Беларусьфільм

кінакампанія
(Перанакіравана з «Белдзяржкіно»)

«Беларусьфільм» — галоўная кінастудыя Беларусі, заснаваная ў сьнежні 1924 году ў якасьці ўправы «Белдзяржкіно».

«Беларусьфільм»
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 17 сьнежня 1924 (99 гадоў таму)
Заснавальнікі Савет народных камісараў БССР
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Першамайскі раён, пр. Незалежнасьці, д. 98
Ключавыя фігуры Уладзімер Карачэўскі, Сьняжана Галоўчыц[1]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя кінафільм, мультыплікацыя
Матчына кампанія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі Музэй гісторыі беларускага кіно, Тэатар-студыя кінаактора

Мае 12 гектараў цэхаў і службаў у Менску, 90 га па-за горадам, больш за 80 тысячаў адзінак адзеньня, больш як 25 тыс. адзінак рэквізыта (мэбля, карціны й карэты), каля 2 тыс. адзінак зброі (аўтаматы, гарматы, кулямёты й пісталеты).

Падразьдзяленьні

рэдагаваць

Гісторыя

рэдагаваць

17 сьнежня 1924 году прынята рашэньне Ўраду БССР аб арганізацыі ўласнай кінавытворчасьці і стварэньні для гэтага спэцыяльнага ўправы «Белдзяржкіно» (цяпер гэтая дата адзначаецца як Дзень беларускага кіно). На першым этапе вырабляліся збольшага хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы. У 1928 годзе «Белдзяржкіно» арганізавала беларускую кінастудыю мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», якая за адсутнасьцю тэхнічнай базы была часова разьмешчаная ў Ленінградзе. У 1939 годзе кінастудыя пераехала ў Менск. Назву «Беларусьфільм» кінастудыя атрымала ў 1946 годзе. З 1996 году афіцыйная назва кінастудыі — Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»[2].

За 2013 год «Беларусьфільм» выпусьціў 10 мультфільмаў. На сьнежань 2013 году на кінастудыі працавала 28 рэжысэраў-аніматараў, сярод якіх Уладзімер Воўчак, Аляксандар Ленкін, Ірына Кадзюкова, Уладзімер Пяткевіч і Тацяна Кубліцкая. За 40 гадоў «Беларусьфільм» выпусьціў 172 мультфільмы[3].

Кіраўнікі

рэдагаваць

Вытворчасьць фільмаў

рэдагаваць

У 1926 годзе на кінастудыі рэжысэрам Юрыем Тарычам быў зьняты першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» па аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас». Прэм’ера першага нацыянальнага фільму «Лясная быль» адбылася 26 сьнежня 1926 году ў менскім кінатэатры «Культура» (колішнім будынку Харальнай сынагогі). У 1932 годзе на экраны выйшаў мастацкі фільм «Слава сьвету» — гэта быў першы гукавы мастацкі фільм вытворчасьці беларускай кінастудыі і адзін зь першых гукавых фільмаў у СССР.

У міжваенны пэрыяд большасьць фільмаў беларускай кінастудыі мела агітацыйна-прапагандысцкі характар і здымалася на расейскай мове па падставе нерэнтабэльнасьці за межамі Беларусі.

Вытворчасьць фільмаў была прыпыненая Другой сусьветнай вайной і працягнутая ў 1946 годзе. У пасьляваенны час студыю празвалі «Партызанфільм» з-за выхаду вялікай колькасьці стужак прысьвечаных барацьбе савецкіх партызан супраць нацысцкай акупацыі. Кінастудыя таксама вядома й сваімі дзіцячымі фільмамі.

У 1973 годзе пры кінастудыі Беларусьфільм была створана анімацыйная студыя. Першы мультфільм, створаны на кінастудыі — «Вася Бусьлік і яго сябры».

На сьнежань 2011 г. кінастудыя «Беларусьфільм» ад часу заснаваньня выпусьціла 550 гульнявых фільмаў[4].

Фільмаграфія

рэдагаваць

1926—2011, выбранае

Студыя мультыплікацыйных фільмаў

рэдагаваць

1972—2015, выбранае

Супрацоўнікі

рэдагаваць
  1. ^ Кантакты (рас.) // Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», 2021 г. Праверана 25 лютага 2021 г.
  2. ^ Постановление Правительства Республики Беларусь от 27 декабря 1996 г. №838 "О дополнительных мерах по сохранению и развитию национальной кинематографии и повышению уровня киновидеообслуживания населения" (рас.)
  3. ^ Вольга Чайкоўская. Топ-5 кінападзей году // Зьвязда : газэта. — 17 сьнежня 2013. — № 237 (27602). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Ларыса Цімошык. Кінакрокі // Жырандоля. — 17 сьнежня 2011. — № 12 (128). — С. 3.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000203