Гале́н (па-грэцку: Γαληνός; 129 ці 131, Пэргам — каля 200 ці 210, Рым) — антычны лекар і мэдык часоў Рымскай імпэрыі. Распаўсюджанае напісаньне ягонага імя як Кляўдыюс Гален (па-лацінску: Claudius Galenus) зьяўляецца толькі ў эпоху Адраджэньня й не зафіксавана ў рукапісе. Лічыцца, што гэта памылковая расшыфроўка ад скарачэньня Cl. (Clarissimus). Зьяўляецца дасьледнікам шырокага спэктру галінаў мэдыцыны, зрабіў вялікі ўплыў на разьвіцьцё розных навуковых дысцыплінаў, як то анатомія[3], фізыялёгія, паталёгія, фармакалёгія[4] й нэўралёгія, а таксама філязофія[5] і лёгіка.

Гален
Γαληνός
Род дзейнасьці філязофія, мэдыцына
Дата нараджэньня каля 129 ці 131
Месца нараджэньня Пэргам
Дата сьмерці каля 200 ці 210
Месца сьмерці
Занятак лекар-пісьменьнік, хірург, біёляг, нэўранавуковец, лекар, філёзаф
Навуковая сфэра мэдыцына[1], анатомія, філязофія[1] і лёгіка[1]
Бацька Аэліюс Нікан[d][2]

Зьяўляючыся сынам заможнага архітэктара, Гален атрымаў усебаковую адукацыю, якая падрыхтавала яго да пасьпяховай кар’еры ў якасьці лекара й філёзафа. Нарадзіўся ў горадзе Пэргам (цяпер Бэргама, Турэччына). Гален шмат падарожнічаў, перш чым пасяліцца ў Рыме, дзе ён служыў у бачных чальцоў рымскага грамадзтва й у канчатковым выніку атрымаў пасаду асабістага лекара некалькіх імпэратараў.

Разуменьне Галенам анатоміі й мэдыцыны галоўным чынам базавалася на тагачаснай папулярнай тэорыі гумарызму, якая была вылучана яшчэ старыжнагрэцкімі лекарамі, як то Гіпакрат. Ягоныя анатамічныя справаздачы, заснаваныя галоўным чынам на роспалаці малпаў і сьвіньняў, заставаліся бясспрэчнымі да 1543 году, калі друкаваныя апісаньні і ілюстрацыі роспалаці чалавека былі апублікаваныя ў асноватворнай працы «De humani corporis fabrica» Андрэаса Вэзаліюса[6], дзе фізыялягічная тэорыя Галена была прыстасаваная да новых назіраньняў[7]. Тэорыя Галена адносна сыстэмы кровазвароту заставалася нязьменнай да прыблізна 1242 году, калі арабскі лекар Ібн аль-Нафіс апублікаваў сваю кнігу «Камэнтары пра анатомію ў каноне Авіцэны», у якім ён паведаміў пра сваё адкрыцьцё малога кола кровазвароту[8].

Біяграфія

рэдагаваць

Гален нарадзіўся каля 130 году ў горадзе Пэргам. Ягоны бацька быў чалавекам заможным, вядомым архітэктарам, добра ведаў матэматыку й філязофію. Каб даць свайму сыну добрую адукацыю, ён спачатку займаўся з Галенам асабіста, а потым запрасіў выбітных пэргамскіх навукоўцаў у настаўнікі сыну. Гален рыхтаваўся стаць філёзафам і вывучаў працы грэцкіх і рымскіх мысьляроў. Але па выпадковым здарэньні, з-за няправільна зразумелага сна, Гален стаў мэдыкам, аднак заўсёды працягваў цікавіцца філязофіяй.

Калі Галену было 21, ён страціў бацьку, пасьля чаго рушыў у сямігадовае падарожжа. У Сьмірне ён займаўся вывучэньнем філязофіі й анатоміі, у Карынцепрыродазнаўства й уласьцівасьцяў лекаў, у Александрыі — зноўку анатоміяй. Вярнуўшыся ў Пэргам, Гален пачаў займацца хірургіяй і стаў лекарам у школе глядыятараў. Гален сьцьвярджаў, што вярхоўны жрэц абраў яго перад іншымі лекарамі пасьля таго, як ён траўмаваў малпу і выклікаў іншых мэдыкаў дзеля таго, каб яны дапамаглі жывёле. Калі яны адмовіліся, Гален сам зрабіў выратавальную апэрацыю і тым самым заваяваў прыхільнасьць вярхоўнага жраца Азіі. За чатыры гады працы там ён даведаўся пра важнасьць дыеты, фітнэсу, гігіены і прафіляктычных мерапрыемстваў, а таксама атрымаў веды і практыку ў галіне анатоміі і лячэньня пераломаў і цяжкіх траўмаў. За час працы Галена сярод глядыятараў адбылося толькі пяць сьмяротных выпадкаў, у параўнаньні, за час папярэднікаў такіх выпадкаў было шэсцьдзесят. У той жа час ён праводзіў дасьледаваньні ў галіне тэарэтычнай мэдыцыны і філязофіі[9]. Ува веку 34 гадоў Гален зьехаў у Рым, дзе аднак знайшоў канфлікт зь мясцовымі і менш дасьціпнымі лекарамі. На некаторы час Гален зьехаў з гораду з-за асьцярогі за асабістае жыцьцё[10].

Аднак, у хуткім часе імпэратар Марк Аўрэліюс і зводны брат Люцыюс Вэр пачалі вайну з маркаманамі на поўначы, таму Гален быў выкліваны да імпэратар каб суправаджаць яго ў паходзе, аднак быў вызвалены з пасады. Гален быў лекарам сына імпэратара Камода. Там Гален стаў настолькі знакамітым, што нават выйшлі манэты зь ягонай выявай.

Згодна з Судай, Гален пражыў 70 гадоў і сканаў каля 200 году. Паводле арабскіх крыніцаў, ён пражыў 80 гадоў.

Апублікаваныя працы

рэдагаваць
 
Вокладка працы «De curandi ratione».

Гален, магчыма, стварыў больш твораў, чым любы іншы аўтар антычнасьці, канкуруючы паводле аб’ёму з працамі Аўгустына[11]. Такая колькасьць працаў Галена была настолькі вялікай, што захаваныя тэксты складаюць амаль палову ўсёй існай літаратуры Старажытнай Грэцыі[11][12]. Паведамлялася, што Гален наймаў дваццаць пісцоў, якія запісвае ягоныя словы[13]. Лічыцца, што ён мог напісаць блізу 500 трактатаў[14], у якіх у агульнай складанасьці налічвалася каля 10 мільёнаў словаў. Зважаючы на тое, што дасюль дайшло толькі каля 3 мільёнаў словаў[15], мяркуецца, што гэта складае менш чым за траціну ад усіх ягоных прац. У 191 годзе, або, хутчэй за ўсё, у 192 годзе, пажар у Храме міру зьнішчыў многія ягоныя працы, асабліва трактаты па філязофіі. [76]

Працы Галена не былі перакладзеныя на лацінскую мову ў антычны час. Таму пасьля падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі, вывучэньне Галена й грэцкай мэдычнай традыцыі агулам прыйшло ў заняпад у Заходняй Эўропе на пачатку Сярэднявечча. У той час вельмі мала лацінскіх навукоўцаў былі здольныя чытаць па-грэцку. Тым ня менш, у Бізантыйскай імпэрыі, вядомай як Усходняя Рымская імпэрыя, працы Галена й традыцыя працягвалі шырока вывучацца й выкарыстоўвацца. Усе захаваныя грэцкія рукапісы Галена былі перапісаныя бізантыйскімі наукоўцамі. За часам Халіфату Абасыдаў, то бок пасьля 750 году, арабы-мусульмане ўпершыню зацікавіліся грэцкімі навуковымі й мэдычнымі тэкстамі, таму некаторыя працы Галена былі перакладзеныя на арабскую мову, часта сырыйскімі хрысьціянскімі навукоўцамі. У выніку некаторыя тэксты Галена існуюць толькі ў арабскім перакладзе[16], у той час як іншыя захаваліся толькі ў сярэднявечных лацінскіх перакладах з арабскай мовы. У некаторых выпадках навукоўцы нават спрабавалі перавесьці тэксты навукоўца з лацінскай або арабскай мовы на грэцкую, калі арыгінал быў страчаны[11][17].

Яшчэ ў часы жыцьця Галена адной з праблемаў былі падробкі й неакуратныя выданьні ягоных працаў, што прымусіла навукоўца напісаць трактат «Аб сваіх уласных кнігах». Падробкі на лацінскай, арабскай ці грэцкай мовах працягвалі зьяўляцца ажно да эпохі Асьветніцтва. Некаторыя Галенавы трактаты цягам стагодзьдзяў выходзілі пад рознымі назвамі. Адзінага аўтарытэтнага каталёгу працаў аўтара бракуе, таму дагэтуль маюцца спрэчкі наконт аўтэнтычнасьці шэрагу твораў, прыпісаных Галену. У сувязі з гэтым дасьледаваньне ягонай спадчыны ўяўляе сабою складаную задачу[11][18].

  1. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Любкер Ф. Galenus (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. РубинскийСПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 547—548.
  3. ^ «Galen on the affected parts. Translation from the Greek text with explanatory notes». Med Hist. 21 (2): 212. — doi:10.1017/s0025727300037935. PMC 1081972.
  4. ^ Debru, Armelle (7.03.1997). «Galen on Pharmacology: Philosophy, History, and Medicine : Proceedings of the Vth International Galen Colloquium, Lille, 16-18 March 1995». Brill.
  5. ^ Rocca, Dr Julius (16.01.2003). «Galen on the Brain: Anatomical Knowledge and Physiological Speculation in the Second Century Ad». Brill.
  6. ^ Andreas Vesalius (1543). «De humani corporis fabrica, Libri VII». Basel, Switzerland: Johannes Oporinus.
  7. ^ Siraisi, Nancy G. (1991). «Girolamo Cardano and the Art of Medical Narrative». Journal of the History of Ideas. — С. 587—588.
  8. ^ West, John (1985). «Ibn al-Nafis, the pulmonary circulation, and the Islamic Golden Age». Journal of Applied Physiology. 105 (6): 1877—1880.
  9. ^ Galen; Grant, Mark (7.03.2018). «Galen on Food and Diet». Psychology Press.
  10. ^ D.E. Eichholz (1951). «Galen and His Environment, Greece & Rome», vol. 20, is. 59, Cambridge University Press. — С. 60—71.
  11. ^ а б в г Kotrc RF, Walters KR. (1979). «A bibliography of the Galenic Corpus. A newly researched list and arrangement of the titles of the treatises extant in Greek, Latin, and Arabic». Trans Stud Coll Physicians Phila. 1(4): 256—304.
  12. ^ Ustun C. (2004). «Galen and his anatomic eponym: Vein of Galen». Clinical Anatomy Volume 17 Issue 6 454—457.
  13. ^ Younker, J. Marin (2018). «Bleed, blister, puke, and purge: America’s medical middle ages». San Francisco: Zest Books. — С. 51. — ISBN 978-1-5415-8168-5.
  14. ^ McClellan III, James E.; Dorn, Harold (2006). «Science and Technology in World History: An Introduction». JHU Press. — С. 92. — ISBN 978-0-8018-8360-6.
  15. ^ «Philip van der Eijk: Translating Galen». Wellcome Trust.
  16. ^ «Galen». Internet Encyclopedia of Philosophy.
  17. ^ Nutton, Vivian (7.03.1990). «The Patient’s Choice: A New Treatise by Galen». The Classical Quarterly. 40 (1): 236—257. — doi:10.1017/s000983880002694x.
  18. ^ Metzger BM (1980). «New Testament Studies: Philological, Versional, and Patristic». Brill. — ISBN 978-90-04-06163-7

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць