Заалёгія
Заалёгія (паводле стар.-грэц. ζῷον — жывёла і стар.-грэц. λόγος — вучэньне) — галіна біялёгіі, якая вывучае і дасьледуе прадстаўнікоў царства жывёл
Галіны заалёгіі |
Аалёгія · Акаралёгія |
Знакамітыя заолягі |
Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі |
Мінуўшчына |
Характэрныя асаблівасьці жывёльных арганізмаў
рэдагаваць- Эўкарыятычныя арганізмы.
- Наяўнасьць актын-міазінавага комплексу ў вузах (у адрозьненьне ад расьлін і грыбоў).
- Харчаваньне, як правіла, зьвязана з паглынаньнем частіц харчовага субстрату арганізмам (у адрозьненьне ад грыбоў).
- Адсутнічаюць пластыды (у адрозьненьне ад расьлін).
- Здольны (як правіла) да актыўнага руху.
- Назапашваюць глікаген.
- У вузную абалонку ўваходзіць хітын.
Заалёгія мае шэраг галін, сьмежных зь іншымі навукамі.
Заалёгія вывучае фізыялёгію, анатомію, эмбрыялёгію, экалёгію, філагэнію жывёл.
Паводле вывучаемай групе арганізмаў заалёгія падзяляецца на заалёгію беспазваночных і заалёгію пазваночных.
Гэтыя разьдзелы таксама драбняцца.
Заалёгія беспазваночных
рэдагавацьЗаалёгія беспазваночных вывучае жывёльныя арганізмы, якія не адносяцца да тыпу хордавыя (Chordata). Найбольш вядомымі яе адгалінаваньнямі (па вывучаемым таксонам) зьяўляецца пратысталёгія (навука аб найпрасьцейшых ці аднавузавых арганізмах), малякалёгія — навука аб малюсках, арахналёгія — навука аб павукападобныя, энтамалёгія — навука аб насякомых, акаралёгія — навука аб кляшчах. Гэльмінталёгія — навука аб паразытычных чарвях — часткова адносіцца і да заалёгіі беспазваночных і да мэдыцыны.
Заалёгія пазваночных
рэдагавацьЗаалёгія пазваночных вывучае жывёльныя аргнанізмы, якія адносяцца да тыпу хордавыя. важныя адгалінаваньні заалёгіі пазваночных па вывучаемым таксонам: іхтыялёгія (навука аб касьцістых рыбах), герпэталёгія (навука аб лускаватых паўзунах), арніталёгія (навука аб птушках), тэрыялёгія (навука аб наземных сысунах)
Асноўнай прычынай даўняга падзяленьня заалёгіі на заалёгію пазваночных і беспазваночных, як відаць, зьяўляецца вялікая гаспадарчая значнасьць і буйныя памеры большасьці хордавых, а таксама падабенства агульнага пляну будовы вышэйшых хордавых з анатамічнай будовай чалавека.
Sarcomastigophora
рэдагавацьНекаторыя прасьцейшыя арганізмы (шэраг прадстаўнікоў тыпу Sarcomastigophora), па спосабу харчаваньня і набору субвузавых структур займаюць прамежкавае становішча паміж жывёламі і расьлінамі, і таму могуць разглядацца і як аб'екты заалёгіі, і як аб'екты батанікі.