Юры Тарыч

савецкі кінарэжысэр, сцэнарыст

Ю́ры Ві́ктаравіч Та́рыч, сапраўднае прозьвішча — Аляксееў (24 студзеня 1885, Полацак — 21 лютага 1967, Масква) — беларускі і савецкі кінарэжысэр і сцэнарыст.

Юры Тарыч
Бюст Тарыча ў Полацку
Імя пры нараджэньні Юры Аляксееў
Дата нараджэньня 24 студзеня 1885(1885-01-24)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 лютага 1967(1967-02-21)[2] (82 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, сцэнарыст
Месца працы
Гады дзейнасьці 1918—1967
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР заслужаны дзяяч мастацтваў РСФСР
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга
IMDb ID nm0850432

Біяграфія

рэдагаваць

У 1903—1905 навучаўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту. За ўдзел у рэвалюцыйных хваляваньнях у Варшаве ў 1905 сасланы ў Табольскую губэрню. З 1907 працаваў акторам у Табольску, пасьля ў Чыце, Ліпецку, Тамбове, Вільні. З 1918 — у Маскве, актор і рэжысэр шэрагу тэатраў.

З 1923 у кінэматографе: спачатку кінасцэнарыст, пасьля і рэжысэр. Зь сярэдзіны 1920-х працаваў у Ленінградзе, у тым ліку на студыі «Белдзяржкіно» што месьцілася на той час тамака. Лічыцца алным з заснавальнікаў кінэматаграфіі Беларусі: у 1926 паставіў першы беларускі мастаці фільм «Лясная быль» (паводле аповесьці Чарота).

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у стварэньні «Баявых кіназборнікаў», у 1943—1945 узначальваў кінастудыю «Монголкино». Пазьней працаваў на кінастудыях «Союздетфильм», «Беларусьфільм», з 1954 на Маскоўскай студыі навукова-папулярных фільмаў.

Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). Узнагароджаны ордэнамі і мэдалямі.

Фільмаграфія

рэдагаваць

Сцэнарыст

рэдагаваць
  • 1924 Банда батьки Кныша
  • 1924 Враги
  • 1925 Волки
  • 1925 Первые огни
  • 1926 Крылья холопа
  • 1926 Булат-Батыр
  • 1926 Лясная быль
  • 1928 Свои и чужие
  • 1928 Хабу
  • 1929 До завтра
  • 1930 Ненависть (іншая назва — «Чёрная кровь»)
  • 1938 Одиннадцатое июля

Ушанаваньне

рэдагаваць

У Полацку ўсталяваны бюст Тарыча на пляцоўцы каля кінавідэацэнтру «Радзіма»[3].

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ а б Тарич Юрий Викторович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 278.
  3. ^ Памятник Юрию Таричу (рас.)