Палянэз Агінскага (фільм)
«Палянэ́з Агі́нскага» — фільм рэжысэра Льва Голуба, зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1971 годзе.
Палянэз Агінскага | |
Жанр | ваенная драма |
---|---|
Рэжысэр | Леў Голуб |
Сцэнарыст | Кастусь Губарэвіч |
У ролях | Ільля Цукер Генадзь Юхцін Олеў Эскола Ольгерт Шалканіс Пятро Паўлоўскі |
Кампазытар | Генрых Вагнэр |
Апэратар | Рыгор Масальскі |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 1971 |
Працягласьць | 89 хв. |
Краіна | Беларусь |
Мова | расейская мова |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьГісторыя пра маленькага скрыпача, які стаў сіратой у першы дзень вайны. Бадзяючыся па вёсках Заходняй Беларусі ў пошуках ежы, ён трапляе ў партызанскі атрад. Адцягваючы салдат фашысцкага пікету гульнёй на скрыпцы, юны Васіль забясьпечвае прыкрыцьцё сапёрнай групе, якая мініруе чыгуначны мост.
На наступную апэрацыю па падрыве вайсковага эшалёну адпраўляецца ўжо сам Вася разам з адным з партызанаў атрада. Пасьля ўдалага выбуху складаў сябру арыштоўвае патруль, а Васіль здолеў схавацца ў каталіцкім касьцёле. Там ён знаёміцца з польскім арганістам Франакам.
…Празь некалькі гадоў пасьля заканчэньня вайны на фэстывалі маладых выканаўцаў у Польшчы Васіль сустракае дзядзьку Франака…
Здымачная група
рэдагаваць- Аўтар сцэнара: Кастусь Губарэвіч
- Рэжысэр-пастаноўшчык: Леў Голуб
- Апэратар-пастаноўшчык: Рыгор Масальскі
- Кампазытар: Генрых Вагнэр
- Мастак-пастаноўшчык: Вячаслаў Кубараў
Узнагароды
рэдагаваць- Галоўны прыз ЦК ВЛКСМ «Алая гвоздика» «за стварэньне фільму, які садзейнічае вырашэньню праблемы героіка-патрыятычнага выхаваньня дзяцей і моладзі» на Ўсесаюзным кінафэстывалі дзіцячых фільмаў (Масква, 1971)
- III Міжнародны кінафэстываль фільмаў для дзяцей у межах VII Маскоўскага міжнароднага кінафэстывалю (1971):
- Прыз Міністэрства асьветы СССР «За найлепшы фільм для дзяцей»
- Прыз-сюрпрыз (жоўты мяч з аўтографамі Льва Яшына і іншых вядомых футбалістаў) ад дзіцячага журы «За найлепшае выкананьне дзіцячай ролі» — Ільлю Цукеру.
- Дзяржаўная прэмія БССР 1972 году ў галіне кінэматаграфіі:
- К. Губарэвічу
- Л. Голубу — за фільмы «Дзяўчынка шукае тату», «Анюціна дарога», «Палянэз Агінскага»
- Г. Масальскаму — за фільм «Палянэз Агінскага»