Ген

асноўная адзінка спадчыннасьці

Ген — структурная і функцыянальная адзінка спадчыннасьці, якая кантралюе разьвіцьцё пэўнай прыкметы або ўласьцівасьці. Сукупнасьць генаў бацькі перадаюць нашчадкам у час размнажэньня.

Схема транскрыпцыі гена

У цяперашні час, у малекулярнай біялёгіі ўстаноўлена, што гены — гэта ўчасткі ДНК, якія нясуць пэўную цэласную інфармацыю — пра будову адной малекулы бялку або адной малекулы РНК. Гэтыя і іншыя функцыянальныя малекулы вызначаюць разьвіцьцё, рост і функцыянаваньне арганізма.