Лясная быль (фільм)

беларускі фільм 1926 року

Лясна́я быль — першы беларускі мастацкі фільм. Зьняты па аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас» рэжысэрам Юрыем Тарычам.

Лясная быль
Лесная быль
Жанр нямое кіно і драматычны фільм
Рэжысэр Юры Тарыч
Сцэнарыст
У ролях
  • Т. Кацельнікава
  • Л. Данілаў
Апэратар Давід Шлюглейт
Вытворчасьць Белдзяржкіно
Дата выхаду 1926
Працягласьць 8 частак
Краіна БССР
Мова няма, тытры па-расейску
Старонка на IMDb

1920 год. Падчас савецка-польскай вайны землі Беларусі акупаваныя польскімі войскамі. У свой маёнтак вяртаецца пан Драбскі з дачкой Вандай, ахмістрыняю й ксяндзом Жабіньскім. Польскі атрад пад камандаваньнем палкоўніка Ястржэмскага разьмяшчаецца ў яго маёнтку.

У лесе ўзьнікаюць бальшавіцкія партызанскія атрады. Патрулям загадана хапаць усіх падазроных. Пастух Лявон даручае свайму сыну Грышке праводзіць бальшавіка-падпольшчыка Сьцяпана да каваля Андрэя. Панскі аб’ездчык Казюк паведамляе пра гэта палякам і Сьцяпана хапаюць. Грышка сьпяшаецца папярэдзіць партызанаў. Карны атрад акружае лес. На зваротным шляху Грышка трапляе ў аблаву. Ён хаваецца ў сядзібе лясьніка, бацькі сваёй сяброўкі Гэлькі. Яго знаходзяць і арыштоўваюць ўсіх траіх, а потым і бацьку Грышкі. Андрэя папярэджвае служка з маёнтку й ён сыходзіць у лес. Партызаны адбіваюць Сьцяпана. Прыгожую Гэльку пакідаюць прыслугоўваць у маёнтку Драбскага. Астатніх вызваляюць. Грышка сыходзіць у лес.

Польскаму камандуючаму дакладваюць, што партызанская барацьба ўзмацняецца. Ён загадвае расстрэльваць на месцы ўсіх, каго зловяць. Партызанскі штаб вырашае распаўсюджваць праклямацыі для «моцнай сувязі з сялянствам». На вясковай вечарыне Грышка ліха скача, не забываючы пра заданьне. Па даносе Казюкі палякі атачаюць вёску й хапаюць усіх, у каго ёсьць праклямацыі. Грышка ўцякае, а арыштаваных расстрэльваюць. У Гэлькі атрымоўваецца здабыць мапу разьмяшчэньня польскіх частак. Андрэй адпраўляе яе да чырвоных войскаў, якія знаходзяцца ўжо непадалёк.

За нежаданьне зьбіраць панскі хлеб арыштоўваюць мужыкоў з кожнай пятай хаты. Партызаны вызваляюць іх і, пераапрануўшыся ў польскую форму, нечакана нападаюць на нешматлікіх польскіх вайскоўцаў са сваёй вёскі. Ястржэмскі ўзяты ў палон. Драбскі й яго дачка Ванда ў паніцы ўцякаюць зь сядзібы разам з ксяндзом і ахмістрыняй.

На дапамогу палякам ідзе атрад пяхоты. Партызаны абараняюцца ў вёсцы. Грышка пасылае астатніх дазорцаў з данясеньнем, а сам кідае гранату. Параненага, конь выносіць яго з бою. Грышка трапляе ў рукі Казюкі, які вязе яго ў Менск, у дэфэнзыву. У Грышкі атрымоўваецца разьвязаць рукі й бегчы. У партызанаў канчаюцца патроны.

Зьяўляюцца чырвоныя кавалерысты, а зь імі Гэлька. Палякі адступаюць па ўсёй Беларусі. У Менску яны ладзяць пагром. Але 11 ліпеня ў горад ужо ўваходзяць разьведчыкі чырвоных. Сярод іх Грышка. У вызваленым Менску, у губэрнскім ваенна-рэвалюцыйным камітэце, дзе засядаюць яго кіраўнікі Аляксандар Чарвякоў, Язэп Адамовіч і Вільгельм Кнорын, на варце стаіць Грышка. Тут і сустракаюцца яны з Гэлькай.

  • Л. Данілаў — Грышка
  • Т. Кацельнікава — Гэлька
  • Аляксандар Жукаў — Казюк, панскі аб’ездчык
  • Іван Клюквін — Андрэй, каваль
  • Мсьціслаў Кацельнікаў — Сьцяпан, бальшавік-падпольшчык
  • Уладзімер Корш-Саблін — ад’ютант
  • П. Ражыцкі — Жабіньскі, ксёндз
  • Н. Арменяў — пан Драбскі
  • Галіна Краўчанка — Ванда
  • С. Барысаў — вахмістр
  • А. Закатаў — паручнік
  • А. Атрадзін — пастух Лявон, бацька Грышкі
  • К. Чабышава — ахмістрыня
  • Аляксандар Чарвякоў — кіраўнік рэўкома
  • Язэп Адамовіч — кіраўнік рэўкома
  • Вільгельм Кнорын — кіраўнік рэўкома
  • Васіль Макараў — лясьнік
  • Іван Кедраў — эпізод
  • Валянцін Сьвідэрскі — эпізод

Здымкі фільму

рэдагаваць

Здымкі фільму праходзілі ў маёнтку Чапскіх у Прылуках.

У фільме Лясная быль здымаліся вышэйшыя службовыя асобы беларускай дзяржавы Аляксандар Чарвякоў, старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэту БССР (афіцыйна, першая асоба ў краіне), Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР (ураду), Вільгельм Кнорын, былы кіраўнік Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Першапачаткова беларускіх партыйных кіраўнікоў запрасілі ў якасьці гістарычных кансультантаў, аднак ім так спадабалася праца над фільмам, што яны ў якасьці актораў згулялі ролі начальнікаў Ваенна-рэвалюцыйнага камітэту, прычым саміх сябе. Згодна сюжэту, А. Чарвякоў размаўляў зь беларускім партызанам, Я. Адамовіч дыктаваў загад машыністцы, а В. Кнорын аддаваў распараджэньне па тэлефоне.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць