Знак бяды (фільм)
«Знак бяды́» (па-расейску: Знак беды) — мастацкі фільм паводле аповесьці Васіля Быкава.
Знак бяды | |
Знак беды | |
Жанр | драматычны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Міхаіл Пташук |
Сцэнарыст | Васіль Быкаў Яўген Грыгор’еў Оскар Нікіч |
Заснаваны на | Знак бяды |
У ролях | Ніна Русланава Генадзь Гарбук |
Кампазытар | Алег Янчэнка |
Апэратар | Тацьцяна Логінава |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 1986 |
Працягласьць | 151 хвілін |
Краіна | СССР |
Мова | расейская, беларуская |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьФільм па творы Васіля Быкава.
Акторы
рэдагаваць- Генадзь Гарбук — Пятрок Багацька
- Ніна Русланава — Сьцепаніда
- Уладзімер Гасьцюхін — Новік
- Аляксей Булдакоў — Касмачоў
- Аляксей Зайцаў
- Уладзімер Емяльянаў
- Арво Кукумягі
- Аляксандар Цімошкін
- Яўген Платохін
- Віталь Быкаў
Узнагароды
рэдагавацьДадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Фільм здымаўся на хутары Бартнікі ў ваколіцах Ніжняга Чэрніхава, Баранавіцкі раён[1][2].
- Месца здымак і хутар падказаў старшыня калгасу «Кастрычнік» Леў Аліферка, дзе некалі Пташук здымаў «Вазьму твой боль»[2].
- Конь падчас здымкаў атрымаў снатворнае, а вось карова сапраўды была застрэлена і яе тушу пасьля немцы разьбіралі ў кадры[1].
- Падчас спальваньня хутару дзьве з трох камэр зламаліся, а апошняя ледзь не згарэла. А котка, якая прыжылася за час здымкаў сярод кінагрупы, раптам пачала раўсьці й імкнулася ў палаючую хату[1].
- На кінафэстывалі ў Югаславіі «Знак бяды» стаў першым, абыйшоўшы «Узвод» Олівэра Стоўна, за што амэрыканскі рэжысэр зладзіў банкет у гонар Пташука.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Мытько, О. Хутор под «Знаком беды» (рас.) 7 дней. 19 жніўня 2009
- ^ а б Друзья и земляки Михаила Пташука создадут его музей(недаступная спасылка) «Советская Белоруссия»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Знак бяды (анг.) на сайце IMDb
- Фільм на Кінатэатр.ру