Слава сьвету (фільм)

«Сла́ва сьве́ту» — беларускі агітацыйна-прапагандысцкі мастацкі фільм. Выйшаў на экраны 23 сакавіка 1932 году. Адзін з першых гукавых фільмаў СССР і першы гукавы мастацкі фільм вытворчасьці Белдзяржкіно.

Слава сьвету
Жанр мастацкі
Рэжысэр Уладзімер Вайншток, Аркадзь Кальцаты
Сцэнарыст Барыс Брадзянскі
У ролях
Кампазытар Аляксей Жывотаў
Апэратар Аркадзь Кальцаты
Вытворчасьць Белдзяржкіно
Дата выхаду 23 сакавіка 1932 (92 гады таму)
Краіна Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
Мова па-расейску
Старонка на IMDb

У адной з заходнеэўрапейскіх дзяржаў усталёўваецца прафашыстоўская дыктатура на чале зь гэнэралам Адлерам. Лідэр сацыял-дэмакратаў Зігель і акадэмік Хельм, які працуе над стварэньнем атрутных рэчываў, сустракаюцца з гэнэралам, каб абмеркаваць пытаньні супрацоўніцтва. Адлер прапануе ім падарожжа на ваенным караблі «Слава сьвету».

Камуніст Білі Паркер, якога дома чакае нявеста Марта, застаецца на звыштэрміновую службу на флоце, каб па заданьні падпольнага камітэта весьці агітацыю сярод матросаў. Аднак афіцэры знаходзяць у казарме ўлёткі і брашуру «Ленін супраць вайны». Білі, баючыся здрады кінутага ў казэмат навабранца Эрыка, вымушаны бегчы на маторнай лодцы.

Пагоня гідраплана не дае выніку, і акадэмік Хельм прапануе выкарыстоўваць для злову Паркера вынайдзены ім «хельміт» — новы звыштаксічны атрутны газ. У зону яго дзеяньня трапляюць рыбацкія шхуны, экіпажы якіх гінуць. Білі выжывае дзякуючы супрацьгазу, а затым выдае сябе за рыбака.

На хімзаводзе, дзе вырабляюць «хельміт», адбываецца выбух. Сярод шматлікіх ахвяр і асьлеплая Марта. Стаўшы беспрацоўным, канчае жыццё самагубствам Меллер — сябар яе бацькі, старога сацыял-дэмакрата Паўля Форста. Сам Форст расчароўваецца ў ідэалах сваёй партыі.

Білі вяртаецца ў горад. Стан Марты не мяняе іх адносін. Падпольны камітэт даручае ім сарваць пагрузку на «Славу сьвету» зброі, якая можа быць выкарыстана для вайны з Савецкім Саюзам.

Марта выступае на мітынгу пратэсту. Білі з дапамогай Паўля і іншых рабочых ўступае ў схватку з фашыстамі-штрэйкбрэхерамі, а потым з паліцыяй. Пагрузка зброі сарваная. Арыштаваная Марта абвяшчае: «Няхай жыве Савецкі Саюз! Далоў фашыстаў!». Стрэлам з-за вугла фашыст забівае Білі. Гучыць рэвалюцыйная песьня.

  • Леанід Кміт — Білі Паркер
  • Соф'я Магарыл — Марта Форст
  • Андрэй Лаўрэнцьеў — гэнэрал Адлер

Гісторыка-мастацкія паралелі

рэдагаваць
  • Заходнеэўрапейская дзяржава, дзе ўсталёўваецца прафашыстоўская дыктатура — Нямеччына
  • Гэнэрал Адлер — Адольф Гітлер, АДольф ГітЛЕР
  • Сацыял-дэмакратычная партыя — Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя
  • Лідэр сацыял-дэмакратаў Зігель — Рудольф Гес
  • Акадэмік Хельм — Фрыц Габер
  • Атрутны газ «хельміт» — цыклён Б