Бэрыль (элемэнт)
Бэрыль (па-лацінску: Beryllium) Be — хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 4. Сьветла-шэры мэтал.
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
сьветла-шэры мэтал | ||||||
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Бэрыль, Be, 4 | |||||
Катэгорыя элемэнту | Шчолачназямельныя мэталы | |||||
Група, пэрыяд, блёк | 2, 2, s | |||||
Адносная атамная маса | 9,012 г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [He] 2s2 | |||||
Электронаў у абалонцы | 2, 2 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | |||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 1,84 г·см−3 | |||||
Тэмпэратура плаўленьня | 1284 °C | |||||
Тэмпэратура кіпеньня | 2970 °C | |||||
Структура крышталічнай краты | hexagonal close-packed | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Атамны радыюс (разл.) | 122 пм | |||||
Іншыя характарыстыкі | ||||||
Нумар CAS | 7440-41-7 | |||||
Найбольшае прамысловае значэньне мае аднайменны мінэрал бэрылю. Галоўныя радовішчы — у ЗША, Бразыліі, Аргенціне, Мэксыцы, ПАР, Намібіі, Мазамбіку, Індыі, Расеі. Упершыню выдзелены ў 1798 годзе Вокленам, якому ўдалося аддзяліць аксыд бэрылю ад аксыду алюміну. Назва пайшла ад назвы найбольш распаўсюджанай руды элемэнту. Атрымліваюць аднаўленьнем фтарыду (ці хлярыду) лужнымі мэталамі, магнам, кальцам, або электралізам расплаўленага хлярыду ці фтарыду. Выкарыстоўваецца ў рэнтгенаўскіх трубках, прапарцыйных лічыльніках. Мэтал і ягоныя злучэньні вельмі атрутныя[1]. Злучэньні — гідрааксыд, карбанат, фасфат, BaBeF4.
Ізатопы
рэдагавацьБэрыль мае два нукліда, якія сустракаюцца на Зямлі — стабільны 9Be і 10Be, якога назіраюцца толькі сьляды[2]. Штучна атрыманыя дзесяць ізатопаў з масавымі лікамі ад 5 да 14[3].
Ізатоп | Пэрыяд паўраспаду |
---|---|
5Be | ? |
6Be | ? |
7Be | 53,12 дзён |
8Be | ? |
9Be | стабільны |
10Be | 1,51×106 год |
11Be | 13,81 сэкунд |
12Be | 23,6 мілісэкунд |
13Be | 2,7×10-21 сэкунд[5] |
14Be | 4,35 мілісэкунд |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБэрыль (элемэнт) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Бериллий // Радиохимический словарь элементов. — М.: Атомиздат, 1968. — С. 33.
- ^ Елисеев А. А., Третьяков Ю. Д. БЕРИЛЛИЙ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://old.bigenc.ru/chemistry/text/1860218 Дата обращения: 07.03.2023
- ^ Hanusa, Timothy P. "beryllium". Encyclopedia Britannica, https://www.britannica.com/science/beryllium. Accessed 7 March 2023.
- ^ Nuclide search Z=4 (анг.) WWW Table of Radioactive Isotopes Праверана 7 сакавіка 2023 г.
- ^ Ground and isomeric state information for 134Be National Nuclear Data Center. Brookhaven National Laboratory. Праверана 7 сакавіка 2023 г.