Уладзімер Замяталін

Уладзі́мер Замята́лін (па-расейску: Владимир Петрович Заметалин, 14 траўня 1948, Тула, РСФСР, СССР7 ліпеня 2019[1]) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Уладзімер Пятровіч Замяталін
Владимир Петрович Заметалин
14 траўня 1948 (76 гадоў)
Месца нараджэньня Тула, Расея
Прыналежнасьць Узброеныя сілы СССР
Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
Гады службы ад 1973
Званьне палкоўнік

Нарадзіўся ў Расеі, скончыў вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню ў Данецку.

Між 1973 і 1991 гг. служыў палітруком у Савецкім войску ўва Ўсходняй Нямеччыне, на расейскім Далёкім Усходзе і ў Беларусі. Даслужыўся да намесьніка аддзела сацыяльна-прававой работы ваенна-палітычнага ўпраўленьня Беларускай ваеннай акругі акупацыйных савецкіх войскаў.[2]

Пасьля распаду СССР застаўся ў Беларусі. З 1992 па 1994 гг. працаваў намесьнікам начальніка ўправы інфармацыі — начальнікам прэсавага цэнтру Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[2].

З 1994 па 1997 гг. працаваў прэс-сакратаром старшыні Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь Вячаслава Кебіча, потым начальнікам Галоўнага ўпраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі і намесьнікам старшыні Адміністрацыі Прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.[2]

У 1997 годзе непрацяглы час быў старшынём Дзяржаўнага камітэту па друку, пасьля чаго прызначаны намесьнікам Старшыні Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаньнях культуры, адукацыі, рэлігіі і нацыянальных меншасьцяў. У верасьні 2001 году звольнены з гэтай пасады.[2]

Зь сьнежня 2006 г. па сьнежань 2010 г. узначальваў кінастудыю “Беларусьфільм[3].

Сын Замяталіна Дзяніс у 2015 годзе быў асуджаны на 5,5 гадоў[4] па абвінавачаньні ў "незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці ў складзе злачыннай групоўкі з атрыманьнем даходаў у асабліва буйным памеры". Паводле сьледзтва, Дзяніс Замяталін быў адным з арганізатараў злачыннай групоўкі, якая з 2008 па 2010 год нібыта займалася незаконнымі фінансавымі апэрацыямі, у тым ліку прадстаўляла фальшывыя справаздачы аб уплаце падаткаў.[4]

Скандал наконт беларускай мовы

рэдагаваць

У траўні 2018 году Замяталін справакаваў скандал, абразіўшы беларускую мову на касе ў краме “Эўраопт[5].

  1. ^ Памёр адыёзны ідэолаг 1990-х Уладзімір Замяталін(недаступная спасылка)
  2. ^ а б в г Заметалин Владимир (Замяталін Уладзімір, Zamiatalin Uładzimir), Кто есть кто в Беларуси (1999), slounik.org
  3. ^ Іна Студзінская. Палкоўнік Замяталін больш не кіруе «Беларусьфільмам», Радыё Свабода, 23 сьнежня 2010
  4. ^ а б Сын былога галоўнага ідэолага Дзяніс Замяталін прыгавораны да 5,5 гадоў турмы(недаступная спасылка)
  5. ^ Замяталін скандаліў у краме: "Ды не хачу я гаварыць на вашай дзяўбанай мове”, Эўрарадыё, 2 траўня 2018 г.