Біёніка
Біёніка (грэц. βίον — які жыве) — кірунак у кібэрнэтыцы, засяроджаны на вывучэньні асаблівасьцяў будовы і жыцьцядзейнасьці арганізмаў дзеля стварэньня дасканалейшых прыладаў і прыстасаваньняў. Першай спробай перайманьня жывога (крыла птушкі) лічаць працы Леанарда да Вінчы (1452—1519). Як самастойная навука вылучылася з кібэрнэтыкі ў 1960 годзе на першай нарадзе ў Дэйтане(be) (акруга Мантгомэры(en), штат Агаё, ЗША). У Беларусі распрацоўваюцца спалучэньні біялягічных і прыладных складнікаў у адзіным контуры кіраваньня. Створаны шэраг маніторных дыягнастычных і біялекавых прыладаў у кардыялёгіі (Георгі Сідарэнка). Досьледнае перайманьне кіравальных прыладаў ажыцьцяўляецца ў выглядзе апэрацыі органапэксіі (Давід Голуб).
Існуюць тры кірункі дасьледаваньняў: 1) жыцьцязнаўчы — вывучэньне зьяваў і падзеяў у жывых арганізмах дзеля наступнага іх выкарыстаньня ў прыладах; 2) прыладны — пабудова новых і ўдасканаленьне старых прыладаў на аснове біялягічных ведаў; 3) тэарэтычны — высьвятленьне мажлівасьці стварэньня прыстасаваньня шляхам папярэдняга выпрабаваньня яго досьледнага ўзору[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Анатоль Леанцюк. Біёніка // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 148. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБіёніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |