Авіцэна
Абу Алі Хусайн ібн Абдала ібн Сіна (па-пэрсыдзку: ابو علی حسین بن عبدالله بن سینا — abu ali hossein ebn-e abdâllah ebn-e sinâ), Ібн Сіна (па-пэрсыдзку: بن سینا — ebn-e sinâ — адсюль «Авіцэна»; 16 жніўня 980, Афшані паблізу Бухары — 18 чэрвеня 1037, Гамадан) — пэрсыдзкі філёзаф, лекар, прыродазнавец, паэт, прадстаўнік усходняга арыстотэлізму.
Ібн Сіна Авіцэна | |
ابن سینا | |
Імя пры нараджэньні | Абу Алі Хусайн ібн Абдала ібн Сіна |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 жніўня 980 |
Месца нараджэньня | Афшані паблізу Бухары |
Дата сьмерці | 18 чэрвеня 1037 (56 гадоў) |
Месца сьмерці | Гамадан, Пэрсія |
Кірунак | Усходні арыстотэлізм |
Асноўныя зацікаўленасьці | мэдыцына, філязофія, ісламская тэалёгія, фізыка, астраномія, хімія, геалёгія, лёгіка, палеанталёгія, паэзія |
Значныя ідэі | Канон мэдычнай навукі[d], Кніга лекаваньня[d] і Al-isharat wa al-tanbihat[d] |
Аказалі ўплыў | Аль-Біруні, Плятын[d], Мухамад, Гален, Арыстотэль, Гіпакрат, Ібн Зугр[d], Васіл ібн Ата[d], Абу Зайд аль-Бальхі[d], Аль-Кіндзі[d], Абу Бакр Мугамад Ар-Разі[d] і Аль-Фарабі[1][2] |
Вучні | Bahmanyār[d], Ibn Abi Sadiq[d] і Ali ibn Yusuf al-Ilaqi[d] |
Авіцэна вывучаў мэдыцыну ў іншага пэрсыдзкага лекара Каш’яра. Ён напісаў амаль 450 трактатаў па шырокаму колу пытаньняў, зь якіх каля 240 дайшлі да нас. У прыватнасьці, 150 зь ягоных захаваўшыхся трактатаў засяроджваюцца на філязофіі і 40 зь іх — на мэдыцыне[3]. Ягоныя самыя вядомыя працы «Кніга лекаваньня», вялізарная філязофская й навуковая энцыкляпэдыя, і «Канон мэдычнай навукі», які выкладваўся ў сярэднявечных унівэрсытэтах у якасьці стандартнага курсу[4], у прыватнасьці, ён быў выкарыстаны ў якасьці падручніка ўва ўнівэрсытэтах Манпэлье й Лёвэна ў XVII стагодзьдзі. Канон Авіцэны забясьпечваў поўную сыстэму ведаў па мэдыцыне ў адпаведнасьці з прынцыпамі Галена й Гіпакрата.
Ён таксама быў астраномам, хімікам, геолягам, хафізам, псыхолягам, тэолягам, лёгікам, палеантолягам, матэматыкам, фізыкам і паэтам[5]. Ён лічыцца самым вядомым і ўплывовым прадстаўніком ісламскага залатога веку[6].
Біяграфія
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьАвіцэна нарадзіўся каля 980 году ў месьце Афшані, непадалёк ад Бухары, сталіцы Саманідзкай імпэрыі, у рэгіёне Цэнтральнай Азіі й Вялікага Гарасану. Ягоны бацька паходзіў з гораду Балх, які цяпер знаходзіцца ў Аўганістане, а ягоная маці была з Бухары, гораду сучаснага Ўзбэкістану. Ягоны бацька, Абдула, быў паважаным ісмаілітам, маці звалі Сэтарэг. Бацька ў момант нараджэньня сына быў кіруючым у адным з маёнткаў імпэратара, таму маючы неабходныя сродкі бацька жадаў даць яму добрую адукацыю ў Бухары. Дзякуючы выдатнаму розуму й памяці, Авіцэна дасягнуў узроўню свайго настаўніка ўжо да чатырнаццаці гадоў. Як ён напісаў у сваёй аўтабіяграфіі, не было нічога, чаго б ён не даведаўся, калі дасягнуў васемнаццаці гадоў.
Існуюць некалькі тэорыяў наконт таго, да якой мазгаба належыў Авіцэна. Сярэднявечны гісторык Захір аль-Дзін аль-Байхакі лічыў, што Авіцэна быў пасьлядоўнікам «братоў чысьціні»[7]. З другога боку, шыіты факігі Нурула Шуштары й гісторык Саед Хасэйн Наср сьцьвярджалі, што ён, хутчэй за ўсё, меў дачыненьне да «шыітаў-двунадзесятнікаў»[8]. У апошні час Дзьмітры Гутас абвяргаў абодвы высновы й сьцьвярджаў, што Авіцэна прытрымліваўся ханафійскага мазгаба. Францускі тэоляг Анры Карбін лічыў, што Авіцэна, як і ягоны бацька, сам быў добрым ісмаілістам. Аналягічныя рознагалосьсі існуюць і наконт сям’і Авіцэны, у той час як некаторыя аўтары лічаць іх сунітамі, больш позьнія аўтары меркавалі, што яны шыіты[9].
Авіцэна пры сваім навучаньні праяўляў выключныя інтэлектуальныя здольнасьці й у хуткім часе атрымаў рэпутацыю вундэркінда, калі ўва ўзросьце 10 гадоў вывучыў на памяць Каран, а таксама шматлікія творы пэрсыдзкай паэзіі. Ён вывучыў індыйскую арытмэтыку ад індыйскага гандляра гароднінай, і, менавіта, ў той час пачаў навучацца ў блукаючых мысьляроў, якія жылі на сродкі ад лячэньня хворых і навучаньня маладых. Ён таксама вывучаў ісламскае права ў ханафійскага навукоўца Ісмаіла аль-Західа[10].
Будучы падлеткам, на яго вялікі ўплыў зрабіла «Мэтафізыка» Арыстотэля, якога ён ня змог зразумець, пакуль не прачытаў камэнтар аль-Фараба да працы. На працягу наступных паўтара гадоў, ён вывучаў філязофію, у якой ён сустракаў шмат перашкод і незразумеласьцяў. У такія моманты зьбянтэжанага запыту, ён зачыняў кнігу й ішоў у мячэт, дзе маліўся пакуль не пераадольваў свае цяжкасьці ў разуменьні. Да глыбокай ночы, і нават ува снох ён працягваў разважаць аб прачытаным. Сорак разоў, як ён потым пісаў, ён прачытаў «Мэтафізыку», пакуль усе словы з кнігі не адбіліся ў ягонай памяці, але іхны сэнс быў безнадзейна смутным для яго, пакуль у адзін цудоўны дзень ён не прачытаў маленькі камэнтар аль-Фараба. З нагоды вялікай радасьці адкрыцьця сэнсу ён пасьпяшаўся ў мячэт, дзякуючы Бога за прасьвятленьне, і даў на міластыню беднякам.
У 16 гадоў Авэціна прыступіў да вывучэньня мэдыцыні, прычым ён ня толькі вывучаў тэорыю, але й навучаўся на практыцы, задарма лячыўшы хворых, што па ягоных уласных словах, дапамагло яму выявіць новыя мэтады лячэньня. Авіцэна дасягнуў статуса кваліфікаванага лекара ўва ўзросьце 18 гадоў. Ён вызначыў для сябе, што «мэдыцына ня жорсткая й калючая навука, як матэматыка й мэтафізыка», таму ўсе высілкі ён прыклаў да таго, каб стаць выдатным лекарам. У хуткім часе слава аб маладым лекары хутка распаўсюдзілася, і ён пачаў прымаць шматлікіх пацыентаў, не пытаючыся на аплату.
Сталае жыцьцё
рэдагавацьУ хуткім часе Авіцэна стаў лекарам эміра, які павінен быў дапамагчы яму пазбавіцца ад небясьпечнай хваробы, што Авіцэна і зрабіў. Галоўнай узнагародай за гэтую паслугу быў доступ да каралеўскай бібліятэцы Саманідаў, дзе захоўваліся працы вядомых дасьледчыкаў і навукоўцаў. Калі бібліятэка была зьнішчана пажарам неўзабаве пасьля гэтага, ворагі Авіцэны абвінавацілі яго ў спальваньні, для таго, каб схаваць крыніцы сваіх ведаў. Між тым, ён дапамагаў бацьку ў ягоных фінансавых працах, але ўсё ж знайшоў час, каб напісаць некаторыя зь ягоных раньніх твораў.
Калі Авіцэне споўнілася 22 гадоў, ён страціў бацьку, да таго ж была скінута дынастыя Саманідаў у сьнежні 1004 году. Авіцэна, верагодна, адхіліў прапанову Махмуда Газьневі застацца пры ягоным двары і пайшоў на захад у горад Ургенч, які знаходзіцца ў сучасным Узбэкістане, да візыра, які даў яму невялікую штомесячную стыпэндыю. Грошаў было мала, таму Авіцэна часьцяком блукаў зь месца на месца праз раёны Нішапура й Мэрва да межаў Гарасану, шукаючы прыстасаваньне свайму таленту. Авіцэна шукаў прытулак у шчодрага кіраўніка цэнтральнай Пэрсіі Кабіса, які й сам быў паэтам і навукоўцам, але ён быў забіты сваім войскам падчас хваляваньняў у 1012 годзе. Авіцэна ў гэтым жа годзе цяжка захварэў. Нарэшце, у Горгане, на беразе Касьпійскага мора, Авіцэна сустрэўся з адным сваім сябрам, які купіў яму жыльлё непадалёк ад свайго ўласнага дома, у якім Авіцэна чытаў лекцыі па лёгіцы й астраноміі. Некаторыя зь ягоных трактатаў былі напісаны для гэтай мэты, а таксама ў гэты час ён распачаў працу над «Канонам мэдычнай навукі».
Авіцэна пасьля пасяліўся ў Рэй, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці ад сучаснага Тэгерана, у родны горад Разэса, дзе на той час панаваў эмір Маджа Адаўла пры рэгентстве сваёй маці. Каля трыццаці кароткіх працаў, як кажуць, Авіцэна склаў у Рэі. Сталая варожасьць, якая лютавала паміж рэгентам і ейным другім сынам, Шамс аль-Даўлой, аднак, вымусіла навукоўца кінуць месца. Пасьля кароткага знаходжаньня ў Казьвіні Авіцэна прайшоў на поўдзень у Гамадан, дзе панаваў эмір Шамс аль-Даўла. Спачатку Авіцэна саступіў на службу да заможнай жанчыны, але эмір, даведаўшыся аб ягоным прыбыцьці, назначыў яго ў якасьці лекара. Авіцэна атрымаў нават пасаду візыра пры эміры. Аднак зь цягам часу Авіцэна атрымаў ворагаў сярод вайсковых лідэраў і мусульманскіх прапаведнікаў у горадзе, эмір адхіліў іхняе патрабаваньне на пакараньне сьмерцю Авіцэну за іншадумства, але прыняў рашэньне зрушыць яго з займаемай пасады й выслаць за межы сваіх валадарстваў. Авіцэна, аднак, патаемна заставаўся на працягу сарака дзён у доме шэйха Ахмэда Фадэля, пакуль новы прыступ хваробы не патрывожыў эміра, які аднавіў яго на займаемай пасадзе. Нават на працягу гэтага часу Авіцэна працягваў свае дасьледаваньні й выкладаньні, нягледзячы на пратэсты з боку мусульманскіх прапаведнікаў. Кожны вечар ён чытаў урыўкі з сваіх вялікіх твораў, які потым растлумачваў сваім вучням. Пасьля сьмерці эміра, Авіцэна перастаў быць візырам і схаваўся ў доме аптэкара, дзе, з інтэнсіўнай уседлівасьцю, ён працягваў складаць свае працы.
Між тым, ён напісаў ліст Абу-Яфару, прэфэкту гораду Ісфаган, зь якім Гамадан быў у стадыі вайны, прапаноўваючы свае паслугі. Новы эмір Гамадану, пачуўшы пра гэтую перапіску й выявіўшы месца знаходжаньне Авіцэны, зьняволіў яго ў крэпасьці. Пазьней, аднак, у суправаджэньні свайго брата, любімага вучня, і двух рабоў, Авіцэна зьбег з гораду пераапрануўшыся ў сукенку суфійскіх аскетаў. Пасьля небясьпечнага падарожжа, яны дасягнулі Ісфагану.
Апошнія гады
рэдагавацьАстатнія дзесяць або дванаццаць гадоў жыцьця Авіцэна выдаткаваў на службе ў Абу Джафара Алы Адаўлы, якога ён суправаджаў у якасьці лекара й агульнага літаратурнага і навуковага кіраўніка, нават у сваіх шматлікіх кампаніях.
На працягу гэтых гадоў Авіцэна, рухомы крытыкай свайго стылю, зьвярнуўся да вывучэньня літаратуры й філялёгіі. Таксама ён працягваў плённую навуковую працу, завяршыўшы «Канон мэдычнай навукі». Многія ягоныя рукапісныя працы, у тым ліку «Кніга справядлівасьці» згарэлі падчас нападу на Ісфаган газьнійскага войска.
Падчас аднаго з вайсковых паходаў у Авіцэна захварэў на цяжкую страўнікавую хваробу, ад якой вылечыць сябе ён ня здолеў. На сьмяротным ложы Авіцэну ахапіла раскаяньне, ён падзяліў свае рэчы сярод беднаты, адпусьціў на волю сваіх рабоў і чытаў Каран тры дні пакуль не памёр у чэрвені 1037 году, у свой 58 год, у месяц Рамадану й быў пахаваны ў Гамадане, што цяпер знаходзіцца ў сучасным Іране[11].
Мэдыцына
рэдагавацьДакладная колькасьць напісаных Авіцэнам твораў не ўстаноўлена. Яму прыпісваюць да 456 працаў, у тым ліку 23 на фарсі.
Канон мэдычнай навукі
рэдагавацьДа напісаньня Авіцэнам «Канону мэдычнай навукі» вядомымі навуковымі працамі па мэдыцыне былі «Царская кніга», заснавальніка шпіталю ў Багдадзе Алі ібн-Абаса й трыццацітомная праца Абу Бакара ар-Разі «Ўсёабдымная кніга па мэдыцыне». Аднак, гэтыя кнігі мелі шмат агульных недахопаў, то бок зьвесткі ў іх былі недастаткова сыстэматызаваны, вынікі назіраньняў часьцяком зьмешваліся з выдумкамі, рэкамэндацыі дапаўняліся містычнымі тлумачэньнямі. Выклад матэрыялу быў складаным для разуменьня нават практыкуючага лекара. Перад напісаньнем сваёй кнігі Авіцэна імкнуўся пазьбегнуць гэтых памылак сваіх папярэднікаў[12].
Кніга зьяўляецца вядомай тым, што ў ёй упершыню апісаны заразныя хваробы й захворваньні, якія перадаюцца плоцевым шляхам[13], таксама ў працы быў апісаны карантын, як сродак для прадухіленьня распаўсюджваньня інфэкцыяў. Авіцэна ў сваёй кнізе пачаў дасьледаваць такую вобласьць мэдыцыны, як нэўрапсыхіятрыя[14], і першым вылучыў ідэю пра сындром пры дыягнаставаньні асобных захворваньняў[15], Авіцэна пераняў ад старажытнагрэцкіх мэдыкаў тэорыю пра тое, што эпідэміі выклікаюцца выкідамі ў атмасфэру (тэорыя міязмаў)[16].
«Канон мэдычнай навукі» быў першай кнігай, якая тычылася тэмы экспэрымэнтальнай мэдыцыны, доказнай мэдыцыны, выпадкова-кантраляваных дасьледаваньняў, і тэстаў эфэктыўнасьці лекаў[17]. «Канон» усталяваў правілы й прынцыпы для праверкі эфэктыўнасьці новых лекаў і мэдыкамэнтаў, якія да гэтага часу зьяўляюцца асновай клінічнай фармакалёгіі й сучасных клінічных дасьледаваньняў. Паводле гэтых правілаў, лячэбныя ўласьцівасьці розных рэчываў вызначаюцца Авіцэнам двума шляхамі — выпрабаваньням і параўнаньнем. Пры выпрабаваньні лекаў варта прытрымлівацца наступных указаньняў, тады вынік выпрабаваньняў будзе дакладны[18]:
- на лекі не павінны ўплываць фактары, якія могуць зьмяніць ягонае актыўнае дзеяньне;
- хвароба, якой выпрабоўваюць лекі, павінна быць простай, без ускладненьняў;
- лекі варта выпрабоўваць на процілеглых хваробах, паколькі часам яны маюць лячэбны эфэкт пры адной хваробы па сваім прызначэньні, а пры іншай — як акалічны эфэкт.
У «Каноне» шмат увагі надаецца ня толькі спосабам лячэньня розных хваробаў, але й пытаньням прафіляктыкі, папярэджаньня хваробаў, захаваньня здароўя. Важнае значэньне Авіцэна прадастаўляе фізычным практыкаваньням, рэжыму харчаваньня, адпачынку, асабістай гігіене людзей рознага ўзросту. Авіцэна зьяўляецца адным зь першых мэдыкаў, хто сур’ёзна дасьледаваў лад жыцьця доўгажыхароў, чым заклаў асновы геранталёгіі[19].
Авіцэнаўская філязофія
рэдагавацьАвіцэна пісаў пра раньнюю ісламскую філязофію, асабліва пры суб’екты лёгікі, этыкі й мэтафізыкі, у тым ліку трактаты пра лёгіку й мэтафізыку. Большасьць ягоных працаў былі напісаны на арабскай мове, якая была дэ-факта навуковай мовай таго часу на Блізкім Усходзе, але некаторыя зь іх былі напісаны на пэрсыдзкай мове. На сёньняшні дзень важнае моўнае значэньне маюць некалькі ягоных кнігаў, якія ён напісаў на амаль чыстай пэрсыдзкай мове. Камэнтары Авіцэны да працаў Арыстотэлю часьцяком выпраўляліся філёзафам, заахвочваючы ажыўленую дыскусію ў духу іджтыгаду.
У сярэднявечным ісламскім сьвеце, у сувязі зь пасьпяховым прымяненьнем філязофіі арыстатэлізму й нэаплятанізму Авіцэнам разам з каламам, Авіцэнізм ў канчатковым выніку стаўся вядучай школай ісламскай філязофіі XII стагодзьдзя, з Авіцэна стаўся клясычным філёзафам[20].
Авіцэнізм таксама меў уплыў у сярэднявечнай Эўропе, асабліва ягонае вучэньне аб прыродзе душы й існаваньня, сутнасьці адрозьненьняў, разам з абмеркаваньнямі й асуджэньнем, якія былі зробленыя ў Эўропе. Гэтак працы Авіцэны былі асуджаныя ў Парыжы, дзе Авіцэнізм пазьней быў забаронены ў 1210 годзе. Тым ня менш, працы псыхалёгіі й тэорыі пазнаньня Авіцэны зрабілі значны ўплыў на Ўільяма Авэрня, біскупа Парыжа й Альбэрта Вялікага, у той час як ягоныя працы пра мэтафізыкі аказалі ўзьдзеяньне на думкі Тамаша Аквінскага[21].
Мэтафізычная дактрына
рэдагавацьРаньняя ісламская філязофія й ісламская мэтафізыка, прасякнутая ісламскай тэалёгіяй, адрозьніваецца больш выразна, чым арыстатэлізмавая розьніца паміж сутнасьцю й існаваньнем. Прымаючы пад увагу што існаваньне ёсьць вобласьцю магчымасьці й выпадковасьці, сутнасьць пераносіцца ў быцьцё па-за выпадковасьцю. Філязофія Авіцэны, у прыватнасьці тая частка, якая адносіцца да мэтафізыкі, шмат у чым абавязаная працам эль-Фарабі. У пошуках канчатковай ісламскай філязофіі, адасобленай ад аказіяналізму, можна ўбачыць у захаваных ягоных працах.
Паўтараючы прыклад эль-Фарабі, Авіцэна пачаў паўнавартаснае расьсьледаваньне пытаньня аб быцьці, у якім ён праводзіць адрозьненьне паміж сутнасьцю (Mahiat) і існаваньнем (Wujud). Ён сьцьвярджаў, што сам факт існаваньня ня можа быць выведзены з сутнасьці існуючых рэчаў, і што форма й матэрыя самі па сабе ня здольныя ўзаемадзейнічаць і ствараць рух сусьвету, альбо прагрэсіўную актуалізацыю існуючых рэчаў. Існаваньне, такім чынам, павінна быць зьвязана з агентам прычыны, які патрабуе ці надае існаваньне сутнасьці. Такім чынам, прычына павінна быць існуючай рэччу й суіснасьцю са сваім эфэктам[22].
Працы па музыцы
рэдагавацьАвіцэна пісаў таксама творы па тэорыі музыкі, якія зьяўляюцца часткамі ягоных энцыкляпэдычных працаў:
- «Звод навукі пра музыку» у «Кнізе вылячэньня»;
- «Кароткі выклад пра музыку» у «Кнізе збаўленьня»;
- Разьдзел пра музыку ў «Кнізе ведаў».
З тэарэтычнага пункту гледжаньня Авіцэна, па сярэднявечнай традыцыі, адносіў музыку да матэматычных навукаў. Ён вызначаў яе як навука, якая вывучае гукі ў іх суадносінах і якая мае мэтай устанаўленьне правілаў стварэньня кампазыцыі [23]. Зыходзячы з вучэньня Пітагору, ён лічыў, што музыка падпарадкавана лікам і знаходзіцца ў цеснай сувязі зь імі[24].
Авіцэна першым у гісторыі падводзіць пад музычную гісторыю салідную навуковую базу, разглядаючы музыку з пазыцыяў ня толькі матэматыкі, але й сацыялёгіі, псыхалёгіі, паэтыкі, этыкі й фізыялёгіі.
Авіцэна сумесна з эль-Фарабі заклаў аснову навукі аб музычных інструмэнтах, якая атрымала далейшае разьвіцьцё ў Эўропе ў значна больш позьні час. Ён дае падрабязную клясыфікацыю тыпаў музычных інструмэнтаў, патлумачыўшы іхнюю будову. У шостым разьдзеле «Кнігі ведаў» прыводзяцца назвы амаль усіх існуючых інструмэнтаў зь іхнымі апісаньнямі. Працы эль-Фарабі й Авіцэны па вывучэньню музычных інструмэнтаў заклалі асновы інструмэнту як адмысловай вобласьці музычнай навукі. Вялікі навукоўца таксама зьяўляецца вынаходнікам распаўсюджанага ў Сярэдняй Азіі смычковага інструмэнта — гіджака.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Badawi A. R. Histoire de la philosophie en Islam (фр.) // Études de Philosophie Médiévale — Paris: Librairie philosophique J. Vrin, 1972. — Vol. 60. — P. 575. — 886 с. — ISSN 0249-7921
- ^ Corbin H. Histoire de la philosophie islamique (фр.) — 1964. — P. 233.
- ^ «Avicenna (Abu Ali Sina)». Sjsu.edu.
- ^ «Avicenna 980-1037». Hcs.osu.edu.
- ^ «Avicenna, in Encyclopaedia Iranica, Online Version 2006». Iranica.com.
- ^ Avicenna на Брытаніке.
- ^ Janssens, Jules L. (1991). An annotated bibliography on Ibn Sînâ (1970-1989): including Arabic and Persian publications and Turkish and Russian references. Leuven University Press. стст. 89–90. ISBN 978-90-6186-476-9.
- ^ Seyyed Hossein Nasr, An introduction to Islamic cosmological doctrines" ст. 183. ISBN 0-7914-1515-5
- ^ Aisha Khan (2006). Avicenna (Ibn Sina): Muslim physician and philosopher of the eleventh century. ISBN 978-1-4042-0509-3.
- ^ Jorge J. E. Gracia and Timothy B. Noone (2003), A Companion to Philosophy in the Middle Ages, ст. 196. ISBN 0-631-21673-1.
- ^ Osler, William (2004). «The Evolution Of Modern Medicine». Kessinger Publishing. p. 72. ISBN 1-4191-6153-9.
- ^ Б.Д. Петров, А.В. Сагадеев. Ибн Сина (Авиценна). — М.:Мысль, 1980 — 238 с.
- ^ George Sarton. «Introduction to the History of Science». Quotations From Famous Historians of Science
- ^ «The fate of medical knowledge and the neurosciences during the time of Genghis Khan and the Mongolian Empire», Neurosurg Focus. S. Safavi-Abbasi, LBC Brasiliense, RK Workman (2007), p. 3.
- ^ Lenn Evan Goodman (2003), Islamic Humanism, p. 155, Oxford University Press, ISBN 0-19-513580-6
- ^ Joseph Patrick Byrne (2008). «Encyclopedia of Pestilence, Pandemics, and Plagues: A-M». ABC-CLIO. p.33. ISBN 0-313-34102-8.
- ^ D. Craig Brater and Walter J. Daly (2000), «Clinical pharmacology in the Middle Ages: Principles that presage the 21st century», Clinical Pharmacology & Therapeutics 67 (5), p. 447—450 [448].
- ^ Авиценна. Канон врачебной науки: избранные разделы в трех частях, Том 2. — МИКО Коммерческий вестник, 1994 — ISBN 5-86364-001-4
- ^ Ибн Сина (Авиценна). «Избранные философские произведения». — Москва:Наука, 1980.
- ^ Nahyan A. G. Fancy (2006), p. 80-81, «Pulmonary Transit and Bodily Resurrection: The Interaction of Medicine, Philosophy and Religion in the Works of Ibn al-Nafīs (d. 1288)», Electronic Theses and Dissertations, University of Notre Dame.
- ^ The Internet Encyclopedia of Philosophy. Avicenna/Ibn Sina (CA. 980-1037). Iep.utm.edu.
- ^ «Islam». Encyclopædia Britannica Online. 2007.
- ^ Иванова Л. Ибн Сина (Авиценна) в зеркале музыки. Некоторые музыкально-теоретические взгляды Ибн Сины. Воззрения Ибн Сины в области музыкальной теории. Вестник Челябинского государственного университета, 2007
- ^ Болтаев М. Н. «Абу Али ибн Сина — великий мыслитель, ученый энциклопедист средневекового Востока» — М.: Сампо, 2002. — 400 с. — ISBN 5-8071-0005-0