Берасьцейская крэпасьць (фільм)

Берасьце́йская крэ́пасьць (па-расейску: Брестская крепость) — фільм рэжысэра Аляксандра Кота. Фільм распавядае пра савецкую абарону Берасьцейскай крэпасьці ў чэрвені 1941 году.

Берасьцейская крэпасьць
Брестская крепость
Жанр ваенны фільм[d], драматычны фільм[d] і гістарычны фільм[d]
Рэжысэр Аляксандар Кот
Сцэнарыст Уладзімер Ярэмін
Аляксей Дудараў
Кацярына Цірдатава
Прадусар Ігар Вугольнікаў
Рубен Дзішдзішян
Уладзімер Замяталін
У ролях Аляксей Капашоў
Андрэй Мярзлікін
Павал Дзеравянка
Аляксандар Каршуноў
Яўген Цыганоў
Кампазытар Юры Красавін
Апэратар Уладзімер Башта
Вытворчасьць Беларусьфільм
Цэнтрал Партнершып
Дата выхаду 2010
Працягласьць 140 хвілін
Краіна Беларусь
Расея
Мова расейская, нямецкая
Бюджэт 225 млн рас. рублёў
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Вытворчасьць

рэдагаваць
 
Здымкі фільму ў Пружанскім палацыку.

Здымкі адбываліся ў 2009 року ў мэмарыяльным комплексе «Берасьцейская крэпасьць-герой». Першыя кадры фільму сьфільмаваныя ў Пружанскім палацыку[1].

Узнагароды

рэдагаваць
  • На міжнародным менскім кінафэсьце «Лістапад» Андрэй Мярзьлікін быў узнагароджаны за ўдзел у здымках фільму «Берасьцейская крэпасьць».
  • Нацыянальная кінапрэмія Расейскай Фэдэрацыі «Залаты арол» за найлепшы мантаж і за найлепшую гукарэжысэрскую работу.[2][3]. Намінацыя як «Лепшы ігравы фільм».
  • Прэмія «Ніка» «Мастак па касьцюмах» Сяргею Стручаву і Ўладзімеру Карэцкаму, «Мастак-пастаноўшчык» Алмі Мацьвяйчук і «Гукарэжысэр» Філіп Ламшын і Анатоль Белазераў. Фільм таксама атрымаў 5 намінацыяў на прэмію «Ніка»[4] як «Лепшы фільм», «Рэжысэр», «Мужчынская роля» (П. Дзеравянка), «Мужчынская роля другога пляну» (Я. Цыганаў) і «Адкрыцьцё году» (А. Капашоў).