыя). Пры ўдыху ў альвеолы паступае атмасфэрнае паветра, а пры выдыху з альвеолаў выдаляецца паветра, насычанае вуглякіслым газам. Дыханьне не перастае працаваць ад нараджэньня чалавека да ягонай сьмерці, бо без дыханьня арганізм існаваць ня можа. Даказана, што дарослы чалавек выдыхае 4 шклянкі вады ў суткі (≈ 800 мл), а дзіця — каля двух (≈ 400 мл).

Для падтрыманьня дыхальнай сыстэмы ў нармальным стане мае значэньне правільная арганізацыя побыту, захаваньне рэжыму працы й адпачынку, харчаваньня. Спрыяльна ўплываюць на працу дыхальнай сыстэмы фізычная праца, заняткі фізкультурай і спортам. Трэба вучыцца правільна дыхаць. Для гэтага трэба ўжываць комплексы фізычных практыкаваньняў, якія разьвіваюць дыханьне.

  1. ^ Физиология человека. В 3-х т. Т. 2. Пер с англ. / Под ред. Р. Шмидта и Г. Тевса. — М.: Мир, N 5-03-002544-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дыхальная сыстэмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў