Ясь і Яніна
Ясь і Яні́на (па-расейску: Ясь и Янина) — беларускі мастацкі фільм, створаны на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1974 годзе.
Ясь і Яніна | |
па-беларуску: Ясь i Яніна | |
Жанр | кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | Юры Цьвяткоў |
Сцэнарыст | Алесь Асіпенка Самсон Палякоў |
У ролях | Сьвятлана Акімава Уладзімер Ціханаў Уладзімер Мулявін Леанід Барткевіч Юры Валынцаў |
Кампазытар | Уладзімер Мулявін Эдуард Ханок |
Апэратар | Тацьцяна Логінава |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 1974 |
Працягласьць | 65 хвілін |
Краіна | СССР |
Мова | расейская |
Старонка на IMDb |
Натурныя здымкі праходзілі ў вёсцы Верцялішкі Гарадзенскай вобласьці.
Сюжэт
рэдагавацьБудатрадаўцы працуюць на будаўніцтве фэрмы, а яшчэ выступаюць як самадзейны ВІА «Песьняры» — пасьля працы на рачным беразе. Яніна палюбілася Ясю, пілоту мясцовага авіяатрада. Ясь у суправаджэньні «Песьняроў» прыязджае сватацца да Яніны, але яна адмаўляе яму. Ясь зьязджае разам са будатрадаўцамі, якім трэба на вучобу ў інстытут. Усе, зразумеўшы што наламалі дроваў, кідаюцца за імі ў пагоню — Яніна зь дзедам-капітанам на баркасе па рацэ, шматлікія спачуваючыя — на маторных і вёсельных лодках зь імі разам, Даніла і Клара на аўтамабілі… Ясь і Яніна ізноў злучаюцца.
Акторы
рэдагаваць- Сьвятлана Акімава — Яніна
- Уладзімер Ціханаў — Ясь
- Уладзімер Мулявін — Адам, заатэхнік
- Леанід Барткевіч — будатрадавец
- Анатоль Кашапараў — будатрадавец
- Уладзіслаў Місевіч — будатрадавец
- Уладзімер Мікалаеў — будатрадавец
- Леанід Тышко — будатрадавец
- Аляксандар Дзямешка — будатрадавец
- Чэслаў Паплаўскі — будатрадавец
- Юры Валынцаў — Даніла Сьцяпанавіч, малодшы лейтэнант, участковы міліцыянт, кіраўнік мясцовага народнага хору
- Марыя Захарэвіч — Клара Іванаўна, работніца малаказавода
- Любоў Румянцава — Ганна, жонка Адама
- Павал Кармунін — капітан на рачным судне
- Барыс Маісееў — саліст танцавальнага калектыву (эпізод на будоўлі)
- Валеры Панамароў — пачатковец шафёр-аматар (эпізод)
- Ніна Ургант — удзельніца сьвята ў клюбе (няма ў тытрах)