Мэбля
Мэ́бля (ад франц. meuble, праз лац. mobile) — сукупнасьць перасоўных ці ўбудаваных вырабаў для абстаноўкі жылых і грамадзкіх памяшканьняў і разнастайных зонаў знаходжаньня чалавека.

Адрозьніваюць:
- набор мэблі — група мэблевых вырабаў з шырокай варыянтнасьцю па складу, аб’яднаных паміж сабой архітэктурна-мастацкай (стылістычнай) задачай, прызначаных для абстаноўкі розных функцыянальных зон памяшканьня;
- гарнітур мэблі — група мэблевых вырабаў, аб’яднаных мастацка-стылістычнай і канструктыўнай прыкметамі, прызначаных для абстаноўкі пэўнай функцыянальнае зоны памяшканьня;
- мэблевы выраб — адзінка прадукцыі мэблевай вытворчасьці.
Да мэблі адносяцца: стол, фатэль і крэсла, ложкі, канапы, шафы розных тыпаў і прызначэньняў[1].
Віды
рэдагавацьПаводле эксплюатацыйнага прызначэньня
рэдагавацьПаводле эксплюатацыйнага прызначэньня вылучаюць наступныя віды мэблі:
- бытавая мэбля — мэбля для абстаноўкі разнастайных памяшканьняў апартамэнтаў, лецішчаў, для надворнага выкарыстаньня;
- мэбля для грамадзкіх памяшканьняў — мэбля для абстаноўкі прадпрыемстваў і арганізацыяў з улікам характару іх дзейнасьці і спэцыфікі функцыянальных працэсаў;
- мэбля для агульнага пакоя — мэбля для абстаноўкі пакояў з сумешчанымі функцыямі, напрыклад мэбля для залі, сталовай, спальні і іншых;
- мэбля для спальні;
- мэбля для сталовай;
- мэбля для кабінэта;
- мэбля для ваннага пакоя;
- мэбля для пярэдняга пакоя;
- мэбля для грамадзкіх памяшканьняў;
- дзіцячая мэбля;
- кухонная мэбля;
- садовая мэбля;
- мэбля для дашкольных установаў;
- мэбля для прадпрыемстваў гандлю;
- мэдычная мэбля;
- бібліятэчная мэбля і іншыя.
Паводле функцыянальнага прызначэньня
рэдагавацьВіды мэблі паводле функцыянальнага прызначэньня:
- корпусная мэбля для захоўваньня (шафа, сэкрэтэр, сэрвант, буфэт і г. д.);
- мэбля для сядзеньня, ляжаньня (ложак, канапа, кушэтка, фатэль і г. д.);
- стол;
- дзіцячы манэж;
- вешалка і іншыя.
Паводле канструкцыйных прыкметаў
рэдагавацьВіды мэблі паводле канструкцыйных прыкметаў:
- разборная мэбля;
- унівэрсальна-зборная мэбля;
- сэкцыйная мэбля — мэбля, якая складаецца зь некалькіх мэблевых сэкцыяў[a], усталяваных адна на другой альбо адна побач з другой;
- неразборная мэбля;
- убудаваная мэбля;
- складная мэбля — мэбля для пэрыядычнага выкарыстаньня са складным каркасам, канструкцыя якой прадугледжвае яе захоўваньне ў складзеным выглядзе, напрыклад складныя сталы, крэслы, вешалкі, шырмы і г. д.
Паводле тэхналёгіі вырабу і матэрыялаў
рэдагавацьВіды мэблі паводле тэхналёгіі вырабу і матэрыялаў:
У розных краінах
рэдагавацьГэты разьдзел патрабуе пашырэньня. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. |
Беларусь
рэдагавацьЗа 2015—2019 гады лік вытворцаў мэблі ў Беларусі падвоіўся да больш як 1300 прадпрыемстваў[2].
Галерэя
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Мэблевая сэкцыя — канструкцыйна закончаны мэблевы выраб, прызначаны для выкарыстаньня як самастойная ці састаўная частка блякуемых вырабаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тыпы шаф-купэ
- ^ Андрэй Крывашэеў, тэлеканал «Беларусь 1». Вынікі рэформы дрэваапрацоўкі за 10 гадоў і пэрспэктывы галіны абмеркавалі ў Палацы Незалежнасьці // Белтэлерадыёкампанія, 6 кастрычніка 2020 г. Праверана 8 кастрычніка 2020 г.