Апошні прылёт марсіянаў

«Апошні прылёт марсіянаў» — беларускі цацачны мультфільм, выпушчаны ў 1986 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Мультфільм распавядае пра шкоду алькагалізму на прыкладзе марсіянскіх прышэльцаў.

Апошні прылёт марсіянаў
Тып мультфільму анімацыйны фільм
Рэжысэр Натальля Лось
Аўтар сцэнару Анатоль Дзялендзік
Апэратар Міхаіл Комаў
Гукаапэратар Сяргей Чупроў
Студыя Беларусьфільм
Краіна БССР
Працягласьць 9 хвілін 54 сэкунды
Прэм’ера 1986

Сюжэт рэдагаваць

Марсіяне адпраўляюцца ў касьмічны палёт. Побач зь Зямлёю яны сустракаюць касманаўта і шлюць яму сяброўскае прывітаньне. Іншапланецяне падлятаюць бліжэй да Зямлі і бачаць вясельле. Госьці на вясельлі адкаркоўваюць бутэлькі шампанскага. Адна з коркаў ад шампанскага трапляе ў касьмічны карабель іншапланецян, які падае побач зь месцам сьвяточнай ўрачыстасьці. Марсіяне чуюць, як госьці крычаць «Горка!», а калі пакідаюць касьмічны карабель, то адразу трапляюць за сьвяточны стол. Яны адмаўляюцца выпіць наліты ім самагон, спрабуюць уцячы ад п’яных гасьцей і схавацца ў сельскай хаце. Аднак госьці ўрываюцца ў хату і спайваюць марсiянаў. У гэты час адзін з прадпрымальных сялянаў усталёўвае самагонны апарат непасрэдна ў касьмічным караблі. П’яных марсіянаў саджаюць у касьмічны карабель, перадаюць ім пачастункі зь вясельнага стала і скрыню сьпіртнога. Марсіяне ляцяць на Марс і запускаюць вытворчасьць самагонкі, якая паступова забівае іх плянэту.

Здымачная група рэдагаваць

  • Натальля Лось — рэжысэр-пастаноўшчык
  • Анатоль Дзялендзік — аўтар сцэнарыя
  • Міхаіл Комаў — апэратар-пастаноўшчык
  • М. Байрачны — мастак-пастаноўшчык
  • Віктар Доўнар — мультыплікатар
  • Ганна Лысятава — мультыплікатар
  • Натальля Лось — мультыплікатар
  • Н. Лук’янцава — мультыплікатар
  • Міхаіл Тумеля — мастак
  • М. Строцаў — мастак
  • Валерый Казлоў — мастак
  • Сяргей Чупроў — гукаапэратар
  • С. Аксёнава — мантаж
  • Г. Поначоўная — асыстэнт рэжысэра
  • М. Бэрэнштэйн — асыстэнт апэратара
  • ​​​​Сяргей Булыга — рэдактар
  • Вольга Анапрыенка — дырэктар

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

  • Касманаўт, які сустрэў марсіянаў, ляцеў на касьмічным караблі «Саюз» у шлеме з надпісам «БССР».
  • Госьці на вясельлі крычалі «Горка!» з прыкметным беларускім акцэнтам.
  • Марсіянаў праводзілі пад песьню «Бывайце здаровы, жывіце багата».

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць